ініцыятывы № 14 / 1505 за 2021-04-03
“Хто ж, калі не ты?”
Заспець гэтага чалавека ў Мінску даволі складана, а на пытанне, якія навіны, атрымліваеш іх адразу цэлы россып: заўтра ладзім імпрэзу ў Залессі, на наступным тыдні — вернісаж у Салігорску, а там трэба будзе
ўжо і ў Докшыцы чарговую выставу весці.
Такіх выстаў у невялічкіх гарадах за мінулы год Сяргей Даўгарукаў арганізаваў каля 150. Сёлета планы яшчэ больш грандыёзныя — дзвесце! Да сваіх намераў ён ставіцца без усялякага скепсісу ды сумневаў: маўляў, я такі чалавек, што калі бяруся за нейкую справу, дык ні ў якім разе не адступлюся і абавязкова давяду да канца.
Але тут у асобы цікаўнай, вядома, узнікае пытанне: чаму ж дацэнт юрыдычнага факультэта БДУ стаў культуртрэгерам, які імкнецца несці беларускае мастацтва ў “гушчу народа”?
Далей
|
№ 3 / 1495 за 2021-01-16
Сюжэт для кнігі — але не толькі…
На мінулым тыдні доўгі ды не надта шчаслівы лёс слонімскай сінагогі зрабіў нечаканы віраж. Знакаміты
помнік спадчыны XVII стагоддзя выкупіла на аўкцыёне прыватная асоба. Як неўзабаве стала вядома, гэт
не круты бізнесмен, а дзіцячая пісьменніца Іаана Рыўз (“в миру” — Ілона Караваева). Варта адзначыць, што канкурэнтаў у яе не было, а зусім нядаўна аднаўленне сінагогі палічыў задачай “не па зубах” Брытанскі фонд яўрэйскай спадчыны — арганізацыя, пэўна, не самая бедная.
Літаральна колькі месяцаў таму падобная сітуацыя здарылася і з палацам Горватаў у Нароўлі. Пісьменнік, які мае такое самае прозвішча, стаў уладаром гэтага вельмі праблемнага сёння помніка спадчыны. Іншых прэтэндэнтаў на яго таксама не знайшлося.
Як ставіцца да такіх піруэтаў лёсу? Як да творчых дзівацтваў? Або як да рэальнай магчымасці змяніць гэты лёс да лепшага?
Далей
|
№ 44 / 1483 за 2020-10-31
Народжаны пад промнямі Сонца
29 ліпеня 2021 года Светлагорск адзначыць сваё 60-годдзе. Менавіта ў гэты дзень у 1961 годзе з’явіўся Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб перайменаванні гарадскога пасёлка Шацілкі ў Светлагорск. Вядома, горад унаследаваў усю шматвяковую цікавую мінуўшчыну Вострава Шацілінскага, Шацілавіч, Шацілак — гістарычнага ядра цяперашняга Светлагорска. Таму ўвасобіць гэта — адно з абавязковых умоў канцэпцыі памятнага знака, які павінен быць сонечна-прасветленым, як само імя — Светлагорск. Не лішне нагадаць і пра тое, што ўзвядзенне горада стала тады Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй, а значыць, нягледзячы на старажытную гісторыю, ён нясе таксама і маладую энергетыку і па-сутнасці з’яўляецца моладзевым.
Далей
|
№ 27 / 1466 за 2020-07-03
А на экспанатах можна іграць!
Што я магу зрабіць для музыкі? Мабыць, такое пытанне ў нейкі момант задала сабе піяніст-аматар Марыя Бандарэнка, дзякуючы якой у цэнтры Мінска гэтым летам адкрыўся інтэрактыўны Музей музыкі, а крыху раней і арт-прастора “Свет класічнай музыкі”, якая аб’ядноўвае аматараў фартэпіяна і проста меламанаў. Зазірнём у музей і даведаемся гісторыю яшчэ адной культурніцкай ініцыятывы.
Далей
|
№ 25 / 1464 за 2020-06-20
Ну і ну-у-у, або Хто ж такое мог чакаць?
Прэм’ера ў інтэрнэце, фінансаванне — непасрэдна ад гледача, стыкеры з выявамі герояў... У чэрвені байнэт абляцела навіна пра выхад першай серыі беларускамоўнага серыяла “Блізняты-важаняты”. Больш за дваццаць тысяч праглядаў за некалькі дзён, тысячы станоўчых водгукаў — нягледзячы на свой хранаметраж (а першая серыя “Хованкі” доўжыцца не больш за тры хвілінкі), вясёлая і яскравая стужка Алены Барушка знайшла свайго гледача.
Далей
|
№ 23 / 1462 за 2020-06-06
Маршруты Бацькаўшчыны, або Як праявіць грані турыстычнага дыямента
Некалькі гадоў таму мне давялося прысутнічаць на культурніцкай імпрэзе з удзелам аднаго са статусных дыпламатаў. Запомніўся ягоны аповед пра тое, як калісьці ён быў здзіўлены, даведаўшыся, што некаторыя яго падначаленыя, якія за час службы фактычна сталі “старажыламі” Еўропы, у прыватнасці, Парыжа, Берліна, Вены ды іншых славутых цэнтраў замежжа, ніводнага разу не пабывалі ў Полацку. Паколькі, на ягоную думку, людзі, што не ведаюць гісторыі сваёй краіны, не здольныя паўнавартасна прадстаўляць яе інтарэсы за мяжой, ён загадаў усім у абавязковым парадку наведаць горад-калыску беларускай дзяржаўнасці, і асабіста яму рабіць справаздачы аб выкананні гэтага даручэння. Сапраўды, патрыятызм можна выхоўваць самымі рознымі сродкамі. Галоўнае — вынік!
Далей
|
№ 11 / 1450 за 2020-03-14
Ад “Зари” да “Зоркі Венеры”
Новы незвычайны музей з’явіўся ў Беларусі — Музей гадзіннікаў. Сабраныя ў ім менавіта беларускія гадзіннікі, якія на працягу 65 гадоў выпускае наш славуты завод “Луч”. Размесціўся музей у Мінску ў новым будынку завода па адрасе Натуралістаў, 3, і сярод яго экспанатаў і самыя першыя гадзіннікі яшчэ 50-х гадоў, і самыя новыя, выпушчаныя проста ў нашы дні.
Далей
|
№ 6 / 1445 за 2020-02-08
Наш адказ Ів Сен-Ларану
Яна прыцягвае да сябе позіркі мінакоў. Пяшчотная, сціплая, мілая, з прыгожымі славянскімі рысамі твару. Такі дзявочы вобраз з лёгкасцю можна знайсці ў народных казках.
Дзіяна Бранцэвіч — дызайнер-мадэльер. Не хачу ўжываць слова “будучы”. Хаця можна было б. Дзіяна пакуль не дыпламаваны спецыяліст. Тым не менш яе творчая думка працуе даволі эфектыўна. У гардэробе дзяўчыны нямала аўтарскіх рэчаў, у якіх няцяжка разгледзець элементы этнастылю.
Далей
|
Vuraj — “Этнатрадыцыя” — “Традыцыйны строй”
Каардынатар праекта “Традыцыйны строй” Віталь Чымбур паведаміў “К”, што іміджавая доўгатэрміновая акцыя накіравана на відэафіксацыю аўтэнтычных рэгіянальных строяў і інтэграцыю іх у сучаснае грамадства. Праект рэалізуецца сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|