Дзяжурны па нумары № 9 / 1239 за 2016-02-27
Калі гаворка пра культуру…
У адной тэлепраграме вядомы артыст распавядаў, як ён маладым чалавекам упершыню прыехаў у Мінск, прайшоўся з вакзала да Міхайлаўскага сквера і, убачыўшы злучаныя аркамі дамы, адчуў, як закахаўся ў горад. “І што ён такога знайшоў у тых дамах?” — падумалася мне тады. Сталінскі ампір, якога ў Мінску шмат. Потым дайшло: ён свежым вокам убачыў у гэтай кропцы горада спалучэнне рэспектабельнасці і ўтульнасці. Гэты эпізод я згадаў, калі фіксаваў сацыяльную актыўнасць мінчан па тэмах культурных у рамках сумеснага праекта “К” і кавярні “Культура” пад назвай “Час культуры”.
Далей
|
№ 7 / 1237 за 2016-02-13
Пад “шапкай” з Лалітай
“Я танцую в блузочке, а могу и без…”, “Привяжи меня покрепче, это будет по любви…”, “Я — безгрешная, но гулящая…”, “Твои губы, по сути, чужой рот, а для меня — в сердце вход”… Хто не ведае, гэта — фразы з першых чатырох кампазіцый альбома 2014 года расійскай спявачкі Лаліты. Менавіта такімі словамі, на думку прадстаўнікоў Рэчыцкага райвыканкама Гомельшчыны, сёння трэба “падвышасць культурны і эстэтычны ўзровень жыхароў раёна”…
Далей
|
№ 6 / 1236 за 2016-02-06
Дыскусійна?
Сёння людзі прагнуць жыцця не толькі зручнага, але і прыгожага. Каб не толькі функцыянальна арганізавана, але і эстэтычна аздоблена ўсё было. І тычыцца гэта не толькі прыватнай прасторы, жытла, але і грамадскага абшару: вуліцы, горада, краіны. А вось ці адпавядае эстэтыка навакольнага асяроддзя нашым патрэбам? І як яно, гэта асяроддзе, фарміруецца?
Далей
|
№ 5 / 1235 за 2016-01-30
Змяніў рок на “Еўра…”
За Аляксандрам Івановым і гомельскiм гуртом “Brown Velvet”, у якiм ён выступаў лідар-вакалістам, да сораму, я пачаў адносна пільна сачыць нават толькі дзякуючы фронтмэну... пецярбургскага гурта “Pushking” Канстанціну “Коху” Шустарову. Зазіраючы на яго старонку ў адной з сацыяльных сетак і дазваляючы сабе ў сілу даўняга, збольшага завочнага, знаёмства з Кохам часам пакідаць там каментарыі, я быў збянтэжаны пытаннем ад яго: “А што скажаш за ваш “Brown Velvet”?”
Далей
|
№ 2 / 1232 за 2016-01-09
Геройскія часы
Калі навагоднія святы адгрымелі, то з’явіўся час паразважаць пра тое, што было на вачах гэтымі днямі. У мяне, так ужо сталася, — ранішнікі. Прычым у зайздроснай колькасці. Сваіх дзяцей у мяне пакуль няма, але пасля навагодняга тыдня так захацелася, каб яны як мага хутчэй з’явіліся. Прынамсі, гледзячы на тое, што з імі, дзецьмі, можна рабіць.
Далей
|
№ 52 / 1230 за 2015-12-26
Конкурс клішэ — і толькі?
Адразу прашу не крыўдаваць і не ўспрымаць мае словы надта сур’ёзна: я не Саламон Волкаў і не Арцемій Троіцкі, музыку люблю і разумею толькі на побытавым узроўні. Але калі пры слове “Еўрабачанне” адчуваю асаблівы рух у грамадзе, заўжды хачу запытаць: чаму менавіта гэты конкурс авалодаў розумамі такой колькасці таленавітых людзей? Хіба шмат тых, хто пасля перамогі ў ім стварыў дыскаграфію ў “-наццаць” плацінавых альбомаў?
Далей
|
Ні спевы, ні дыскатэкі
Канец года выдаўся багатым на камандзіроўкі, таму была магчымасць паназіраць за працай сельскіх клубаў у розных абласцях. Асабліва цікавілася працай з традыцыйнай культурай, але заўважыла і больш агульныя тэндэнцыі.
Далей
|
№ 51 / 1229 за 2015-12-19
Адкрыўся свет…
Асабіста я дзяржаўны суверэнітэт Беларусі лічу найвялікшай каштоўнасцю, але далёкі ад таго, каб агулам адмаўляць ўсё савецкае, не бачыць станоўчых момантаў эпохі, якая скончылася ў 1991 годзе. У прыватнасці, найвышэйшыя дасягненні беларускага выяўленчага мастацтва, на маю думку, прыпадаюць менавіта на той час.
Далей
|
№ 50 / 1228 за 2015-12-12
Клуб майго юнацтва
Яшчэ раз праехаліся з Кастусём Антановічам па сельскіх клубах, і штосьці я занядужаў. Не фізічна, а маральна. Згадаўся клуб майго юнацтва. А ён зусім не падобны на сённяшнія. І справа тут не ў настальгіі. Проста сённяшняя вёска і тагачасная — як неба і зямля. Чаму? Пытанне не да мяне. Я толькі пра тое, што заўжды буду памятаць.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|