Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Пра Горад...
У першай палове бягучага дзесяцігоддзя мастак і літаратар Артур Клінаў назваў Мінск Горадам Сонца. Горадам, “які паўстаў на месцы загубленых гарадоў як дэкарацыя да ўзнёслай рамантычнай п’есы”. А праваднік па Мінску ягонага аўтарства стаў “першай спробай псіхагеаграфічнага апісання аднаго з самых загадкавых гарадоў былога СССР”. У ідэалагічнай канцэпцыі, паводле якой Мінск адбудоўваўся, а фактычна — будаваўся нанова пасля ваеннага ліхалецця, горад уяўляўся трыумфальнай аркай на ўездзе ў Савецкі Саюз, праз якую сонечныя промні мусілі асвятляць яго велічную перспектыву. І калі ў італьянца Тамаза Кампанэла горад з аднайменнай назвай твора называюць утопіяй, дык Мінск — рэальнасць.
“Не губляць нітку выказвання”
Якая стужка стала першай карцінай для дзяцей у беларускім кінематографе? Ці выпадковасць — тэма дзіцячага фільма на кінастудыі “Беларусьфільм”? Якое кіно, увогуле, можна лічыць, што яно менавіта для дзіцячай аудыторыі? “Дзіцячае кіно — яно ўсё пра нашы галовы”, — кажа мне даследчыца экранных мастацтваў Марыя Касцюковіч, аўтар новай манаграфіі пра беларускі, і як вы ўжо здагадаліся, дзіцячы кінематограф. Калі можна казаць пра падзею ў сувязі з выхадам новай даследчай працы — гэта акурат той выпадак. Такога ў нашым кінакрытычным полі не рабіў ніхто. “Дзіцячы сеанс”, — а такую назву мае будучая кніга аб’ёмам больш за 400 старонак, — убачыць свет ужо ў ліпені, і закране амаль усю гісторыю беларускага дзіцячага кіно — ад часу стварэння трэсту Белдзяржкіно — да 2018 года. Прапусціць выхад такога выдання “К” палічыла для сябе недаравальным.
Michael Soul: “Заўсёды хацеў працаваць у Лондане...”
Малады, таленавіты, артыстычны — спявак і аўтар песень Michael Soul з таго новага пакалення папулярнай музыкі Беларусі, што творыць у рэчышчы сусветных актуальных і модных трэндаў. На сцэне Michael Soul, ён жа Міхаіл Сасуноў, з самага маленства, прайшоў праз мноства конкурсаў, зведаў поспех, зведаў і правал — некалькі гадоў таму нават ставіў кропку ў артыстычнай кар’еры. А праславіўся Майкл ва ўкраінскім шоу “Голас краіны”. І ўвогуле, за межамі Радзімы ў яго болей прыхільнікаў, чым у роднай Беларусі. Такім чынам, яшчэ адну гісторыю пра тое, як таленавітым людзям даводзіцца шукаць сябе ў чужых краях, мы вам сёння раскажам.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»