прыватная гісторыя № 30 / 1260 за 2016-07-23
Шыпшына ўнучкі Пушкіна
Гэтым разам з Масквы прыехалі прадстаўніцы трох пакаленняў нашчадкаў праўнучкі рускага паэта Аляксандра Пушкіна Соф’і Паўлаўны Варанцовай-Вельямінавай (Калагрывавай) — Вольга, Алена, Наталля.
Далей
|
№ 29 / 1259 за 2016-07-16
“Я ўвесь перад вамі...”
Сваю юбілейную, да 80-годдзя, выставу, вернісаж якой адбыўся 6 ліпеня ў сталічным Палацы мастацтва, Сямён Абрамаў падараваў гледачу, як бы сказаўшы: “Людзі добрыя! Вось я такі! На гэтай выставе паказаў усё лепшае, што стварыў для вас на працягу шасці дзесяцігоддзяў! Не судзіце строга: я ўсё рабіў сумленна, маляваў толькі тое, што падабалася мне, ні перад кім не прагінаўся, ні да кога не падлашчваўся... Я ўвесь перад вамі...”
Далей
|
№ 27 / 1257 за 2016-07-02
Поплеч з рыцарамі
26 чэрвеня народнаму артысту Беларусі, акцёру-коласаўцу Уладзіміру Куляшову споўнілася б 75. Амаль 17 гадоў прайшло з таго дня, як ён пайшоў з жыцця, але калегі па сцэне, прыхільнікі яго магутнага таленту прыгадваюць майстра сцэны і вобразы, створаныя ім. Успамінамі пра бацьку падзялілася з намі яго дачка, актрыса Коласаўскага тэатра Вольга Куляшова. Гэты год стаў знакавым для яе сям’і: у студзені адзначыла сваё 75-годдзе маці, артыстка Ніна Левашова, ды і сама Вольга Уладзіміраўна зусім хутка, у жніўні, адзначыць сваю круглую дату.
Далей
|
№ 26 / 1256 за 2016-06-25
Шэсць колаў Коласа
Даплачваць шафёрам звыш зарплаты па 1000 рублёў, бачыць у аўтамабілі не раскошу, а жалезнага каня, які павінен служыць і не баяцца “чорнай” работы, дарыць машыны сябрам, а не калекцыянаваць іх нібы трафеі — гэта пра народнага паэта Якуба Коласа. Новая экспазіцыя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа”, якая адкрылася для наведвальнікаў 18 мая ў гаражы пісьменніка, знаёміць з невядомымі ці малавядомымі фактамі яго жыцця праз прызму аўтамабіляў.
Далей
|
№ 23 / 1253 за 2016-06-04
Руслан
Мастак і літаратар Адам Глобус піша пра мастака Руслана Вашкевіча, які зусім нядаўна адзначыўся маштабным праектам “Канал “Культура” ў сталічнай галерэі “Дом карцін”.
Далей
|
Марачок, Цярэшка, стары трубач…
“Я — одессит, я из Одессы, здрасьте”, — прыкладна так прадставіўся Яша Кімберг, вяртаючыся з фронту ў бабруйскі тэатр. Пра гэтага акцёра і педагога, майго настаўніка, і павяду сваю гаворку.
Далей
|
№ 19 / 1249 за 2016-05-07
Вогненныя рубяжы і тыповы кінасюжэт
У кожнага, хто перажыў вайну, свая памяць пра той час, свой боль, свае ўспаміны. Старыя фотаздымкі, дакументы, узнагароды, побытавыя рэчы і талісманы, шматлікія малюнкі захоўваюць памяць аб лёсах тых, хто з годнасцю прайшоў страшэнную навалу. Мой аповед пра Уладзіміра Сакалова, які самааддана служыў сваёй Айчыне і мастацтву ўсё сваё жыццё.
Далей
|
№ 17 / 1247 за 2016-04-23
Тры вымярэнні спякотнага лета-86
Нагодай для гэтага матэрыяла, прысвечанага падзеям вясны і лета 1986 года, звязаным з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС, сталі фотаздымкі Сяргея Плыткевіча: вядомы майстар камеры выклаў іх на ўласнай старонцы ў сацыяльнай сетцы. А журналісты “К” за тыя кадры “зачапіліся” і, у выніку, агледзелі падзеі, зафіксаваныя 30 гадоў таму яшчэ на чорна-белай стужцы, у трох вымярэннях. Як пабачылі гастролі “Песняроў” у Хойнікі, што адлюстраваны на фота, і па Гомельшчыне наогул артысты ансамбля, якія ёсць на здымках Плыткевіча, гледачы на стадыёне гарадка і, уласна, фатограф. І гаворка ў гэтых матэрыялах зусім не пра тое, як бравыя артысты рынуліся з “культурным абслугоўваннем” у пацярпелыя ад аварыі рэгіёны. І яны, і іншыя героі тэкстаў “К” распавялі нам пра жыццёвыя ўражанні тых дзён. Мяркуем, гэта і ёсць “бліжэйшае да сэрца”.
Далей
|
№ 12 / 1242 за 2016-03-19
“Сяброўства вузы кроўныя”
З нагоды юбілейнай даты ў Доме-музеі Якуба Коласа створана сумесная выстава “Шлях да брамы неўміручасці” з фондаў музея Якуба Коласа, Музея гісторыі беларускай літаратуры, Бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН РБ, дзе можна азнаёміцца з малавядомымі, а таксама ўпершыню прадстаўленымі матэрыяламі: кнігамі з дарчымі надпісамі, фотаздымкамі, лістамі Якуба Коласа да Кандрата Крапівы і ўспамінамі Кандрата Крапівы пра Якуба Коласа, віншавальным адрасам да 60-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы з аўтографамі пісьменнікаў, у тым ліку Якуба Коласа, лістамі Кандрата Кандратавіча да малодшага брата Якуба Коласа — Іосіфа Міцкевіча, асабістымі рэчамі.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 16
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|