art-блог № 10 / 1293 за 2017-03-11
Эра “Джэйн Эйр”?
3 сакавіка Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр пачаў свой Першы міжнародны фестываль “Тэатральная вясна ў Музычным тэатры”. Цягам некалькіх тыдняў мы ўбачым больш за два дзясяткі спектакляў і канцэртных праграм пяці замежных тэатраў — з Калінінграда, Тулы (Расія), Вільнюса, Панявежыса (Літва), Даўгаўпілса (Латвія). Разам з гастрольнымі, афіша нашага Музычнага тэатра не абдзелена і ўласнымі спектаклямі, сярод якіх ёсць не толькі цалкам айчынныя пастаноўкі, але і замежныя, ажыццёўленыя на нашу трупу запрошанымі камандамі. Адзін з такіх спектакляў — мюзікл “Джэйн Эйр”, які нязменна збірае аншлагі.
Далей
|
Лісты з нябёсаў
Я не люблю словаспалучэння “выстава памяці”. Ёсць у ім адценне незваротнай страты. Выстава “Лісты з нябёсаў”, што працавала ў Палацы мастацтва, якраз з гэтага шэрагу.
Далей
|
№ 9 / 1292 за 2017-03-04
Жаночая лабараторыя
Штогод напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адкрываюцца выставы з адпаведнымі матывамі. Карэспандэнт “К” даведалася, што сёлета падрыхтавалі музеі краіны: душэўныя нацюрморты або гучныя заклікі — адгалоссе Клары Цэткін і Розы Люксембург. Ды ўвогуле, выставы мастачак, прымеркаваныя да 8 сакавіка, — працяг так званай традыцыі, “класіка жанру”, гендарная роўнасць (ці няроўнасць) і ў гэтым крыецца штосьці істотнае для грамадства?..
Далей
|
№ 8 / 1291 за 2017-02-25
“Смех у цемры” і роздум у святле сафітаў
Праз месяц у Магілёве (паводле штогадовай традыцыі, акурат з 21 па 27 сакавіка) пройдзе ХІІ Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “M.@rt.кантакт-2017”. Скіраваны на шырокі паказ мастацтва іншых краін, фестываль не зможа, на жаль, увабраць у сваю праграму ўсё самае адметнае, пастаўленае на яго роднай сцэне — у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. А між тым, колькасць такіх “разыначак”, рознага роду нешараговых спектакляў, годных, у тым ліку, замежных гастроляў, у гэтым тэатры ўзрастае. Адзін з чарговых прыкладаў — “Смех у цемры” паводле Уладзіміра Набокава, вырашаны як монаспектакль.
Далей
|
Аўдыя & Відэа-35
Студзеньскія аўдыя/відэработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыкант ансамбля “Беларускія песняры”, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый ДАЙНЭКА (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Не выходзячы з пакоя?
Фільм гэты ўжо дэманстраваўся летась на Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” у пазаконкурснай праграме “Беларуская панарама” і на Варшаўскім кінафоруме. Але можна сказаць, што “Сваё кіно” — праект, мэта якога — папулярызацыя беларускага кінематографа, — дало сапраўдны старт пракатнаму жыццю поўнаметражнай стужкі “Test-730” маладой рэжысёркі Дар’і Кароль. Яе прэ’мера ў “Арт-кінатэатры” прайшла з гучным абмеркаваннем. Мэта праекта на першым паказе дасягнутая — беларускае кіно справакавала ўвагу і дыскусію. Наступны крок — у прадуктыўнай размове паміж гледачом і аўтарамі, у жаданні пачуць адно аднаго.
Далей
|
Камедыі па-гомельску
Гастролі рэгіянальных тэатраў у сталіцы апошнім часам сталі куды больш частымі. Вось і мінулым тыднем Гомельскі абласны драматычны тэатр паказваў на сцэне Драматычнага тэатра Беларускай арміі дзве прэм’еры мінулага сезона — спектаклі “Маю жонку клічуць Марыс” і “Незамужняя жанчына”, пастаўленыя запрошанымі рэжысёрамі.
Далей
|
№ 7 / 1290 за 2017-02-18
На падлозе пад дырыжорскім пультам
Калі ён дырыжыруе, то партытуру выкананага твора з пульта скідвае проста на падлогу, — пэўна, каб не замінала, такая ўжо ў яго звычка. 9 — 11 лютага ў Мінску, традыцыйна, у 28 раз, у клубе імя Дзяржынскага, праходзіў джазавы фестываль. У першы і ў трэці дзень на сцэне зіхацеў Заслужаны калектыў “Нацыянальны Акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (“АБ”) пад кіраўніцтвам яго стваральніка і нязменнага на працягу вось ужо 30 гадоў дырыжора — народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У абодва дні пасля канцэртаў пад пультам аказваўся вялікі стос нотаў. Пацікавімся: што гэтым разам, у 2017-м, аказалася — на падлозе пад дырыжорскім пультам.
Далей
|
№ 6 / 1289 за 2017-02-11
Ён верыў у сваю пуцяводную Зорку…
У яго была рухавая лабільная нервовая сістэма — і інтэлектуальная, і эмацыйная. Усё прымаў блізка да сэрца. Часам давяряў людзям, якія яго жорстка падманвалі, і гэта прыносіла яму пякельны боль. Яго чалавечая прынцыповасць, імкненне дабіцца ва ўсім справядлівасці, нежаданне ісці на кампрамісы, канешне, не ўсім калегам былі па нораве, але ў гэтым плане ён быў нязменны.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|