art-блог № 39 / 1322 за 2017-09-30
Шрыфт як код ідэнтычнасці
Сярод невылечных хвароб, якія чалавецтва прыдбала разам з цывілізацыяй — бібліяманія. Гэтая жарсць да кніг мае распаўсюд сярод культурных класаў, але пры эпідэміі можа ахапіць і маргінальныя групы грамадства. Як было за савецкім часам, калі паліца з поўным зборам якога-небудзь — няважна якога — класіка лічылася абавязковай аздобай хатняга інтэр’еру.
Далей
|
Прывабныя твары сяброў…
Зазірнуўшы днямі ў Сеціва, каб знайсці адрас адной з мінскіх мастацкіх галерэй, я быў прыемна ўражаны дынамікай развіцця галерэйнай справы ў нашай сталіцы. Па аналогіі згадалася памежжа 1980-х — 1990-х, калі, бадай, кожная ўстанова, што дбала пра свой імідж, імкнулася мець мастацкую калекцыю ці хаця б прастору, прыстасаваную для правядзення выстаў ці іншых культурных акцый. Потым ці то грошы скончыліся, ці то грамада ад мастацтва адхінулася, але пасля ўздыму ў гэтай галіне, як і мае быць паводле логікі ківача, надышоў спад. І вось зноў… Чарговай праявай культурнай экспансіі ў гарадскую прастору стала з’яўленне на праспекце Незалежнасці галерэі-кавярні “Арцель”.
Далей
|
№ 38 / 1321 за 2017-09-22
Аглядная “Вежа”
У Брэсце завяршыўся ХХІІ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа”. Канчатковая статыстыка — 28 спектакляў (30 паказаў, бо некаторыя паўтараліся) з 14-ці краін свету, больш за 10 тысяч гледачоў. Лепшым спектаклем форуму прызнана неўміручая класіка — “Скрыпка Ротшыльда” Маскоўскага ТЮГа, пастаўленая ў 2004-м Камам Гінкасам. Лепшым спектаклем малой формы — “Опіум” нашага Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн” (рэжысёр — Аляксандр Марчанка). Лепшым монаспектаклем — “Сіняя-сіняя” паводле Уладзіміра Караткевіча, пастаўленая Ігарам Казаковым у Магілёўскім абласным тэатры лялек.
Далей
|
Мінск як Вечны горад
Да 950-годдзя Мінска Нацыянальны мастацкі музей і Палац мастацтва зладзілі выставы, пабачыць якія варта кожнаму мінчуку —“Горад. Архітэктура. Мы” і “Стольнае места”. Бо ў мастацкіх творах неабыякаваму гледачу можа адкрыцца тое, што ў мітусні і завядзёнцы гарадскога побыту не надта кідаецца ў вочы, а часцей — проста застаецца незаўважаным. Вернікі называюць гэта душою, а людзям прагматычнага складу для вызначэння ўвогуле не хапае слоў. Тое, што немагчыма патлумачыць, а можна толькі адчуць. Як адчуваеш хваляванне, калі па вяртанні з вандроўкі бачыш з акна цягніка вежы Прывакзальнай плошчы і разумееш: “Я дома…”
Далей
|
№ 37 / 1320 за 2017-09-16
(С)куль(п)тура Мінска
У мінулыя выхадныя сталіца святкавала 950-годдзе. Да гэтай даты ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава скульптуры — паменшаныя копіі ўжо ўсталяваных помнікаў і праекты тых, што толькі прапануюцца аўтарамі да разгляду. Куратар Павел ВАЙНІЦКІ падзяліўся з “К” сваімі разважаннямі, чаму прадстаўленыя экспанаты вызначаюць культуру горада.
Далей
|
Унутры “Артэрыі”
Апошнія некалькі тыдняў сталічны Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прымаў у сваіх сценах праект “Артэрыя” выпускнікоў творчай майстэрні фатографа Ягора Войнава. Аўтары-пачаткоўцы, малады куратар Алена Пратасевіч, новыя творчыя працы — такія рэчы заўсёды прыцягваюць, таму што дэманструюць, хто і з якімі ідэямі прыходзіць у беларускую фатаграфію.
Далей
|
№ 36 / 1319 за 2017-09-09
Прыкметны перакос у бок блокбастараў
Паводле статыстыкі, наведванне кінатэатраў з’яўляецца адным з самых масавых відаў баўлення вольнага часу гараджан. Мінчане ў гэтым плане не выключэнне. Кінапракатчыкі распавялі, якое кіно было папулярным у першай палове 2017 года і чаму айчынныя стужкі дасюль з’яўляюцца на вялікім экране гады ў рады.
Далей
|
Паглыбляючыся ў кантэксты
Чаго мы чакаем ад Месяца фатаграфіі ў Мінску, які ўжо ў чацвёрты раз адкрыўся на гэтым тыдні? Цяжка сказаць, бо тут заўсёды ёсць інтрыга! І яна зусім не раскрываецца зместам праграмы МФМ: пакуль не ўбачыш выставы і прэзентацыi, не паслухаеш выступы куратараў і фатографаў, нічога нельга ведаць напэўна! Тым не менш чаканні ёсць, і Андрэй Лянкевіч, ініцыятар і кіраўнік праекта, гатовы іх падагрэць, прыадкрыўшы некалькі цікавых старонак нашага календара на верасень.
Далей
|
№ 34 / 1317 за 2017-08-26
Гэта Вам не Рыа, гэта Мінск
Праект Vulica Brasil падобны на ўварванне — колеру, творчасці, узаемадзеяння і абмену. Ці можна ўявіць сабе больш яскравую дыпламатычную місію, чым прыдумала Пасольства Бразіліі ў Беларусі? Беларуска-бразільскі фестываль урбан-арту Vulica Brazil, які ладзіцца ў чацвёрты раз у сталіцы пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама, не збіраецца спыняцца ні па маштабах задумы і рэалізацыі, ні па глыбіні паслання. Як сказаў бы вядомы літаратурны герой, гэта — не Рыа-дэ-Жанэйра. Гэта — Мінск!
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|