art-блог № 22 / 1513 за 2021-05-29
Лебедзі жывыя і механічныя
Прэм’ера балета “Лебядзінае возера” ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі стала не проста працягам сезона, але і своеасаблівым падарункам гледачам напярэдадні дня народзінаў тэатра: 25 мая яму споўнілася 88.
Далей
|
“Шкурная” цікавасць
П’еса “Шкура” нашай маладой аўтаркі Алёны Іванюшанка — зусім не пра скураныя вырабы. Жорсткая, балючая, яна пра ўзаемаадносіны ў асяроддзі падлеткаў дзявочымі вачыма. Перакладзеная на некалькі моў, выдадзеная ў анталогіі сучаснай беларускай драматургіі, яна атрымала безліч чытак у розных краінах свету, шэраг прэстыжных узнагарод. І, нарэшце, увасоблена сталічнай тэатральнай кампаніяй HomoCosmos, якая, у адпаведнасці са сваёй назвай, спецыялізуецца на даследаванні чалавека — асэнсаванні макра- і мікракосмасу яго фізіялогіі, душы і соцыуму.
Далей
|
Код творчасці ў канцэнтраванай тэзе
Адной з асноўных мэт аб’яднання мастакоў у творчы саюз, паводле статута гэтага саюза, з’яўляецца актывізацыя выставачнай дзейнасці. Мастак можа думаць, што працуе выключна дзеля ўласнага задавальнення, альбо мець у прыярытэце матэрыяльны эквівалент сваёй працы, але, калі ён не мае сваёй глядацкай аўдыторыі, дык яго нібыта і няма. Не ў фізічным, зразумела, сэнсе, але як асобы сацыяльна значнай.
Сённяшняе кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў доўжыць практыку, напрацаваную яшчэ да апошняга з’езда БСМ, калі выставы нацыянальнага маштабу ладзяцца не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Прыкладам можа быць нядаўняя рэспубліканская выстава да сумнай гадавіны Чарнобыля, арганізаная ў Гомелі. “К”, нагадаем, прысвяціла ёй разварот. Вось і зараз старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык ладзіць сваю персаналію ў Хойніках.
Далей
| |
№ 21 / 1512 за 2021-05-22
Межы для драматургіі
Бягучы тыдзень для тэатральнай грамадскасці — незвычайны. Бо з мінулага панядзелка і акурат да заўтрашняй нядзелі ў сталіцы праходзіць Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі.
Далей
|
Як папера перамагае метал
Вялікі тэатр — вялікія планы. І ажыццяўляюцца яны не толькі паслядоўна, але і паралельна. Днямі тут адбылася прэзентацыя макета і рэжысёрскай канцэпцыі оперы “Самсон і Даліла” К.Сен-Санса, пастаноўка якой запланавана на наступны сезон.
Далей
|
Між намі і для нас
У сталічным Палацы мастацтва экспануюцца творы чатырох вядомых мастакоў, якія сёлета спраўляюць юбілеі. Гэта Ігар Гардзіёнак, Павел Татарнікаў, Аляксандр Шапо і Сяргей Шэмет. Экспазіцыя мае назву “МІЖ НАМІ/INTER NOS”. Згаданыя творцы — аднагодкі. У бягучым годзе ім па 50. А з назвы вынікае, што гэта мастацкая акцыя — свайго роду сяброўскае сумоўе, але папрысутнічаць на якім запрошаны ўсе, хто цікавіцца альбо творчасцю гэтых канкрэтных майстроў сваёй справы, альбо выяўленчым мастацтвам увогуле ці проста прагне свята для душы. А сустрэча з сапраўдным мастацтвам і ёсць такое свята.
Далей
| |
№ 20 / 1511 за 2021-05-15
“…Возера” без слёз
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбудзецца прэм’ера шостай для гэтага калектыву пастаноўкі “Лебядзінага возера” П.Чайкоўскага. Але ніякага возера няўцешных слёз, пралітых над лёсам няшчасных герояў, быць не павінна: пра тое, што ў чарговай версіі чакаецца хэпі-энд, харэограф-пастаноўшчык, мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Беларусі і СССР Валянцін Елізар’еў паведаміў яшчэ напярэдадні, на прэс-канферэнцыі з нагоды вяртання балета ў рэпертуар.
Далей
|
У пластычным акіяне
Пластычнаму тэатру “ІнЖэст” споўнілася 40 гадоў. Да гэтай падзеі была прымеркавана прэм’ера спектакля “Х-традыцыя — Да Дна народзінаў”. Гульня слоў была невыпадковай: пачынаўся перформанс з паглыблення героя ў бездань мора-акіяна, а завяршаўся такім жа павольным усплываннем-усплыццём. Чым не сцэна падводнага царства з оперы “Садко”?
Далей
|
Рэалізм “без берагоў”?
Я перакананы, што гэты чалавек быў асобай унікальнай. Бліскучы жывапісец, камунікабельны чалавек, выдатны педагог, з-пад крыла якога выйшла некалькі пакаленняў мастакоў; суразмоўца, з кім можна было гаварыць бясконца, сумленны і прынцыповы, што датычыцца яго маральнага стрыжня ды грамадства ў цэлым.
З 87 пражытых гадоў больш за шесцьдзясят ён працаваў у мастацтве. Не буду інтрыгаваць чытача: гэты чалавек — народны мастак краіны, прафесар Май Данцыг, выстава твораў якога толькі што прайшла ў Нацыянальным мастацкім музее. Па вялікім рахунку, яна павінна была паўстаць перад гледачамі яшчэ год таму — у год яго 90-годдзя з дня нараджэння, але па розных прычынах тады штосьці не атрымалася, і вось зараз — яе ўбачылі мінчане і госці сталіцы. У экспазіцыі экспанавалася больш за 50 вядомых музейных твораў і менш вядомых — са збору сям’і мастака. Гэта фігуратыўныя палотны, пейзажы пасляваеннага і новага Мінска, моцныя партрэты дзеячаў культуры, эцюды, малюнкі, створаныя мастаком у 1950 — 2000 гады. Дадам, экспазіцыя ўвабрала ў сябе прыкладна толькі дзясятую частку ўсёй спадчыны Данцыга. Як вядома, самая вялікая яго юбілейная выстава адбылася ў 2015 годзе, на якой было прадстаўлена амаль 250 твораў! І столькі ж (па колькасці) заставалася тады ў яго майстэрні.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|