Тры спробы напісаць пра фэст беларускага кіно
Шосты фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”, які прайшоў сёлета з 21 па 23 кастрычніка ў сталічным арт-кінатэатры “Тытан”, пакінуў супярэчлівыя ўражанні. Форум, чыя высакародная місія — прамоцыя беларускага кіно, прадэманстраваў не толькі актуальны зрэз маладога айчыннага кінематографа, але спецыфіку лакальнага асяродку, у які аказаўся ўключаны. Фестываль, які першапачаткова распачынаўся ў Варшаве, а потым прыйшоў і ў Беларусь, сёлета ўпершыню вырашыў паказаць сваю праграму ў мінскім кінатэатры. У выніку тэст-драйва была згублена адна “Яечня…”, кінаальманах “Танатас і Эрас” і пэўная якасць паказаў фільмаў канкурсантаў. Засталіся (у маім варыянце) — постаць Максіма Жбанкова, выдатная дыскусія-сняданак “Новае беларускае кіно: рэанімацыя ці перазагрузка?” і фільм Віктара Красоўскага “Душы мёртвыя”, які ў выніку стаў пераможцам “Бульбамуві” ў катэгорыі ігравога кіно. Ці дастаткова гэтага? Як для каго.
Далей