Суботнія сустрэчы № 34 / 1160 за 2014-08-23
Формула антрэпрызы
Імя Улады АРЦЮКОЎСКАЙ вядома пакуль не так шырока. А вось яе творчыя работы, як ні дзіўна, знаёмыя вельмі многім — не толькі дарослым, але і дзецям. Ды не адно мінчанам ці тым, хто свядома цікавіцца сучаснай нацыянальнай культурай, а і самым шырокім колам насельніцтва. Менавіта яна адказвала за рэжысуру многіх значных культурных мерапрыемстваў, у тым ліку з удзелам Кіраўніка дзяржавы, неаднойчы была адзначана ганаровымі граматамі ды падзякамі. Гэта і святкаванне Дня Незалежнасці, і многія навагоднія казкі ў Палацы Рэспублікі, якія потым трансляваліся па тэлебачанні, і ўрачыстыя адкрыцці Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Зараз Улада ўзначальвае творчае аб’яднанне “Талент” — з гэтай нагоды і адбылася наша сустрэча.
Далей
|
№ 33 / 1159 за 2014-08-16
Акадэміст, які спявае эстраду
Дзесяць гадоў плённай працы на прафесійнай сцэне, прызнанне гледачоў і павага з боку калег-прафесіяналаў — такі паслужны спіс мае саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ігар ЗАДАРОЖНЫ. У яго асобе наша эстрада набыла прадаўжальніка выканальніцкіх традыцый, закладзеных некалі незабыўнымі спевакамі Эдуардам Міцулем, Віктарам Вуячычам, Анатолем Падгайскім, Яраславам Еўдакімавым... І справа не толькі ў тым, што Ігар мае такі ж моцны ды тэмбральна багаты барытон — голас, які цяпер так рэдка сустрэнеш сярод эстрадных спевакоў. Задарожны валодае высокай выканальніцкай культурай. У ім ёсць харызма, што праяўляецца ў выдатных манерах, у патрабавальным гусце да сцэнічных паводзін і рэпертуару, у тым выключным арыстакратызме, які беспамылкова адчуваецца ў маім героі адразу ж.
А Ігар Задарожны яшчэ і кампазітар, музыкант-мультыінструменталіст (скажам, адзіны ў рэспубліцы грае на хрустальных бакалах), ён валодае цыркавымі рамёствамі, выдатна танчыць і нават адбівае стэп. Словам, у мастацтве — чалавек невыпадковы. Але менавіта ў вакальную прафесію прыйшоў не адразу.
Далей
|
№ 32 / 1158 за 2014-08-09
“Хадзілі чуткі, вам увесь Парыж апладзіраваў!”
Юбілейны вечар народнага артыста Беларусі Генадзя ГАРБУКА, якому споўнілася 80 гадоў, пройдзе ў Купалаўскім тэатры ў верасні пад назвай “Песні майго жыцця”. Але некаторыя сакрэты і тых песень, і свайго жыцця Генадзь Міхайлавіч адкрыў у час нашай з ім гутаркі.
Далей
|
№ 31 / 1157 за 2014-08-02
Калі Ян Булгак стане “нашым”?
Валерый ВЯДРЭНКА за некалькі гадоў, пры падтрымцы фотарэсурсу “Знята”, зафіксаваў стан беларускай фатаграфіі ў асобах на стыку нулявых і дзясятых гадоў ХХІ стагоддзя ў больш як трох дзясятках гутарак з майстрамі розных пакаленняў і мастацкіх платформ, аб’яднаных у цыкл “Сустрэчы з легендамі”. Гэта зрэз, так бы мовіць, з дрэва жывога. Ахвяруючы дзеля гэтага працай ва ўлюбёным творчым кірунку — фотапластыцы, суразмоўца нядаўна скончыў сваё пагружэнне ў сарцавіну зрэзу, а мо і глыбей: сягнуў да каранёў. Гаворка — пра перакладзеную ім галоўную кнігу выдатнага фатографа ХХ стагоддзя, нашага земляка Яна Булгака. Праца над перакладам і, што істотна, яго будучыня ды асоба гуру пачатку мінулага стагоддзя — у маналогах Валерыя Вядрэнкі.
Далей
|
№ 30 / 1156 за 2014-07-26
Калі ўключыць арыфметыку...
Літаратуразнаўца і крытык, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сцяпан ЛАЎШУК, які 28 ліпеня адзначае 70-годдзе, шмат увагі прысвяціў беларускай драматургіі і тэатру: яго пяру належаць звыш трохсот публікацый. Сцяпан Сцяпанавіч выпусціў шмат маладых аспірантаў-навукоўцаў, дысертацыйныя даследаванні большасці з якіх былі прысвечаны праблемам развіцця нацыянальных драматургіі і тэатра.
Далей
|
№ 29 / 1155 за 2014-07-19
Апладысменты — сімптом правалу
Выстаўка “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” ўжо завяршылася (выключэннем з’яўляецца яе “вулічная” частка). І пакінуўшы пэўны часавы інтэрвал на тое, каб “адклалася”, варта падсумаваць наймаштабную падзею ў айчынным сучасным мастацтве нават цяжка вызначыць, за колькі гадоў. Прадстаўнікі арт-супольнасці ўжо даўно дыскутавалі з гэтай нагоды — пакуль наведвальнікі, не спалоханыя нават высокай цаной білетаў, фатаграфаваліся на фоне розных дзівосных “штук”. Калі ж зусім спрошчана, то вердыкт прафесіяналаў можна сфармуляваць прыблізна так: “Недахопы, вядома, былі (і кожны называў тое, што сам палічыў недахопам), але не выпадае сумнявацца ў тым, што такія падзеі як паветра патрэбны для культурнага асяроддзя”.
Далей
|
№ 28 / 1154 за 2014-07-12
Міхайлаў, якому не патрэбен псеўданім
Напярэдадні ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” мы, паводле традыцыі, знаёмім чытачоў са спеваком, за якога будзем “хварэць” у час нашага “Славянабачання”. Беларусь на ХХІІІ Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” прадставіць Артур МІХАЙЛАЎ — саліст цыганскага шоу “Алюр” Маладзёжнага тэатра эстрады, лаўрэат нядаўняга Нацыянальнага конкурсу ў Маладзечне ды іншых прэстыжных спаборніцтваў. У паўфінале ён праспявае знакамітую “Чырвоную ружу” Уладзіміра Мулявіна, а для фіналу, які пройдзе, як заўсёды, у два дні, падрыхтаваў беларускую народную песню “Вуціца” і кампазіцыю з рэпертуару Элвіса Прэслі.
Далей
|
№ 27 / 1153 за 2014-07-05
Чаму “коўдру” на сябе не цягнем?
Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, у якой распрацоўваюць, удакладняюць, карэктуюць стратэгію і тактыку чарговага форуму, цягам года працуе як дзяржаўная ўстанова “Цэнтр культуры “Віцебск”. Тут у мяне прызначана сустрэча з яе кіраўніком Аляксандрам СІДАРЭНКАМ. Любы фестываль, калі гэта жывы творчы арганізм (а “Славянскі базар…”, безумоўна, такім і з’яўляецца), не можа не рэагаваць на тое, што адбываецца ў сферах мастацтва і культуры, якія ён прадстаўляе. З іншага боку, за ўвесь час існавання фэсту яго арганізатары вывучылі, разумеюць запыты як мясцовай публікі, так і гасцей горада над Заходняй Дзвіной і імкнуцца максімальна адпавядаць ім.
Далей
|
№ 26 / 1152 за 2014-06-28
Ад "штучкі" да "збожжа"
Мне здаецца заканамерным, калі бацькі ў памкненні разнастаіць забавы дзіцяці і развіць у малога пачуццё прыгожага прыводзяць яго менавіта ў лялечны тэатр. Адзін з іх — Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”, што знаходзіцца ў Маладзечне. Гэта, бадай, самы малады тэатр такога кірунку, які ўзнік у гады перабудовы. “Батлейка” — лаўрэат і дыпламант шматлікіх тэатральных фестываляў, удзельнік розных творчых лабараторый і праграм.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|