Суботнія сустрэчы № 17 / 1195 за 2015-04-25
На што здольны рамеснік?
“К” сустрэлася з бабруйскім адмыслоўцам гліны, народным майстрам Беларусі Юрыем БОЎДАМ, каб разам з ім паспрабаваць раскласці па палічках назіранні, тэндэнцыі, а таксама праблемы, датычныя сучаснай рамесніцкай справы ў нашай краіне.
Далей
|
№ 15 / 1193 за 2015-04-11
Паміж “рэальна” і “абавязкова”
У апошнім нумары часопіса “Мастацтва” за 2014 год вядучыя тэатральныя крытыкі краіны дзяліліся сваімі ўражаннямі наконт падзей адыходзячага года. Прафесар Рычард Смольскі ў сваіх назіраннях заўважыў: “Засмучае […] акалічнасць, якая доўжыцца не адзін год: шырокая тэатральная грамадскасць краіны фактычна не ведае, як сёння жывуць-выжываюць “маленькія” тэатры ў Мазыры, Пінску, Слоніме, Бабруйску, Маладзечне…” Сапраўды, не тое што “маленькія”, але нават абласныя тэатры не могуць сабе дазволіць працяглыя гастролі ў сталіцы з паказам сваіх лепшых спектакляў. Таму і ўзнікае пэўны інфармацыйны вакуум. Па-другое… “Жыве ці выжывае” — апошнім часам такая дылема набыла завостранасць для культурнай галіны ў цэлым і для тэатра ў прыватнасці. Гэтыя думкі сталі кропкай адліку для серыі гутарак з прадстаўнікамі рэгіянальных тэатраў. Раман Цыркін — галоўны рэжысёр Мазырскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Івана Мележа. Працуе ён у ім з 1999 года. У творчым даробку тэатра — 56 спектакляў. Наша гутарка адбылася незадоўга да 25-годдзя культурнай установы.
Далей
|
№ 14 / 1192 за 2015-04-04
Калі кніга лепшая за Інтэрнэт?
Смерць кнігі, камп’ютарызацыя бібліятэк Магілёўшчыны, новыя практыкі па прыцягненні моладзі да слова — пра ўсё гэта і многае іншае “К” пагутарыла з дырэктарам Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Ілонай САРОКІНАЙ. Дарэчы, у перспектыве абласная “кніжніца” плануе змены ў назве: яна займее імя Аляксея Пысіна — знакамітага ўраджэнца Магілёўшчыны, паэта, журналіста. Але гэта — планы на будучыню. Наша ж размова — пра надзённае і сучаснае.
Далей
|
№ 13 / 1191 за 2015-03-28
Энергетыка маладых
Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра спецыяльна для "К" былі зададзены пытанні новаму пакаленню артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Чым "дыхае" творчая моладзь у Віцебску? Які прафесійны досвед лічыць найбольш карысным? Ці ведае, нарэшце, пра запатрабаванні сучаснага гледача? Пра гэта і гутарка з маладымі акцёрамі знакамітай трупы, якія, сярод іншых, вызначаюць сучаснае аблічча калектыву, — Яўгенам БЕРАСНЕВЫМ, Дзмітрыем КАВАЛЕНКАМ і Юліяй ЦВІКІ.
Далей
|
№ 11 / 1189 за 2015-03-14
“А што здымаць, калі не пра Беларусь?”
Беларускі рэжысёр-дакументаліст, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі Віктар Аслюк адкрывае свой курс па рэжысуры дакументальнага кіно. Пакуль — у адной з прыватных кінашкол. І з гэтай нагоды творца, фільмы якога атрымліваюць узнагароды на прэстыжных кінафорумах, зладзіў адкрыты майстар-клас. Аглядальнік “К” патрапіў на яго шчыры расповед. І досвед рэжысёра падаўся карысным не толькі для кінематаграфістаў, але і для іншых творчых прафесій.
Далей
|
№ 9 / 1187 за 2015-02-28
“Няўтульны” тэатр
26 лютага акцёр і рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Уладзімір ПЯТРОВІЧ прэзентаваў у сталіцы пастаўлены ім спектакль “Час сэканд-хэнд (Развітанне з эпохай)” паводле кнігі Святланы Алексіевіч. Прэм’ера магіляўчан праходзіла на Малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і суправаджалася далейшым глядацкім абмеркаваннем. А за пару гадзін да паказу адбылася наша размова з Уладзімірам Аляксеевічам. Пачалася яна нават не з прывезенага спектакля, а з гісторыі стварэння Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М.@rt.кантакт”, ля вытокаў якога стаяў і мой суразмоўца.
Далей
|
№ 8 / 1186 за 2015-02-21
Антыкрызісны менеджмент
Эканамічныя цяжкасці, якія ахінулі наш рэгіён планеты, безумоўна, даюцца ў знакі і ў галіне культуры. Аднак дырэктар — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст краіны, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ не падзяляе песімістычных настрояў. Наадварот, ён перакананы, што крызіс стане тым выпрабаваннем, якое загартоўвае і аддзяляе зерне ад пустазелля. Гэты год для аркестра багаты на юбілеі. Самы важны з іх — 200-ы (!) па ліку фестываль у малых гарадах, які пройдзе ўжо неўзабаве. А найстарэйшаму з такіх фэстаў — “Музы Нясвіжа” — сёлета споўніцца 20! Але ж мы гутарым не пра святы, а перадусім пра творчую “кухню” легендарнага калектыву.
Далей
|
№ 6 / 1184 за 2015-02-07
Вельмі блюзавая гутарка
З Юрыем НЕСЦЯРЭНКАМ — аўтарам, спеваком і гітарыстам з горада Бялынічы, мы знаёмы гадоў пятнаццаць. Ён — як сапраўдны, сумленны рок-н-рол: калі ў ім нешта і змяняецца, дык толькі ў лепшы бок. Не так часта сустракаючыся з Юрыем, бачу і чую, што ён па-ранейшаму бязмежна ўлюбёны ў тое мастацтва, якому аддае свае сілы, працягвае рухаць у масы беларускамоўную песню і з той жа фанатычнай занятасцю грае музыку, якая ў нас, на жаль, хлеб з ікрой можа прапанаваць творцу хіба пад Новы год. Дамовіўшыся, што пра ікру ў інтэрв’ю не будзе сказана ні слова, мы з Юрыем пагутарылі пра справы — значыць, пра творчасць...
Далей
|
№ 5 / 1183 за 2015-01-31
Пастаянны кругазварот фондаў
Музей — аб’ект надзвычайны. І справа не толькі ў канцэнтрацыі даўніны на квадратны метр экспазіцыйнай плошчы. Справа ў захавальніках гэтай даўніны. Цёплую музейную аўру ствараюць нясумныя асобы, што маюць талент не адно адшукаць унікальную рэч, але і, надаўшы ёй частку сваёй душы, прымусіць ізноў працаваць на ўсеагульную духоўную карысць. Таму музеі не могуць быць сярэднімі, яны — альбо добрыя, альбо — кепскія. І зусім іншая гаворка — пра раённую ўстанову, што мае філіял у абласным цэнтры. Яна, нарадзіўшыся на прысожскіх паплавах, упэўнена “прабіваецца” і праз гарадскі асфальт. І тут не толькі адшукваюць, але і ствараюць. На пытанні “К” адказвае загадчык гомельскага філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пятро ЦАЛКА.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|