Суботнія сустрэчы № 34 / 1212 за 2015-08-22
Тыдзень, што не мае заканчвацца
Як прыцягнуць большую ўвагу грамадства да праблем рэгіянальнай культуры? Ды яшчэ так, каб іх вырашыць? Прынамсі, пастарацца. У галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама вырашылі распачаць ў раёнах Тыдні культуры. Праект — доўгатэрміновы. Інакш кажучы Тыдні тыя абяцаюць стаць традыцыйнымі. Больш падрабязна пра названыя творчыя акцыі распавядаюць ініцыятар праекта, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ІРКСМ Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр ВЯРСОЦКІ і начальнік аддзела ІРКСМ Воранаўскага райвыканкама Алена ЯСТРЭМСКАЯ, якая разам з калегамі распачала Тыдзень культуры ў сваім раёне з 17 жніўня.
Далей
|
№ 33 / 1211 за 2015-08-15
Хто па што ў Шчучын едзе?
Ці не кожны раённы цэнтр нашай краіны мае сваю арыгінальную архітэктурную і культуратворчую парадыгму. Шчучын не з’яўляецца выключэннем — невялікі ўтульны горад, куды хочацца прыехаць не толькі, каб пакаштаваць смачнага мясцовага сыру, але і пазнаёміцца з культурным жыццём. На што здольны ў гэтым плане горад мы даведаемся ў поўнай меры ўжо менш чым праз месяц, калі тут адбудзецца Дзень беларускага пісьменства. Пакуль жа гутарым пра дасягненні і клопаты сферы з намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандрам АМШЭЕМ.
Далей
|
№ 31 / 1209 за 2015-08-01
Беларуская нітачка “Спявачкі свету”
У брытанскім Кардыфе адбыўся прэстыжны оперны конкурс “BBC Cardiff Singer of the World”, што ладзіцца раз на два гады. Сёлета перамогу святкуе прадстаўніца Беларусі Надзея КУЧАР. Шыкоўнае сапрана, якому апладзіруюць лепшыя оперныя пляцоўкі свету, падзялілася з чытачамі “К” сваімі поглядамі на сучаснае становішча опернага мастацтва ў свеце, прыгадала гады ў хоры айчыннага Вялікага тэатра оперы і балета ды паспрабавала прааналізаваць, чаго не хапае нацыянальнаму опернаму мастацтву, каб стаць больш папулярным у публікі.
Далей
|
№ 30 / 1208 за 2015-07-25
Чаму пінскі тэатр стацыянарны?
Замкнулася тэатральнае “кола” Пінска ў 2006 годзе. З гэтага часу вядзе адлік найноўшая гісторыя прафесійнай трупы ў гэтым горадзе. Пра жыццё наймалодшага драматычнага тэатра краіны гутарым з яго дырэктарам — мастацкім кіраўніком Аляксандрам ЛУКАШЭНКАМ.
Далей
|
№ 26 / 1204 за 2015-06-27
Ці варта станавіцца Панявежысам-2?
У свой час на ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне адзін з высокіх гасцей выказаў пажаданне трупе стаць “другім Панявежысам”. Слава пра легендарны тэатр з правінцыйнага літоўскага горада “грукатала” на ўвесь колішні Савецкі Саюз. Там працавалі шматлікія выбітныя літоўскія акцёры, у іх ліку і Данатас Баніёніс. У Панявежыс на спектаклі прыязджалі не толькі гледачы з краін Балтыі, але і тэатральныя “гурманы” Масквы і Ленінграда. Урэшце, кожны тэатр развіваецца па акрэсленым шляху. І параўноўваць калектывы з адрознымі эстэтычнымі кірункамі, нягледзячы на ўмоўную агульнасць (геаграфічную аддаленасць ад сталічных цэнтраў), — справа няўдзячная і, бадай, непатрэбная. Тым не менш, тое пажаданне 25-гадовай даўніны ў адрас маладзечанскага тэатра гучала шчыра, з ноткай ідэалізму, вядома. А як развіваецца маладзечанскі тэатр сёння? На гэта ды іншыя пытанні адказвае дырэктар Мінскага абласнога драматычнага Юрый КРЫВЕНЬКІ, які самым яркім момантам у жыцці калектыву на дадзены момант назваў удзел у праграме ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі, дзе трупа прадставіла спектакль “Падобны на Стынга” Ірыны Пісьменнай ў пастаноўцы Мікалая Дзінава.
Далей
|
№ 24 / 1202 за 2015-06-13
Трэба здымаць! Дрэннае ці добрае…
У сталіцы і абласных цэнтрах на мінулым і гэтым тыднях дэманстравалася праграма кароткаметражных стужак — пераможцаў самых прэстыжных міжнародных фестываляў і лаўрэатаў кінапрэмій. Амаль сенсацыяй у спісе карцін для паказу выглядала новая работа “Пугач” беларускага рэжысёра Сяргея КАЛАСОЎСКАГА. “К” распытала маладога рэжысёра, якім чынам можна дабіцца поспеху ў свеце кароткаметражнага кіно. І — галоўнае — што рабіць з гэтым далей...
Далей
|
№ 23 / 1201 за 2015-06-06
Воля. Вікторыі. Аляксандра
Аляксандра ГЕРАСІМЕНЯ, двухразовая ўладальніца сярэбраных медалёў Алімпіяды ў Лондане, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні, працягвае здзіўляць не толькі ў спорце. Яна таксама актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, дапамагае юным спартсменам. Ды не толькі. Яе цікавяць культура, гісторыя, мова, літаратура, мастацтва Беларусі. І Аляксандра імкнецца зрабіць уласны ўнёсак у развіццё айчыннай культуры, прысвячаючы гэтай ідэі новыя праекты. Апошняя на сёння рэалізаваная задума — фэст “Мова Cup”.
Далей
|
№ 21 / 1199 за 2015-05-23
Абставіны для Грушова
Цудоўныя знешнія даныя, выдатны акцёрскі тэмперамент, адметны тэмбр голасу, моцны энергетычны запал у спалучэнні з унутранай высакароднасцю вылучылі яго ад пачатку працы на Коласаўскай сцэне. Створаныя акцёрам вобразы — быццам яго дзеці. Спярша гэта былі маладыя зухаватыя хлапчукі, што ў барацьбе з мяшчанскімі пастулатамі сваіх бацькоў спрабавалі адстойваць свае юнацкія ідэалы. Да іх можна далучыць і плеяду рамантычных герояў з “камедый плашча і шпагі”. Здавалася б, менавіта такі акцёр мусіў стаць вельмі запатрабаваным у тэатры, арыентаваным на акадэмічную “мадэль”, дзе вялікае месца адводзіцца класічнай драматургіі. Але так не адбылося. На працягу доўгага часу (пасля вымушанага сыходу Сямёна Казіміроўскага і да прыходу Барыса Эрына) сусветная класіка стала рэдкім госцем на Коласаўскай сцэне. А ў сучасныя п’есы тыпаж “рамантычнага героя” неяк не зусім упісваўся. Але Вячаслаў ГРУШОЎ не губляў надзеі, што ягоны “зорны час” яшчэ прыйдзе. Захапіўся рэжысурай, нават ездзіў у славуты пецярбургскі Вялікі драматычны тэатр, каб павучыцца ў Георгія Таўстаногава. Ставіў герой гэтага артыкула дзіцячыя, “выяздныя” спектаклі. Нарэшце, прыход у тэатр Віталя Баркоўскага, які пачаў актыўна звяртацца да інтэлектуальнай драмы, па-новаму раскрыў і талент Грушова, вылучыўшы яго ў шэраг вядучых і найбольш цікавых артыстаў Коласаўскай трупы. А гутарым з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь яшчэ і з нагоды яго нядаўняга 65-годдзя.
Далей
|
№ 20 / 1198 за 2015-05-16
Артыст: рабіць “накшталт” ці смела?
19 мая на сцэну венскага стадыёна “Wiener Stadthalle” ў першым паўфінале Міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне” пад 11-м нумарам выйдзе дуэт “Uzari & Maimuna”, які прадстаўляе нашу краіну на гэтым юбілейным, 60-м па ліку, форуме. Не станем прагназаваць, ці ўдасца тандэму прабіцца ў фінал, а там і замахнуцца на прызавое месца. Хачу прапанаваць вам інтэрв’ю з паловай “салодкай парачкі”, з тым, хто адказвае ў тандэме за голас — спеваком UZARI (ЮЗАРЫ), вядомым па-за сцэнай як Юрый НАЎРОЦКІ.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|