Суботнія сустрэчы № 3 / 1181 за 2015-01-17
Аптымізацыя, арэнда і не рвачы
У снежні споўнілася 100 дзён з часу, калі пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта заняў Павел СКАЛАБАН. Адзін з яго дзядоў, Уладзімір Скалабан, быў вядомым беларускім краязнаўцам, а бацька, Віталь Скалабан, — не менш знакамітым гісторыкам, архівістам, бібліёграфам і літаратуразнаўцам. Павел Вітальевіч жа спачатку абраў шлях біёлага, скончыўшы ў 1997-м адпаведны факультэт БДУ, але ў тым жа годзе стаў працаваць у гэтым універсітэце ва ўпраўленні выхаваўчай работы з моладдзю.
Далей
|
№ 2 / 1180 за 2015-01-10
Спраўдзіць статуснасць сталіцы
12 студзеня Брэст афіцыйна ўступіць у свой пачэсны статус сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі. “Інаўгурацыю” было вырашана прымеркаваць да закрыцця фестывалю “Студзеньскія музычныя вечары”, якое адбудзецца на сцэне Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра з удзелам сусветных зорак класічнай музыкі. Але самі брэстчане ўжо ганарацца сваім сталічным тытулам, пра што сведчыць хаця б з’яўленне тэматычнай старонкі ў адной з сацыяльных сетак. Між тым, акцыя “Культурная сталіца Беларусі” не так даўно адсвяткавала свой першы юбілей — пяцігоддзе. Пра яе вынікі і далейшыя крокі па ўдасканаленні самой канцэпцыі мы гутарым з намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васілём ЧЭРНІКАМ.
Далей
|
№ 51 / 1177 за 2014-12-20
Стварыць моду на аўтэнтыку
Гродзенскаму абласному метадычнаму цэнтру народнай творчасці, як і іншым падобным установам ва ўсіх рэгіёнах краіны, сёлета спаўняецца 75 гадоў. Установа культуры на сённяшні дзень — той асяродак, адкуль каардынуецца дзейнасць шматлікіх раённых метадцэнтраў, ладзіцца навучанне культработнікаў, адбываюцца шматлікія выстаўкі, сустрэчы ды мерапрыемствы... Цікава, што месціцца метадычны цэнтр у самым цэнтры Гродна — у будынку былога Дамініканскага манастыра. Акром шматлікіх кабінетаў супрацоўнікаў, ёсць тут і сапраўдная майстэрня з двума кроснамі і вертыкальным ткацкім станком, дзе стварае свае аўтарскія габелены вядомая не толькі на Гродзеншчыне, а і па-за межамі Беларусі майстар Алена Шунейка. А яшчэ тут працуюць музей сучаснага народнага мастацтва, ансамбль песні “Гармонія”, клуб творчай інтэлігенцыі “Грані”, эстрадная студыя “Акварэль” — усе са званнямі “народны”, маецца сучаснае выставачнае абсталяванне, гуказапісваючая апаратура... Вядома, пра ўстанову культуры, яе дзейнасць і яе цікавосткі можна распавядаць гадзінамі. Зрэшты, усё адно гэта — толькі знешні, часам вельмі прыгожы бок “медаля”. А вось пра другі “медалёвы” бок — праблемы абласнога і раённых метадычных цэнтраў, тыя актуальныя пытанні, якія паўстаюць цяпер перад супрацоўнікамі РМЦ ды Дамоў і Цэнтраў рамёстваў з усіх раёнаў вобласці, — ведаюць, натуральна, не многія. Менавіта пра іх “К” пагутарыла з дырэктарам Цэнтра Ірынай ДЗЕМЯНЧУК.
Далей
|
№ 50 / 1175 за 2014-12-13
“Спектакль — ёсць, Шэкспіра — няма”
За спінай у галоўнага рэжысёра Магілёўскага абласнога тэатра лялек Ігара КАЗАКОВА — акно, у якім магіляўчане чакаюць тралейбус, каб ехаць дадому. А яшчэ за гэтай жа спінай — чатыры тысячы кіламетраў шляху: з Магілёва ў Мюнхен і назад. У Германіі, на традыцыйным Музычна-тэатральным фестывалі “JULA”, які праходзіў з 19 па 23 лістапада, лялечнікі з абласнога цэнтра прадставілі свайго “Гамлета”. Пра тое, як іх сустрэла Баварыя, у чым адрозненне беларускага гледача ад нямецкага ды шмат пра што яшчэ гаворым з візаві.
Далей
|
№ 49 / 1176 за 2014-12-13
Пра пазітыў жыцця ды...
У Бабруйскім мастацкім музеі праходзіць персанальная выстаўка жывапісу Анатоля КОНЦУБА. Пабываўшы ў Бабруйску, я сустрэўся з мастаком і пагутарыў з ім, у прыватнасці, пра статус творцы ў рэгіёне. Да ўсяго, сёлета мастаку — 65 гадоў... Адсюль і маё першае пытанне.
Далей
|
№ 48 / 1174 за 2014-11-29
Узняцца на Ягораву Гару
Змяняючыся самі, мы змяняем свет. І не толькі вакол сябе. Прынамсі, гэтага хацелася б. Жыццё — пастаянны выбар, пастаянны шлях да сябе. Проста, хтосьці ўсё жыццё рыхтуецца да пенсіі, ствараючы для сябе вельмі прывабную прастору ўежнасці і дабрабыту. А камусьці і пасля пяцідзесяці карціць паспрабаваць свае сілы ў тым, пра што калісьці і не марыў. Менавіта для такіх знешняя неўпарадкаванасць становіцца ўнутранай утульнасцю, а падлік зорак у небе робіцца не менш цікавым за падсумоўванне грошай у асабістай кішэні. Шчаслівы лёс творцы, без якога свет быў бы шэрым, дый ці быў бы ўвогуле... Індывідуальнаму прадпрымальніку Ігару Архіпаву — 52 гады, два з якіх таму ён стаў творцам Ягорам Палешуком, распачаў фольк-праект “Ягорава Гара”, заняўся вывучэннем роднай мовы, выправіўся ў экспедыцыю па архаічныя песні, вызначыўся іх удалымі, як сцвярджаюць спецыялісты, гітарнымі аранжыроўкамі. Нечаканыя, раптоўныя змены ў сабе адчуў цалкам натуральнымі. Зараз “Ягорава Гара” рыхтуе першы альбом. Але гутарка з кіраўніком праекта завязалася не толькі пра гэта…
Далей
|
№ 47 / 1173 за 2014-11-22
Оперная глеба Брэста
Дырыжор Аляксандр САСНОЎСКІ ўжо сямнаццаць гадоў можа лічыць сябе жыхаром не толькі Мінска, але і Брэста. Бо ўвесь гэты час, акрамя кіравання сталічным Канцэртным аркестрам “Няміга” ды выкладання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (а раней — яшчэ і працы ў Музычным тэатры), узначальвае сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Чарговай значнай падзеяй гэтага калектыву, дый усёй тамтэйшай культурнай грамадскасці, стане прэзентацыя “Пікавай дамы” П.Чайкоўскага — у выглядзе тэатралізаванай музычна-літаратурнай кампазіцыі з удзелам артыстаў Нацыянальнай оперы і драмтэатра. З асаблівасцей праекта і пачалася размова.
Далей
|
№ 45 / 1171 за 2014-11-08
Пра тых, хто “даязджае” — і застаецца
На пытанні “К” адказвае новы дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна Марына РАФЕЕВА. З ёй мы пазнаёміліся на II Міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры”. Марына Сяргееўна прыехала ў Мінск, каб распавесці калегам пра абласны конкурс прафесійнага майстэрства як спосаб творчай самарэалізацыі — дадатак да Рэспубліканскага спаборніцтва “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”… Сустрэча ў кангрэсаўскіх кулуарах перарасла ў інтэрв’ю пра надзённы клопат устаноў сферы на Гомельшчыне.
Далей
|
№ 44 / 1170 за 2014-11-01
Не што іншае, як энергія
Нядаўна званнем народнай артысткі Беларусі была ўганаравана Галіна ПАЎЛЯНОК — салістка і мастацкі кіраўнік Гомельскай абласной філармоніі, старшыня абласнога аддзялення Беларускага саюза музычных дзеячаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта нашай краіны дзеячам культуры і мастацтва. Ураджэнка Гомеля, шмат гадоў таму яна вярнулася ў родны горад “па сямейных абставінах” пасля заканчэння Ленінградскай кансерваторыі і пяці гадоў працы салісткай оперы, педагогам кансерваторыі ў Новасібірску. І даказала, што не месца ўпрыгожвае чалавека, а якраз наадварот.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|