Страта № 13 / 1296 за 2017-04-01
Яшчэ раз без эскізаў
Увесну 2015-га адна з “Рэдакцый плюс…” адбылася ў майстэрні народнага мастака Беларусі Мая ДАНЦЫГА. Мы гутарылі пра радасць творчасці, нацыянальную школу, пра планку ў арт-працэсе. Тады ж пераканаліся: вось пра такіх Асоб і гавораць “чалавек-эпоха”, аўтар эталонных твораў, наш нацыянальны брэнд. Згадаем некалькі выказванняў Мая Вольфавіча з той сустрэчы, адлюстраванне якой на старонках “К” атрымала назву “Данцыг без эскізаў”...
Далей
|
№ 5 / 1288 за 2017-02-04
“Жывапіс, дадзены мне Богам...”
Не стала Анатоля Бараноўскага. Цудоўнага, чароўнага жывапісца, віртуоза лірычнага пэндзля, выдатнага педагога, сябра, добрага, мяккага, камунікабельнага і мудрага чалавека, бясконца прыцягальнага і прывабнага.
Далей
|
Любові развітальны баль...
Не магу сабе ўявіць, якое свята грукатала б у гонар юбіляра гэтым летам у адзін з дзён “Славянскага базару ў Віцебску”, будзь у яго ўсё больш-менш у парадку са здароўем. У апошнія гады свае дні нараджэння Аляксандр Ціхановіч спраўляў менавіта ў горадзе на Заходняй Дзвіне. У тых, хто пабываў хаця б на адным з iх, яно назаўжды застанецца ў памяці — настолькі яркімі, неардынарнымі, цёплымі выходзілі такія імпрэзы. Упэўнены, што 13 ліпеня 65-годдзе ўсенароднага спевака ў Віцебску адзначаць абавязкова. І ў тым, што ў гэты дзень яго згадаюць добрым словам, са шчырай любоўю яшчэ шмат у якіх месцах...
Далей
|
№ 43 / 1273 за 2016-10-22
Святлана Пенкіна
Не стала кіраўніка Музея Уладзіміра Мулявіна Святланы Пенкінай — сябра рэдакцыі газеты "Культура". Жыццё Святланы Аляксандраўны абарвалося на 66-м годзе. Займеўшы вядомасць як актрыса, Святлана Пенкіна большую частку жыцця прысвяціла працы ў ансамблі "Песняры". А пасля смерці мужа, лідара легендарнага гурта Уладзіміра Мулявіна, стварала яго музей у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і рупліва захоўвала ў ім памяць пра выбітнага творцу. Вось і гэты здымак зроблены падчас святкавання Міжнароднага дня музеяў ў мулявінскай экспазіцыі. Шчырыя спачуванні рэдакцыя "К" выказвае родным, блізкім і сябрам Святланы Пенкінай.
Далей
|
№ 32 / 1262 за 2016-08-06
Галіна АДАМОВІЧ
Не стала літаратуразнаўцы, доктара філалогіі Галіны АДАМОВІЧ. Нечакана, ненатуральна рана. Калі “К” напрыканцы мінулага года завяршала публікаваць дапоўнены варыянт гіпатэтычнай сустрэчы Ёгана Вольфганга Гётэ, Арлена Кашкурэвіча і Уладзіміра Караткевіча, Галіна Яўгенаўна сказала: “А давайце зробім гэткую ж публікацыю паводле “Сымона-музыкі” і “Дон Кіхота”! Аснова ёсць!” “Давайце!” — адказалі мы. На жаль, тэкста гэтага на старонках газеты “Культура” ўжо не будзе.
Бывайце, няўрымслівая і непаўторная Галіна Яўгенаўна!
Далей
|
№ 31 / 1261 за 2016-07-30
Птах адляцеў...
Майстар напісаў у адным з апавяданняў: “...тут жыло сваё рэха — дзень і ноч, зіму і лета, і больш за ўсё ўвосень...” Цяпер, калі не стала Івана Пташнікава, асабліва тужліва і разам з тым магутна загучала тое рэха з яго твораў і жыцця. Рэха ягонага творчага таленту, рэха, якое будзе суправаджаць кожнага, хто дакранецца да яскравага слова пісьменніка. Яно, гэтае рэха, не змоўкне, бо Іван Мікалаевіч уклаў у кожны свой твор тую шчымлівую любоў да роднай зямлі, напоўніў кожную літарку захапленнем існым, прыродай і чалавекам вёскі. Майстар запусціў “сваё рэха” ў Вечнасць, і яно не аціхне. Светлая памяць Птаху, які адляцеў у вырай…
Далей
|
№ 27 / 1257 за 2016-07-02
Расціслаў Янкоўскі (1930 — 2016)
Памёр народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі, які ледзь не шэсцьдесят гадоў запар выходзіў на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Такім і запомніўся — з усё нарастальнай славай, “запраграмаванай” у ягоным імені, і вечнай маладосцю душы, закладзенай у адно з самых “артыстычных”, калі меркаваць па агромністай акцёрскай дынастыі, прозвішчаў.
Далей
|
Сяргей Картэс (1935 — 2016)
Сяргей Картэс — асоба ў беларускай музыцы незвычайная. Знакавая. Спасцігнуць, напоўніцу асэнсаваць зробленае ім можна будзе хіба на часавай адлегласці. Але і цяпер зразумела, што менавіта з яго твораў і ягонага колішняга кіраўніцтва Вялікім тэатрам пачаўся новы этап у айчыннай опернай класіцы.
Далей
|
№ 19 / 1249 за 2016-05-07
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|