Страта № 2 / 1545 за 2022-01-07
КАЗІНЕЦ Міхаіл Антонавіч
Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца ў сувязі са смерцю вядомага дырыжора.
“Свой лёс ён звязаў з захаваннем і развіццём лепшых традыцый нацыянальнага музычнага мастацтва, зрабіў вялікі ўклад ва ўзбагачэнне беларускіх духоўных каштоўнасцей”, — гаворыцца ў спачуванні.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што творчая дзейнасць Міхаіла Казінца стала прыкладам для маладых артыстаў і сапраўдным гонарам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча.
“Светлая памяць аб ім назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Далей
|
ШАРАНГОВІЧ Васіль Пятровіч
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.
“Ён выхаваў некалькі пакаленняў таленавітай моладзі, значна ўзбагаціў духоўную спадчыну айчыннай культуры і ўнёс неацэнны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнай школы графікі”, — гаворыцца ў спачуванні.
Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што творчасць Васіля Шаранговіча, непарыўна звязаная з выяўленчым мастацтвам, набыла ўсенародную любоў і прызнанне. “Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах”, — адзначыў беларускі лідар.
Далей
|
№ 45 / 1536 за 2021-11-07
Слова сучасніка двух стагоддзяў
Пайшла з жыцця прафесар, старэйшая музыказнаўца Беларусі Калерыя Сцепанцэвіч. Усё адбылося неяк раптоўна, для многіх нечакана, нягледзячы на яе сталы ўзрост: справіўшы ўвесну 95-годдзе, яна працягвала упарадкоўваць свае архівы, рыхтаваць новыя публікацыі, прысвечаныя нацыянальнаму музычнаму мастацтву. І вочы яе па-ранейшаму заставаліся маладымі, сонечнымі, а ўсмешка — ласкавай ды спагадлівай.
Далей
|
№ 41 / 1532 за 2021-10-09
Святло навуковых ідэй
Скончылася зямное жыццё прафесара, доктара мастацтвазнаўства Іны Назінай. Але яе ўнёсак у даследаванне і развіццё нацыянальнай музычнай культуры настолькі вялікі, што складаецца ўражанне, быццам Іна Дзмітрыеўна пражыла адразу некалькі жыццяў.
Далей
|
№ 28 / 1519 за 2021-07-09
Унутраная раўнавага” Льва Гумілеўскага —
пад такой назвай у “Культуры” быў апублікаваны артыкул заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Крэпака. Праз вытрымкі з яго мы згадаем некаторыя вехі творчага шляху народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы Льва Гумілеўскага.
Далей
|
№ 23 / 1514 за 2021-06-05
ВАЙТОВІЧ Яўген Канстанцінавіч
2 чэрвеня 2021 года пайшоў з жыцця колішні міністр культуры краіны, выдатны дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кандыдат эканамічных навук, сябра Беларускага саюза кінематаграфістаў Вайтовіч Яўген Канстанцінавіч.
Далей
|
№ 22 / 1513 за 2021-05-29
Бывай, Аляксандр Аляксандравіч!
Прыйшла сумная вестка… На 95-м годзе пайшоў з жыцця выдатны беларускі мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў.
Далей
|
№ 16 / 1507 за 2021-04-17
Ладыгіна — ад слова “лад”
Пайшла з жыцця Арыядна Барысаўна Ладыгіна — адна са старэйшых беларускіх музыказнаўцаў, тэатразнаўцаў, эстэтыкаў. Згасла, пакінуўшы пасля сябе вялізны арэал ведаў, неацэннага вопыту, зацікаўленасці музыкай, музычным тэатрам і, шырэй, усім беларускім (і не толькі) мастацтвам.
Далей
|
Яго анёльскі голас, як сімвал Беларусі...
Гаворым “Леанід Барткевіч” — і першая асацыяцыя, што ўзнікае побач з гэтым імем (самая верная,
як лічаць псіхолагі), вядзе да ансамбля “Песняры” ў яго колішнім мулявінскім складзе. І наадварот: гаворым “Песняры” — і ў памяці паўстае голас Барткевіча.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 13
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|