Гістарыёграф № 35 / 903 за 2009-08-29
Новыя версіі полацкіх пажараў
У наш час цяжка знайсці такі еўрапейскі горад, дзе заставалася б столькі таямніц мінуўшчыны, як Полацк. Адказаць на шматлікія пытанні, звязаныя з датай узнікнення горада, некаторымі асаблівасцямі побыту гараджан ды унікальнай планіроўкі тагачасных вуліц, могуць толькі прафесійныя гісторыкі. Дый то хіба пасля плённай і напружанай працы з артэфактамі мінулых стагоддзяў. А спрыяе гэтай рабоце Дзяржаўная праграма, што прадугледжвае арганізацыю археалагічных раскопак старажытнага горада Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.
Далей
|
№ 34 / 902 за 2009-08-22
Наступная станцыя... “Замчышча”
6 метраў да сталічнай гісторыі
Варта толькі спусціцца на некалькі метраў углыб, як мінуўшчына імгненна ажывае: сваю справу робяць рэшткі старадаўніх абарончых умацаванняў, якія аднаўляюць атмасферу беларускага княства ХІІ стагоддзя. Каб здзейсніць такое далёка не віртуальнае падарожжа, карэспандэнт “К” чарговы раз паўдзельнічаў у археалагічных раскопках. Сёння гэта — старажытны Мінск.
Далей
|
Узнагарода — за адвагу
У адным з баёў пад час Першай сусветнай вайны, 20 ліпеня 1915 года пад горадам Востраў, быў цяжка паранены і страціў руку мой прадзед Браніслаў ВолкаўКарачэўскі. Непрытомны, ён трапіў у палон, але праз некаторы час быў з яго вызвалены…
Далей
|
“Уся яе віна — што яна кахае мяне”
Беларуская муза Аляксандра Скрабіна
Пра яе згадвалі практычна ўсе ягоныя сучаснікі, блізкія да класічнай музыкі. Па меркаванні адных, другая жонка кампазітара была разлучніцай, іншыя, наадварот, бачылі ў ёй каханую жанчыну і паплечніцу Аляксандра Скрабіна. Сёння пра гэта, можа, не варта было і прыгадваць, калі б не адзін момант: другая жонка знакамітага творцы Таццяна Шлёцэр была нашай зямлячкай.
Далей
| |
№ 33 / 901 за 2009-08-15
Велень або Рацібор?
Дакладна прыкмеціў французскі філосаф, матэматык і фізік Рэнэ Дэкарт: “Гутарыць з іншымі стагоддзямі — амаль тое ж самае, што падарожнічаць”. Зразумела, у пэўнай ступені гэта тычыцца і гісторыка-мастацкай літаратуры, інтарэс да якой з кожным годам павялічваецца ва ўсім свеце. З’яўляюцца на Беларусі і цікавыя творы. Пашыраецца і кола аўтараў, што працягваюць традыцыі Уладзіміра Караткевіча.
Далей
|
Дзе жылі “штрыхавікі”?
Штогод многія студэнты гістфака БДУ выпраўляюцца летам на раскопкі. Сёлета ля Нёмана плённа працавалі дзве групы практыкантаў: на левым беразе, каля вёскі Александрова, — экспедыцыя пад кіраўніцтвам Міхаіла Чарняўскага, а на правым, побач з Кавальцамі, — пад кіраўніцтвам Віталя Сідаровіча. Неўзабаве тут будзе ўзведзена вялікая плаціна, утворыцца вадасховішча ад Гродна да Лунна, распачне работу Гродзенская ГЭС. У выніку пад вадой застанецца больш за 30 археалагічных помнікаў: стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, селішчы ранняга жалезнага веку і Сярэднявечча, могільнікі і асобныя пахаванні.
Далей
|
Распавядае сведка тысячагоддзяў...
З пошты “К”
Вячаслаў Ляшковіч быў памочнікам і аднадумцам гісторыкаўкраязнаўцаў Міколы Ермаловіча і Генадзя Каханоўскага. З 1965 года ён працаваў другім сакратаром райкама ў Маладзечне, але ў памяці застаўся не партыйным функцыянерам і ідэолагам, а мудрым чалавекам, краязнаўцам дзяржаўнага маштабу.
Далей
| |
№ 32 / 900 за 2009-08-08
Відарысы з кіпарысу і не толькі
Шэсць сюжэтаў адной копіі
Дробная пластыка — адзін з самых старадаўніх і распаўсюджаных відаў прыкладнога мастацтва. Вядомая на тэрыторыі Беларусі з часоў Кіеўскай Русі, яна развівалася і пазней. Пашыранымі відамі дробнай пластыкі ў XV — XVI стст. былі меднае ліццё і касцярэзная справа як найбольш танныя і таму больш дэмакратычныя.
Далей
|
“Мармелад і перац” Ірмы Яунзем
Як артыстка вымяняла рэчы на... народныя песні У самым пачатку 1920-х на эстрадным небасхіле з’явілася спявачка, якая вокамгненна заваявала надзвычайную папулярнасць. Паспеўшы часткова атрымаць кансерваторскую адукацыю, маючы цёплае мецца-сапрана, цудоўныя артыстычныя даныя, яна не пайшла па шляху акадэмічнага мастацтва, бо зразумела, што патрэбна новым, паслярэвалюцыйным, слухачам: чырвонаармейцам, рабочым, сялянам. Спявачка стала выканаўцай народных песень: беларускіх, рускіх, украінскіх, латышскіх, калмыцкіх — 63-х народаў свету.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|