“А працэс здымак — справа другасная”
Прасачыць за траекторыяй руху майстра польскага кіно Кшыштафа ЗАНУСІ на XVI Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” — значыць канчаткова пераканацца ў майстэрстве рэжысёра. У майстэрстве жыць, ствараць, прамаўляць, думаць, аналізаваць… Ні адной хвілінкі дарэмна: візіты, дзелавыя перамовы, прэс-канферэнцыі, рэтраспектывы з яго ўдзелам, майстар-класы… За час прабывання на кінафоруме маэстра сустрэўся з публікай і прэсай у Мінску, пабываў у рамках творчай паездкі ў Гомель, паспеў на наступны дзень вярнуцца ў сталіцу на майстар-клас да студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў… Па шчырасці, не здзіўлюся, калі высветліцца, што прафесар Сілезскага універсітэта паспеў пры гэтым напісаць яшчэ і сцэнарый для сваёй новай карціны. Карэспандэнт “К” занатаваў некалькі маналогаў кінамэтра ў час сустрэч з ім.
Далей