На людным месцы № 52 / 1439 за 2019-12-28
У чаканні снегу
Мінскія туманы — не горшыя за лонданскія, нават, кажуць, больш якасныя і ўстойлівыя. Але ад гэтага нацыянальнага гонару штосьці не дадаецца. У снежні хранічна не стае завей. Мы, снегазалежныя, чакаем напярэдадні святаў лёгкага марозчыку ды ўрачыстага снегападу.
Метэапрагнозы — самыя супярэчлівыя. Таму настрой імкнемся ўзняць ад добрых навін. А на іх, балазе, у пошце “К” дэфіцыту няма. Увогуле, пазітыўныя лісты чытаць — карысна для маральнага здароўя. Палечымся.
Далей
|
№ 51 / 1438 за 2019-12-21
Пераднавагодні бум
Гродзенскі цэнтр “Спадчына” прыслаў абвестку пра серыю майстар-класаў “Навагодні бум”. Я патэлефанаваў ва ўстанову 16 снежня, калі гэтыя майстар-класы якраз і распачаліся. Адказала метадыст Алена Шыдлоўская. Яна паведаміла, што запісалася на ўдзел у рамесніцкай вучобе 12 ахвотных. Колькасць іх павінна павялічыцца, бо жанравы дыяпазон прапаноў даволі вялікі. Па словах метадыста, майстар-класы прысвечаны тэхнікам мокрага валяння, мастацкай апрацоўкі тэкстылю, а таксама — дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, кераміцы і жывапісу. Заняткі ладзяцца кожны дзень, у іх бяруць удзел пяць майстроў цэнтра. Вынікам сумесных намаганняў “Навагодняга бума” стануць сувенірныя пацукі, анёлы, калядныя вянкі, падсвечнікі, зімовыя пейзажы…
Далей
|
№ 50 / 1437 за 2019-12-14
У Піліпаўку дзень паўдня
Спачатку пра самае галоўнае. У мінулым аглядзе пошты (№ 49 “К” ад 7 снежня) гаворка ішла пра два калектывы з агульнай назвай — “Мудрасць плюс”. Першы — народны тэатр Навагрудскага цэнтра культуры, другі — аматарскае аб’яднанне Ашмянскай райбібліятэкі. Не мог не заўважыць з гэтай нагоды, што згаданая таўталогія не робіць гонару творцам. Шчыра кажучы, не было часу высвятляць, хто прыдумаў такое найменне першы. За мяне гэта зрабіла кіраўнік тэатра з Навагрудка Іна Гайба. Яна патэлефанавала 9 снежня ў рэдакцыю і распавяла, што яе тэатр носіць згаданае імя пяць гадоў запар, а ў Ашмянах (як паведамілі ёй у аддзеле абслугоўвання раённай бібліятэкі) аб’яднанне з такім найменнем існуе толькі год. Дзіўна, што такая сітуацыя назіраецца ў межах адной вобласці. А цяпер давайце згадаем, колькі ў краіне калектываў з іменем, да прыкладу, “Жытніца”. Думаю, з дзясятак набярэцца. Яўнае парушэнне аўтарскіх правоў ды ігнараванне такога працэсу як думанне.
Далей
|
№ 49 / 1436 за 2019-12-07
Прыйшоў ваш час, Марозавы!
26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч. Мерапрыемствы з гэтай нагоды становяцца на фінішы года адной з важных восеньскіх культурных падзей. Сёлетняя восень, натуральна, не стала выключэннем. Як распавядае “К” дырэктар музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Юлія Камарова, ля помніка пісьменніку ў гарадскім дзіцячым парку прайшлі традыцыйныя літаратурныя чытанні. Прыязджалі бібліятэкары з Дуброўна, пісьменнікі з Мінска.
Далей
|
№ 48 / 1435 за 2019-11-30
З марай пра млын…
Я кінуў паліць. Паўгода таму. Хтосьці скажа: навіна асабістага, так бы мовіць, значэння.
Так, факт драбнаваты ў маштабах беларускага сусвету. І не напісаў бы пра гэтую маю перамогу над шкоднай звычкай узроста у сорак гадоў, калі б не ліст з Бабруйскага палаца мастацтваў, у якім метадыст сектара па рабоце сярод дзяцей Наталля Давідовіч піша пра Дзень адмовы ад палення. Маўляў, дзень гэты — міжнародны і звернуты ён на інфармаванне грамадства пра шкодны ўплыў тытуню на здароўе. Таму работнікі ўстановы правялі з бабруйскімі школьнікамі гутарку “Паліць — не модна!”
Натуральна, выступілі псіхіятры, нарколагі і валеолагі. А я дацяміў, што пад старасць пачаў станавіцца модным.
Далей
|
№ 47 / 1434 за 2019-11-23
Пра “Міс Беларусь” і Несцерку ў Смаленску
Для кагосьці восень — гэта хандра і туга, для іншых — час любавацца залатым лістападам і здзяйсняць задуманае. Мяркую, супрацоўнікі сферы культуры Беларусі адносяцца менавіта да другой катэгорыі людзей. Бо не стамляюцца не толькі ладзіць шматлікія мерапрыемствы на самую разнастайную тэматыку, але і дасылаць нам свае лісты з паведамленнямі пра праведзеныя імпрэзы. Таму наш традыцыйны агляд рэдакцыйнай пошты атрымаўся, як заўсёды, насычаным і змястоўным на цікавыя падзеі.
Далей
|
№ 46 / 1433 за 2019-11-15
Таямніцы “Бабулінага куфра” і Сусветны дзень мужчын
Восеньскае суквецце лістоў з рэгіёнаў, якія паступаюць на нашу рэдакцыйную пошту, кожны раз складаецца ў свой адмысловы ўзор, які можна пастаянна чытаць і перачытваць, здзіўляючыся тым крэатыўным знаходкам, якія вынаходзяць для сваіх імпрэз сельскія і гарадскія бібліятэкары, супрацоўнікі клубаў, работнікі музеяў і выкладчыкі школ мастацтваў. І гэта цалкам заканамерна, бо без творчасці ў сферы культуры жыць проста немагчыма.
Далей
|
Пад гукі Паланеза…
У цэнтры Слоніма каля драматычнага тэатра 6 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста Міхала Казіміра Агінскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел дзясяткі слонімцаў і кіраўніцтва райвыканкама.
Звяртаючыся да грамады старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч адзначыў, што славуты зямляк шмат зрабіў для развіцця горада Слоніма. І дзякуючы яго традыцыям і сёння ў Слоніме дзейнічае дзяржаўны прафесійны тэатр. Генадзь Хоміч таксама падзякаваў аўтару помніка і мецэнату Уладзіміру Вількіцкаму за падарунак роднаму гораду. Адкрылі помнік пад гукі Паланеза.
Далей
|
№ 45 / 1432 за 2019-11-09
“Пакроўскі абярэг” і песні ад “Бабуляў”
Рэдакцыйная пошта працягвае поўніцца лістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Прычым, у кожным з атрыманых намі пісьмаў месцяцца свае адметныя гісторыі: пра тое, што было ці што яшчэ толькі запланавана, пра паездкі за мяжу і поспехі нашых калектываў на міжнародных фестывалях ці фальклорных конкурсах у межах Беларусі, пра невялікія імпрэзы ў сельскім клубе ці пра маштабныя мерапрыемствы ў гарадскім або раённым Цэнтры культуры... Карацей, кожны знойдзе ў гэтай восеньскай “палітры” рэгіянальнай пошты шмат цікавых падзей, вартых безумоўнай увагі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|