Мастыхін № 38 / 856 за 2008-09-20
Метраном партызанскай памяці
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе выстаўка “Памяць сэрца”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Гуціева.
Далей
|
Музей візуальных вобразаў...
11 верасня, пасля чатырохгадовай рэстаўрацыі, Мемарыяльны музей-майстэрня народнага мастака СССР і БССР Заіра Азгура зноў адчыніў свае дзверы для аматараў скульптуры.
Далей
|
“Водгулле песні няспетай”
Пад такой назвай 9 верасня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбылося адкрыццё выстаўкі графікі Ларысы Паляковай.
Далей
| |
№ 37 / 855 за 2008-09-13
Першая біенале на Беларусі
Адзін з самых вядомых і аўтарытэтных форумаў сусветнага мастацтва — Венецыянская біенале — быў упершыню праведзены ў 1895 годзе. У пачатку ХХІ стагоддзя такая форма буйнога мастацкага фестывалю-конкурсу дабралася і да Расіі.І, нарэшце, біенале — у Мінску!
Далей
|
“Скульптурная рэвалюцыя” на беразе Піны
У Пінску прайшоў першы гарадскі сімпозіум па скульптуры ў камені. Было крыху крыўдна за Пінск, які не саступае еўрапейскім гарадам у гісторыі і архітэктуры, зусім абдзелены скульптурай, а патэнцыял жа у палескай сталіцы вялізны: ахутаныя сівымі легендамі і паданнямі шэдэўры эпох барока і класіцызму, малапавярховая каменная забудова ў гістарычным цэнтры горада, тэатральны сквер, набярэжная, парк. Сама атмасфера старога горада схіляла да таго, каб у яго асяродку з’явіліся пластычныя кампазіцыі малых форм. Пра гэта марылі краязнаўцы, настойліва рэкамендавалі турысты, задумваліся і архітэктары горада.
Далей
|
Усмешка для адчайных фантазёраў
Колькі эстэтычнага павінна быць у жыцці і мастацтве, каб адчуваць задавальненне ад гэтага? І ці можа звацца мастацтвам твор, у якім няма традыцыйнай, звыклай эстэтыкі, вонкавай прыгажосці? Гэтыя пытанні міжволі ўзнікаюць, калі глядзіш на карціны Валянціна Губарава, выстаўка якога, што мае назву “Важна ўсё”, праходзіць цяпер у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Далей
|
Вінсэнт Ван-Гог палічыў бы за гонар...
Нікога не здзіўлю тым, што слоўнікавы запас народаў грунтуецца, перш-наперш, на тых прадметах і з’явах рэчаіснасці, якія характарызуюць сукупнасць людзей як нацыі. Так, у арабскіх народаў ёсць некалькі соцень слоў для абазначэння вярблюда, ісландцы маюць дзесяткі тэрмінаў, звязаных з вятрамі. Для сучасных беларусаў такім неад’емным атрыбутам нацыянальнасці адназначна з’яўляецца бульба. Гэты прадукт нам звычна бачыцца вачыма і вытворцаў, і спажыўцоў, пакупнікоў і прадаўцоў.
Далей
|
№ 33 / 851 за 2008-08-16
Класіка праз прызму часу
Выставачная галерэя — добрае месца для роздумаў над мінулым і сённяшнім днём мастацтва і грамадства, у якім яно існуе. Асабліва цікава гэта рабіць на рэтраспектыўных выстаўках.
Напрыклад, разглядаючы карціны з “Залатога фонду Беларускага саюза мастакоў”, што экспануюцца зараз у Палацы мастацтва. Класіка айчыннага жывапісу і рэаліі нашага часу, погляды мастакоў, якія тварылі шмат дзесяцігоддзяў таму, і памкненні сучасных людзей — ці судакранаюцца яны?
Далей
|
Сонечнае дыханне на паперы
Народны мастак Расіі Сяргей Андрыяка — імя даўно вядомае дзякуючы тым выстаўкам, што з 1985 года паспяхова прайшлі ў Беларусі, Германіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Англіі, Японіі, Кітаі (усяго больш за 200 персанальных экспазіцый!). Цікавасць да асобы мастака тлумачыцца не толькі яго талентам, майстэрскім падыходам да пошуку матываў і напісання саміх палотнаў (самае маштабнае з іх — шасціметровая панарама старой Масквы — упрыгожвае мэрыю белакаменнай). Перш за ўсё, аматары і спецыялісты імкнуцца разгадаць вялікую загадку жывапісца: чаму менавіта яго карціны поўняцца моцнай энергетыкай, вабяць сваім непаўторным каларытам і вобразнасцю?
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|