Беларуская песня ў кантэксце сучаснасці
Адным з фінальных акордаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў
Маладзечне стаўся “круглы стол” “Беларуская песня: сучасны фармат”. І хаця час для
правядзення гэтага пасяджэння аказаўся, можа, не самым зручным (адначасова ў
Мінску праходзілі тэлездымкі “Новага года на АНТ”, а ў маладзечанскім амфітэатры
ішлі рэпетыцыі вячэрняга гала-канцэрта закрыцця фестывалю), “круглы стол” сабраў
многіх з тых, хто больш за іншых зацікаўлены ў развіцці і папулярызацыі беларуска-
моўнай эстрады. Сумяшчаючы здымкі, рэпетыцыю і размову, нехта з удзельнікаў
прыходзіў крыху пазней, адразу ўключаючыся ў дыскусію, хтосьці, наадварот, раней
сыходзіў, нехта потым вяртаўся, каб “дагаварыць”, хтосьці нават “дагаворваў” ужо
пасля заканчэння афіцыйнай размовы. Але такая форма толькі надала “кругламу
сталу” “вострых вуглоў”, кожны з якіх суразмоўцы імкнуліся ператварыць у дадат-
ковы вектар развіцця беларускамоўнай эстрады.
Далей