Соцыум № 28 / 1519 за 2021-07-09
Скіраваная на рэалізацыю прыярытэтаў
30 чэрвеня ў Міністэрстве культуры адбылася калегія па тэме “Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” ў 2016 — 2020 гадах і пра задачы на 2021 год”. З асноўным дакладам выступіла начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства Марына Юркевіч. З улікам таго, што выступоўца закранула досыць важныя і карысныя тэмы, сёння мы прапануем вытрымкі з яе даклада.
Далей
|
Сядзіба Цюндзявіцкіх у Галошаве пад аховай дзяржавы
З вясны 2019 года рэдакцыя нашай газеты з трывожнай зацікаўленасцю сачыла за лёсам сядзібы, якая атрымала асабістае імя “Беларускі Манчэстэр”. Мы рабілі гэта не проста ў задуменні прыклаўшы далонь да ілба, а маніторылі стан сядзібы падчас выездаў на аб’ект. І ў межах сваіх магчымасцяў прыкладалі пэўныя намаганні для захавання гэтага ўнікальнага для нашай краіны аб’екта (гл. “К” — №№ 16, 2019 і 13,24, 2021).
Сёння ў нас для нашых чытачоў, нарэшце, добрая навіна. 23 чэрвеня 2021 года сядзіба афіцыйна ўзята пад ахову дзяржавы. Праўда, пакуль яшчэ мы не будзем спяшацца пераносіць адсюль святло нашага “Культура”ўскага пражэктара на іншыя аб’екты. Галошава застанецца пад нашай апекай і надалей.
Далей
|
№ 27 / 1518 за 2021-07-03
Тэрыторыя, якая не даруе памылак
25 чэрвеня адбылася калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаная пытанням захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў і іх навакольнага асяроддзя. Пра асноўныя пытанні, узнятыя падчас калегіі, мы ўжо каротка паведамлялі ў мінулым нумары. Сёння ж нашым чытачам мы прапануем вытрымкі з даклада начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталлі Хвір, у якім тэма, заяўленая на калегіі, пазначана больш аб’ёмна і падрабязна.
Далей
|
Зямля выціскае жалеза на паверхню
На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” стартавалі здымкі новай 8-серыйнай стужкі пад рабочай назвай “Полымя пад попелам” аўтараў Юліі Ляшко і Людмілы Перагудавай. У цэнтры яе — перапляценне дзвюх гісторый: пасляваеннага 1945 года і сучаснасці, якая нечакана становіцца рэхам пасляваенных падзей.
На натурнай пляцоўцы кінастудыі гадзіна за гадзінай абжываецца беларуская вёска, дзе будзе разгортвацца частка пасляваенных падзей. І пакуль дамы напаўняюцца мэбляй, а суседняе поле ператвараецца ў міннае, мы размаўляем з рэжысёрам Іванам Паўлавым пра тое, чым прыцягнула яго ўвагу гэтая кінематаграфічная гісторыя.
Далей
|
№ 26 / 1517 за 2021-06-26
Сітуацыя — пад кантролем
У мінулым нумары, мы “пабывалі” на ўсходніх межах нашай краіны — у Нароўлі, дзе з вясны вядуцца працы па аднаўленні палаца роду Горватаў (гл. “К” № 25, 2021). Сёння мы перанясемся на захад Беларусі, на Ваўкавышчыну, каб распавесці чытачам “К” пра лёс палаца славутага роду Бохвіцаў у Падароску. Мэта нашых публікацый не ў тым, каб займацца банальнай папулярызацыяй цікавых мясцінаў. Мы распавядаем пра прыклады, калі яшчэ нядаўна закінутыя палацы-сядзібы займелі гаспадароў і атрымалі “другі шанец” на жыццё. Прычым, часам, менавіта жалобны стан колішніх котлішчаў беларускай шляхты і становіцца для некаторых пабуджальным матывам “закатаўшы рукавы набываць і ратаваць” не дзеля сябе, а дзеля Беларусі. Вельмі шкада, што з’ява гэтая, вельмі годная, пашырылася так запозна. Але лепей запозна, чым ніколі.
Далей
|
Моладзь праецыруе будучыню!
Па традыцыі ў апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі, а ўвесь тыдзень, што ёй папярэднічае, у краіне праходзяць тэматычныя мерапрыемствы ды імпрэзы. Якая моладзь сёння — такая Беларусь заўтра. Мабыць, гэта не выпадковае супадзенне, што менавіта на згаданым тыдні праходзяць абароны дыпломаў у навучальных установах, дзе рыхтуюць кадры для нацыянальнай культуры. Пры ўсёй значнасці эканамічнага чынніка, менавіта творчая матывацыя — у шырокім, не толькі ў мастацкім сэнсе — рухавік сацыяльнага прагрэсу і гарант устойлівага развіцця. Да таго ж культура, як вядома, яднае нацыю. Так што, у працяг тэмы — якое мастацтва сёння, такое грамадства заўтра. Асабліва, калі гаворка ідзе пра “маладое мастацтва”.
Далей
|
№ 25 / 1516 за 2021-06-19
Палац Горватаў над Прыпяццю
Гэтай публікацыяй мы працягваем серыял пра палацы і сядзібы, якія пасля гадоў заняпаду займелі гаспадароў і сталі на шлях адраджэння. У папярэдніх нумарах (“К” №№ 21 — 22, 2021) мы распавялі пра лёс палаца Радзівілаў у Паланечцы і сядзібы Раецкіх у Райцы. Сюды ж трэба дадаць і палац Цюндзявіцкіх у Галошава, аб якім “К” пісала не раз (№№ 16, 2019, 13 і 24, 2021). Пагроза знішчэння яму ўжо не пагражае, засталося толькі знайсці неабыякавых да нашай гісторыі і культуры людзей, якія б узяліся за яго аднаўленне. Сёння ж мы распавядзем пра палац Горватаў у Нароўлі.
Далей
|
№ 24 / 1515 за 2021-06-12
Беларускі Манчэстэр.
Гісторыя маёнтка роду Цюндзявіцкіх у вёсцы Галошава (Талачынскі раён, Віцебскай вобласці), які сто гадоў таму меў вельмі арыгінальную назву “Беларускі Манчэстэр”, ізноў у фокусе нашай увагі. У адрозненне ад папярэдніх публікацый (гл. “К” №№ 16, 2019 і 13, 2021) гэтым разам навіны не сумныя. Але перад тым, як мы падзелімся апошнімі навінамі, варта распавесці “гісторыю” маёнтка. У свой час мы паабяцалі гэта зрабіць. І слова сваё трымаем.
Далей
|
№ 23 / 1514 за 2021-06-05
Зберагчы сляды мінулага ў музейным артэфакце
Гэтая сфера дзейнасці музеяў зазвычай схаваная ад вачэй наведвальнікаў, але менавіта яна дазваляе ўратаваць найменш пашкадаваныя часам каштоўнасці і прадставіць іх публіцы ў выглядзе, набліжаным да першапачатковага. Кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў — складаны і шматгранны працэс, які пастаянна ставіць адмыслоўцаў перад выбарам найбольш ашчаднага метаду ўмяшання ў жыццё музейнага прадмета і вымагае прыняцця адказных рашэнняў. З якімі выклікамі сутыкаюцца музейныя рэстаўратары ў сваёй дзейнасці, і што неабходна, каб падрыхтаваць добрага спецыяліста ў гэтай важнай сферы?
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 97
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|