Соцыум № 11 / 1450 за 2020-03-14
Выбірайце выразы!
На мінулым тыдні зацягнуты на многія гады працэс рэканструкцыі Старога замка ў Гродне прайшоў сімвалічную веху: на брамнай вежы ўсталявалі купал. У Сеціве яго з’яўленне выклікала бурлівую рэакцыю. Нехта падыходзіў да справы як тонкі эстэт, нехта “тапіў за аўтэнтыку”. На эпітэты некаторыя крытыкі не скупіліся: “архітэктурныя фантазіі”, “чужародны элемент”… чаго там толькі не было! Зрэшты, разносіць у шматкі рэстаўрацыйныя праекты ў нас ужо стала завядзёнкай. Нават закінутыя помнікі, якія вось-вось разваляцца, не выклікаюць столькі эмоцый. Такі вось парадокс.
Далей
|
Вытокі і будучыня айчыннай археалогіі
У Нацыянальным гістарычным музеі 6 сакавіка прайшоў навуковы семінар “Вытокі беларускай археалогіі. Паўночны захад: ад палеаліту да Каложы”. Мерапрыемства было прымеркаванае да 205-годдзя з дня нараджэння Яўстаха Тышкевіча і 150-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Стаброўскага. Хоць памятныя даты прыпалі на мінулы год, адзначыць іх вырашылі сёлета.
Далей
|
№ 10 / 1449 за 2020-03-07
Ледзі-кіраўнік у атачэнні творчасці
Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля КАРЧЭЎСКАЯ — ідэальнае ўвасабленне бізнесвумэн. У поўным сэнсе гэтага слова: яна арганічна спалучае жаноцкасць і дзелавы стыль ва ўсім (а не толькі ў адзенні). Адпаведна, лепшага суразмоўцы напярэдадні 8 сакавіка бадай і не знайсці.
А паколькі першы намеснік міністра курыруе самы шырокі спектр нашага культурнага жыцця, мы прыйшлі да яе на інтэрв’ю цэлай рэдакцыяй — каб кожны з журналістаў мог задаць пытанні (часам даволі вострыя) па той тэматыцы, якая найбольш яго хвалюе.
Далей
|
№ 9 / 1448 за 2020-02-29
“Вайна і мір” Коласавага дома
21 лютага ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася першая выстава праекта “Вайна і мір. Беларусь памятае”, прымеркаванага да 75-годдзя Перамогі. Як пісала “К” у мінулым нумары, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь распачынаюць гэты маштабны культурна-гістарычны праект сумесна з калекцыянерам, лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзімірам Ліхадзедавым. У рамках праекта будзе зладжаны шэраг выставачных экспазіцый, якія распавядуць аб удзеле беларускага народа ў войнах з 1812 па 1945 год, а таксама аб гісторыі мірных міжваенных гадоў і сучаснасці.
Далей
|
Інтэрвенцыя сучаснай скульптуры ў падземцы, або Час пік у метро
Большую частку майстэрні скульптара Аляксандра ШАППО сёння займае пенапластавы трохкутнік даўжынёй амаль у чатыры метры. Зусім хутка гэтая мадэль пераўвасобіцца ў сілумінавы аб’ект “Дрэва дарог”, які будзе ўсталяваны на платформе новай станцыі метро “Вакзальная”. Ідэйны лейтматыў ейнага візуальнага рашэння лагічны і відавочны — калі вакзал, значыць шлях. Ну, а далей ужо кожны хай сам вырашае, шлях куды і ў якім сэнсе: метафарычным або пад Маладзечна на лецішча.
Хуткае з’яўленне чатырох новых станцый спрычыніцца да сапраўднай інтэрвенцыі сучасных скульптур у гарадскую прастору: здаецца, так шмат у адначассе іх ніколі ў нас не з’яўлялася. Таму працягваем знаёміць з тымі творамі, якія неўзабаве ўбачаць — і, будзем спадзявацца, ацэняць — многія тысячы пасажыраў.
Далей
|
№ 8 / 1447 за 2020-02-22
“Ала” набывае аблічча
Нават калі вельмі чакаеш падзеі, усё адно прыходзіць яна нечакана. Колькі разоў уяўляў пачатак узвядзення мемарыяльнага комплексу “Ала”, але вось прыехаў у мясціны, што сталі ўжо роднымі, і амаль не здзівіўся. Менавіта так яно і павінна быць. Экскаватар, бульдозер, бытоўкі-вагончыкі будаўнікоў, заклапочаныя рабочыя. Добразычлівы старшы прараб Гомельскага домабудаўнічага камбіната Сяргей Уладзіміравіч Чумакоў… Я ўжо ведаю, што менавіта пад яго кіраўніцтвам узводзіўся і мемарыяльны комплекс “Лоеў”. Так што досвед ёсць.
Далей
|
Статус каштоўнасці вымагае іныцыятывы
Усё больш актыўна ідзе апошнім часам праца па пашырэнні Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў у частцы нематэрыяльных праяў творчасці чалавека. 12 лютага адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, на якім разглядаліся пытанні аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці цэламу шэрагу такіх элементаў.
Далей
|
Не “проста старыя кнігі”…
Гэтымі днямі ў СМІ ўжо ў каторы раз абмяркоўвалася тэма рэстытуцыі вывезеных за межы Беларусі культурных каштоўнасцяў. Нічога новага пачуць не давялося, а зробленыя ў выніку высновы былі звыкла маласуцяшальнымі. Маўляў, ніхто нам ужо цяпер нічога не аддасць... І раптам, бы першая вясновая маланка, прагрымела навіна пра вяртанне ў Беларусь некалькіх кніг з легендарнай бібліятэкі Храптовічаў. Сюжэт гэты настолькі пазітыўны, што нават апошні песіміст здатны зноў займець веру ў жыццё! Ці часта так здараецца, каб ініцыятыва сыходзіла ад таго, чыім набыткам сталі вывезенныя з нашых земляў каштоўнасці? Зрэшты, як мы зараз пераканаемся, пра пасіўнасць атрымальнікаў у дадзеным выпадку казаць ніяк не выпадае…
Далей
| |
№ 5 / 1444 за 2020-02-01
Падземнае сонца транспартных артэрый
Да Дня незалежнасці Беларусі жыхары сталіцы і яе шматлікія госці атрымаюць каштоўны падарунак: плануецца адкрыццё першых чатырох станцый новай лініі метро. Апрача першаснай, чыста транспартнай функцыі, яны будуць мець і дадатковую — эстэтычную. Менавіта пра яе мы плануем распавесці ў цыкле артыкулаў, прысвечаных мастацкаму вобразу тых платформаў і вестыбюляў, па якіх многія з нас неўзабаве пачнуць спяшацца на працу.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|