Прафесійнае свята бібліятэкараў
15 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала пляцоўкай для святкавання рэспубліканскага прафесійнага свята — Дня бібліятэк.
У цэнтральную бібліятэчную ўстанову краіны завітаў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, які павіншаваў бібліятэкараў краіны з прафесійным святам і адзначыў высокімі ўзнагародамі прадстаўнікоў бібліятэчнай сферы.
Таксама на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі ў гэты ж дзень адбылося пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД. Сёлета, у гадавіну трыццацігоддзя існавання Саюза незалежных дзяржаў, менавіта Беларусь выконвала абавязкі старшынства ў арганізацыі. Міністр культуры Анатолій Маркевіч вітаў гасцей, удзельнікаў пасяджэння, міністраў краін СНД і іх намеснікаў, якія прынялі ўдзел у прамым эфіры, а таксама прыехалі асабіста.
Далей