Рэпарцёрскі марафон № 19 / 1197 за 2015-05-09
Сакрэты дома Любанскіх
Днямі ў Мінску адкрылася новая музейная ўстанова. Гаворка — пра старадаўні гаспадарскі дом, што знаходзіцца ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе. Падрабязную экскурсію па адроджаным будынку, звязаным з імем апошняга гаспадара Лошыцы Яўстафія Любанскага, зладзіў спецыяльна для “К” намеснік дырэктара Музея гісторыі горада Мінска Пётр Хацько. Такім чынам, прадстаўляем чытачам “К” дзесяць найбольш цікавых, на нашу думку, фактаў, якія прагучалі пад час гадзіннага вандравання па адрэстаўраваных залах сядзібы канца XIX стагоддзя.
Далей
|
Шлях да Брамы Памяці
Да Дня Перамогі прымеркавана адкрыццё мемарыяла на месцы лагера смерці “Трасцянец”. З гэтага часу пачынаецца новы адлік у гісторыі найтрагічнага месца ў лёсе сталіцы — і ці не самага складанага помніка спадчыны на яе тэрыторыі.
— Пакуль што завершаны толькі два пускавыя комплексы першай чаргі, — робіць удакладненне галоўны архітэктар праекта Ганна АКСЁНАВА перад тым, як распачаць “аўтарскую экскурсію”.
Пакуль работы ахапілі толькі тэрыторыю ў пятнаццаць гектараў з шасцідзесяці, прадугледжаных у рамках першай чаргі. А агулам плошча мемарыяльнай зоны — 124 га!
Далей
|
№ 13 / 1191 за 2015-03-28
Новая сукенка ТЮГа
Прызнаюся: у мінскім Тэатры юнага гледача я быў усяго аднойчы — напрыканцы 1990-х на прэзентацыі “Народнага альбома”. Успаміны пра мерапрыемства ў мяне засталіся выдатныя, а пра тое, як выглядаў сам тэатр, — даволі няпэўныя. Таму новае спатканне з ТЮГам, што пасля рэканструкцыі яшчэ не адкрыўся, прыемна хвалявала. Дык вось, “утульна” — тое адно слова, якім я ахарактарызаваў бы ўбачанае. І ніякага будаўнічага смецця ці бачных недаробак. Так, напэўна, дзесьці штосьці яшчэ падкруцяць, падправяць, але, па вялікім рахунку, да розуму засталося давесці толькі мантаж сцэны. І пяцігадовы “антракт” скончыцца...
Далей
|
№ 12 / 1190 за 2015-03-21
Добраўпарадкаванне альбо... тарнада?
Пытанне, што рабіць са старымі могілкамі, наўрад ці мае простыя і адназначныя адказы. З аднаго боку — гісторыя, памяць, продкі... З адваротнага — мноства цалкам практычных праблем. Галоўная з іх відавочная: хто павінен даглядаць за тымі магіламі, што спрэс параслі хмыззём, бо сваякі нябожчыкаў даўно згубіліся ў вялікім свеце? У Дзяржынску мясцовыя ўлады самі пачалі захады па добраўпарадкаванні старых могілак, але гэтая ўхвальная ініцыятыва ўвасаблялася такім чынам, што некаторыя жыхары горада чамусьці палічылі яе... актам вандалізму. Пра што і сталі паведамляць на рэдакцыйныя акаунты ў сацыяльных сетках. Неўзабаве журналіст “К” атрымаў заданне выехаць на месца падзей...
Далей
|
№ 9 / 1187 за 2015-02-28
Музейны квартал: працэс, сцены і дах
Хваля заклапочанасці пракацілася па Інтэрнэце, калі распачалася перабудова колішняга студэнцкага інтэрната БДУ на вуліцы Карла Маркса, перададзенага Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі пад перафарматаванне прылеглай забудовы пад будучы Музейны квартал. Гэты дом, як і большасць пабудоў на згаданай вуліцы, мае статус помніка архітэктуры. Як высветлілася, шмат каму балюча бачыць яго без даху ды вокнаў. Ёсць такія і сярод нашых чытачоў. “К” наведала будаўнічую пляцоўку, каб распавесці грамадзе, што ж там насамрэч адбываецца.
Далей
|
№ 6 / 1184 за 2015-02-07
Брама без сцен. Пакуль...
Мінулым разам давялося наведаць Бярозу менш за год таму. У шэры зімовы дзень галоўная адметнасць горада — руіны картэзіянскага кляштара — выглядала неяк асабліва несамавіта, і не кожны адразу здагадаўся б, што гэта ўвогуле нейкая славутасць... Запэўніванні мясцовых улад у тым, што неўзабаве рэстаўрацыя тут пачнецца “ўсур’ёз”, выклікалі хіба вельмі стрыманы аптымізм. Сёлета надвор’е гэткае ж невыразнае, аднак уражанне кляштар пакідае зусім іншае, і стварае яго перадусім нядаўна адноўленая брама. Ці стане яна “варотамі ў будучыню”?
Далей
|
№ 50 / 1175 за 2014-12-13
На кожны модуль прадугледжана... + фота рэканструкцыі
Комплекс Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” закрыты з боку праспекта Незалежнасці агароджай з каляровымі выявамі архітэктурных славутасцей сталіцы. За агароджай шчыруюць будаўнікі. Аднаўляецца парадны фасад гістарычнага будынка студыі, ужо ўзведзены і ўключаны ў творча-вытворчы працэс новы корпус, чакаюць перасялення на новыя плошчы работнікі шэрагу падраздзяленняў “Беларусьфільма”, прылеглая тэрыторыя — добраўпарадкавання.
Далей
|
№ 48 / 1174 за 2014-11-29
Першы тэатр, узведзены ў ХХІ-м
У Брэсце будуюць новы тэатр. Уласна кажучы, тое, што адбываецца на вуліцы Леніна, 56, называецца рэканструкцыяй. Але, па сутнасці, гэта будзе абсалютна новы гмах. Азнаёміцца з будаўніцтвам і пагутарыць з дырэктарам — мастацкім кіраўніком Брэсцкага тэатра лялек Міхаілам Шавелем было мэтай маёй камандзіроўкі ў горад над Бугам. Не так даўно, дарэчы, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар адзначыў, што аб’ект неабходна скончыць у 2015 годзе.
Далей
|
№ 38 / 1164 за 2014-09-20
Маладзёжны — без “экстрыму”
Усе трыццаць гадоў сваёй гісторыі Маладзёжны тэатр правёў у прыстасаваных памяшканнях. Прыстасоўвацца даводзілася не толькі трупе ды тэхнічным службам, але і гледачу. Многія памятаюць "маршруты", якімі праводзілі ў залу колішняга кінатэатра “Спартак” тых, хто спазніўся на спектакль. Ды тэатр не згубіў трупу, рэпертуар і гледача. І, урэшце, дачакаўся ўлазінаў. Не так даўно калектыў Маладзёжнага атрымаў падарунак да юбілею — палац, рэканструяваны з улікам асаблівасцей “храма Мельпамены”.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|