Сабака-паклёпнік ды жукі-рыцары
У Дзень смеху паразважаем пра гумар у беларускім кіно. Кінастудыя “Беларусьфільм” вядомая пераважна іншымі жанрамі, але такія глядацкія хіты як “Маё каханне” Уладзіміра Корш-Сабліна, “Дзяўчына спяшаецца на спатканне” Міхаіла Вернера і Сяргея Сідзелёва, “Белыя росы” Ігара Дабралюбава, сведчаць, што і мы зрабілі свой унёсак у развіццё камедыі.
Але рэжысёраў-камедыёграфаў у Беларусі — адзінкі. Тут можна толькі бедаваць з таго, што свайго Гайдая ці Таці наш асяродак так і не выгадаваў. Аднак прапаную паглядзець у трошкі іншым кірунку. У бок айчыннай анімацыі. Вось тут, аказваецца, у нас былі і ёсць таленавітыя аўтары, імёны і працы якіх згадаць болей чым варта.
Далей