Тэма № 21 / 1356 за 2018-05-26
Музейны аўтобус, які стварае арт-зону
Прамінула чарговая Ноч музеяў. Штогадовая акцыя, якая збірае мноства тых, якія ў звычайныя дні і не падумаюць наведаць гэтыя культурныя ўстановы. Акцыя, у якой музеі — часта насуперак і сваім шэрым будням, і нават самой першапачатковай ідэі “Ночы музеяў” — ператвараюцца ў пляцоўкі для карнавалу. Такім чынам яны спрабуюць завабіць да сябе наведвальнікаў ды, калі ўсміхнецца ўдача, зарабіць грошай. Перафразуючы вядомую прымаўку, адна ноч цэлы год корміць.
Далей
|
А бабулька — амаль сапраўдная!
У большасці нашых музеяў цішыня парушаецца толькі з нагоды нейкіх акцый кшталту адпаведнай ночы. Ды, як падаецца, варта імкнуцца зачапіць наведвальніка за жывое і ў буднія дні. Пра тое, як гэта зрабіць, сёння задумваюцца музейшчыкі ўсяго свету.
Далей
|
№ 20 / 1355 за 2018-05-19
Квэст для музейнага мадэрнізму
Прыгожа расстаўленыя ў вітрынах экспанаты, акуратныя этыкеткі з подпісамі да іх ды цікавы запамінальны аповед экскурсавода — такім часцей за ўсё запамінаецца музей. Але насамрэч музей — гэта не толькі выставачныя залы і калекцыі. Перадусім гэта людзі. А яшчэ музей — гэта і сам будынак: як “набор” інжынерных камунікацый і будаўнічых канструкцый, якія вымагаюць рэгулярнага нагляду і рамонту.
Пералічаныя складнікі і ўтвараюць стандартны камплект праблем бадай кожнага музея, нават буйнога. Што ж
тады казаць пра раённыя? Адну з такіх устаноў — і даволі нетыповую — “К” наведала напярэдадні Міжнароднага дня музеяў.
Далей
|
Любілі магнаты мінералы
Будучы людзьмі адукаванымі і высокакультурнымі, прадстаўнікі роду Радзівілаў шмат сіл і сродкаў укладалі ў калекцыянаванне жывапісу, скульптуры ды іншых мастацкіх каштоўнасцяў. Сёе-тое з назапашаных імі скарбаў экспануецца сёння ў залах Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Але мала хто ведае пра любоў магнатаў да мінералаў, самацветаў і горных парод. Іх мінералагічная калекцыя ў свой час была вельмі змястоўнай як з пункту гледжання самой навукі, так і ў плане прыгажосці ды прыцягальнасці, эстэтыкі прыроднага неапрацаванага каменя.
Далей
|
Грунвальд, Міцкевіч, вясковае неба…
Нацыянальны музей у Варшаве — адно з найбагацейшых у суседняй краіне сховішчаў твораў мастацтва, многія з якіх звязаны з Беларуссю і даўно вядомыя чытачам "К". Паколькі каталога такіх карцін, скульптур і іншых артэфактаў не існуе, можна толькі здагадвацца аб маштабах нашай супольнай спадчыны, якая тоіцца ў неабсяжных фондасховішчах. Але досыць і таго, што выстаўлена ў экспазіцыі.
Далей
|
Скансэны на скрыжаванні эпох
Дактарантка Віленскага ўніверсітэта Надзея ЧАРАПАН піша дысертацыю пра досвед наведвальнікаў і сацыяльна-культурную ролю этнаграфічных музеяў на вольным паветры ў Беларусі, Літве і Швецыі. Даследчыца правяла шмат часу ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Літоўскім музеі народнага побыту ў Румшышкес і ў стакгольмскім Скансэне — гутарыла з наведвальнікамі, удзельнічала ў экскурсіях, забаўляльных і адукацыйных праграмах, а ў літоўскім музеі нават жыла цэлыя два тыдні. І зараз Надзея гатовая падзяліцца тымі высновамі, да якіх прыйшла.
Далей
|
№ 19 / 1354 за 2018-05-11
Дубінка — для ўзмацнення эфекту
Тэатр — месца, бяспечнае для гледача? На хвалі памкнення да інтэрактыўнасці з прыцэлам на імерсіўнасць пытанне гучыць ужо не так дзіўна, як можа падацца на першы погляд. Ці помніць рэжысёр, што нават самая высокая мастацкая ідэя не дае падстаў праяўляць у дачыненні да публікі агрэсію? Жаданне разбурыць чацвёртую сцяну і знайсці новае слова ў мастацтве можна адно пахваліць. Вось толькі, руйнуючы муры, як бы не траўміраваць іх абломкамі гледача...
Далей
|
№ 18 / 1353 за 2018-05-05
“Партызанская мадонна” ў ХХІ стагоддзі
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі мы звярнуліся да шэрагу мастакоў, якія ў сваёй творчасці неаднойчы дакраналіся да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, з пытаннем, наколькі тая тэма сёння запатрабавана грамадою. Як сродкамі мастацтва распавесці пра пакуты і подзвігі тым, хто на сваё шчасце вайны ніколі не ведаў і, дасць Бог, не зведае? Адказы атрымаліся блізкія па сэнсе, хоць і розныя па словах.
Далей
|
Раны і маўчанне сцен
Як памяць пра Другую сусветную вайну захоўваецца ў Варшаве, Берліне, Будапешце і Бухарэсце? Жаданне параўнаць практыкі мемарыялізацыі тых падзей у суседніх краінах падштурхнула студэнтаў і выпускнікоў Варшаўскага ўніверсітэта правесці даследаванне “Гарады памяці”. Перакананы, што сёе-тое з убачанага будзе цікавым і для нас.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|