Фрыстайл № 12 / 1399 за 2019-03-23
Palina і яе новы “красавік”
8 красавіка ў Мінску спявачка, раней вядомая беларускаму слухачу пад псеўданімам Рэспубліка Паліна, пасля вялікага перапынку прэзентуе свой новы альбом. Цягам гэтых чатырох гадоў Паліна ПАЛАНЕЙЧЫК не толькі даглядала свайго маленькага сына Сцёпу, але вучылася музыцы, змяніла псеўданім на Palina і займела немалы поспех на ўкраінскім тэлешоу “Х-фактар”. Апошнім часам яна багата гастралюе па суседняй краіне, але прызнаецца, што ў Беларусі адчувае сябе лепей. Я сустрэлася са спявачкай, каб пагаварыць пра яе новы музычны досвед, пераасэнсаванне сваёй творчасці і прафесійныя клопаты.
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Музыка ў галоўнай ролі
Тэатральны кампазітар — не самая папулярная прафесія. Але за апошнія гады два бадай ніводнага з іх не згадвалі на афішах спектакляў так часта, як Эрыка АРЛОВА-ШЫМКУСА. “Войцэк”, “Крыжовыпаходдзяцей” і “Песня песняў” у Мінску, “Эдып” і “Гогаль. Fatum” у Гомелі — пакідаючы водгукі на гэтыя спектаклі, гледачы адзначаюць не толькі ўбачанае, але і пачутае. Малады музыкант распавёў “К”, што можа гучаць са сцэны і чаму сумныя мелодыі не заўжды пасуюць для драмы.
Далей
|
№ 52 / 1387 за 2018-12-30
“Бабуліна імя для мяне — гонар”
27 снежня споўнілася 99 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі СССР Галіны Макаравай. Скажаце, лічба ж не “круглая”? А вось акурат гэта і справакавала жаданне… не, нават не паразважаць пра патрэбу згадваць яркіх творцаў не толькі ў “вызначаныя” дні. Захацелася расказаць, што тыя каштоўнасці і ідэалы, якімі жыў чалавек, працягваюцца і пасля смерці. У яго нашчадках, дзякуючы якім мы можам гаварыць не пра асобных творцаў, але пра яркія творчыя дынастыі.
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
“Не хочацца думаць, што паэты вымруць”
Яе вершы пазбаўлены відавочных прыкметаў часу: там не знойдзеш, скажам, эквілібрыстычнай гульні з назвамі гаджэтаў або адсылак да Інтэрнэт-мемаў. Наадварот, яе паэзіі ўласцівая пранізлівасць і памкненне быць шчырым. Але чамусьці ты ўпэўнены, што гэта шчырасць менавіта насельніка ХХІ стагоддзя.
Маладая паэтка з Гомеля Наста ШАКУНОВА распавядае пра тое, што падштурхнула яе да такога архаічнага, здавалася б, спосабу самавыяўлення і чаго бракуе арт-жыццю другога па велічыні беларускага горада, у арганізацыі якога яна бярэ самы чынны ўдзел. А вось пра тое, чаму гэтая выпускніца БДУКіМ звольнілася (як выявілася) з абласной бібліятэкі — хаця, мяркуючы па яе актыўнасці ў сацсетках, працавала яна там з імпэтам — Наста распавядаць адмовілася.
Далей
|
№ 38 / 1373 за 2018-09-22
“Калі не прадзюсарства, тады што?”
Пра тое, што некаторыя кінапраекты маладых беларускіх аўтараў маюць вялікі патэнцыял, сведчаць добрыя водгукі на замежных пітчынгах. Нядаўняя выпускніца БДАМ Марыя ЯГОРАВА — прадзюсарка, якая працуе з рэжысёрам Любай Зямцовай. Іх стужкі “Месца кахання” і “Выхаванне Арцёма” на экран пакуль не выйшлі, але ўжо атрымалі пахвалу замежных экспертаў і нават фінансавую падтрымку. У працяг тэмы па кінавытворчасці мы гутарым з Марыяй пра важныя знаёмствы, прадзюсіраванне як стыль жыцця і пра два праекты, якія глядач яшчэ не бачыў.
Далей
|
№ 29 / 1364 за 2018-07-21
Эмісары з краіны цмокаў
Фестывальны сезон у самым разгары. Сёння ў Глыбокім завяршаецца “Вішнёвы фэст”, неўзабаве брэндавыя святы пройдуць і ў дзясятках іншых куткоў краіны. Між тым, некаторыя нашы музыкі адзін за адным скараюць і замежныя фэсты, становячыся своеасаблівамі эмісарамі беларукай культуры.
Мода на сярэднявечча не згасае ва ўсім свеце вось ужо амаль паўстагоддзя. Зразумела, не абмінула яна і Беларусь. Гурт IRDORATH з новага пакалення айчынных музыкантаў пайшоў нават трохі далей за іншых выканаўцаў. Свой стыль ён называе “фэнтэзі-фолкам”, і старадаўнія інструменты ды этнічныя матывы спалучаюцца ў ім з дрэдамі і крыламі цмока на сцэне.
Мінулы год для Irdorath стаў прарыўным. Выхад новага альбома на германскім лэйбле, удзел у буйных еўрапейскіх фестывалях, пачатак насычанага гастрольнага жыцця... Гэтым летам калектыў таксама ўвесь час у дарозе. У першы уік-энд ліпеня ён выступіў у Італіі, у другі — у Латвіі, а вось акурат сёння мае выйсці на сцэну буйнога фэсту ў Румыніі.
— Фестывальны сезон звычайна доўжыцца з красавіка па кастрычнік, і сёлета ў нас у гэты час толькі некалькі вольных выхадных! — распавядаюць музыканты. На вельмі розных пляцоўках яны імкнуцца распавесці пра родную краіну — не толькі словамі Караткевіча, але і сваім дзівосным шоу ды драйвавай
музыкай.
Далей
|
№ 28 / 1363 за 2018-07-14
Дзіўная птушка, якой больш няма
На адрас мінскага гурта Tonqixod крытыкі і меламаны не шкадуюць захопленых слоў. Яго не абвінавачваюць у эстэцтве, а дзякуюць за гэта. Экспертамі з аднайменнага музычнага сайта “тонкіходаўская” работа “Колер, якога няма” прызнаная альбомам 2017 года. Што самае дзіўнае, на момант узнагароджвання групы ўжо фактычна не існавала. Яшчэ год таму, адразу пасля выдання новай праграмы, Tonqixod заявіў пра спыненне дзейнасці. Сёлетнія прэміі на некаторы час вярнулі калектыў на сцэну і далі нагоду яшчэ раз пашкадаваць пра раптоўны і не зусім зразумелы яго распад.
З гітарыстам, вакалістам, аўтарам тэкстаў і суаўтарам музыкі Tonqixod Уладзем ЛЯНКЕВІЧАМ мы вырашылі падвесці рысу пад пяцігадовай гісторыяй гурта, якая складалася выключна з творчых поспехаў. Заадно і зазірнулі ў будучыню.
Далей
|
№ 26 / 1361 за 2018-06-30
Выбух і мора “чалавека з рэкламы”
Магчыма, імя акцёра Эрыка АБРАМОВІЧА пакуль мала каму вядомае. Аднак ці не кожны бачыў яго ў шматлікіх рэкламных роліках. Між тым, Эрык таксама грае ў кіно і тэатры. Значнай падзеяй у яго жыцці стаў выхад стужкі Аляксандры Бутар “У асабістую прастору ўваход забаронены”, дзе ён удала дэбютаваў у галоўнай ролі. Адметным быў і вобраз Генры ў ліцэнзійным мюзікле “Непадалёк ад нормы”. Чым не нагода пазнаёміцца з маладым акцёрам бліжэй?
Далей
|
№ 20 / 1355 за 2018-05-19
Ружовы заяц — не мяжа мараў
Маляўнічая дзіцячая кніжка — прастора для неверагодных фантазій маленькага чалавека, і нішто не здольнае яе замяніць. Гэта дарослым дастаткова толькі добрай вокладкі. А дзецям патрэбны яскравыя фарбы і цікавыя персанажы, з якімі можна выправіцца ў свет сваіх уяўленняў.
Першай сур’ёзнай работай Кацярыны ДУБОВІК стаў дыпломны праект у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Кацярына атрымала заказ на стварэнне ілюстрацый да падарункавага выдання “Шахматнай навелы” Стэфана Цвейга і з поспехам справілася з задачай. Кніга была надрукаваная — што, дарэчы, рэдкая з’ява для дыплома — і стала прадметам гонару за сваю навучэнку знакамітага беларускага графіка Валерыя Славука. Пасля заканчэння акадэміі шэраг аформленых Кацярынай кніжак працягнуўся. Над большасцю з іх яна працавала ўжо пасля таго, як пераехала жыць ў Нідэрланды.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|