Міжэтнічны флэшмоб на беларускім падворку
Колькі нацыянальнасцяў жыве ў нашым спрадвеку мультыкультурным краі? Не меней за 34! Прынамсі, столькі іх прадстаўлена на XII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які ў гэтыя выхадныя буяе ў Гродне. На маштабны форум з’ехалася каля 800 непасрэдных яго ўдзельнікаў, выбітныя творчыя сілы краіны, акрэдытаваныя на Беларусі дыпламаты. Доўгачаканым госцем, які атрымаў у Гродне пастаянную прапіску, стаў і… Давыд Гарадзенскі. Помнік знакамітаму ваяру, чый вобраз скульптар Сяргей Аганаў увасобіў у больш як трохметровай гранітнай глыбе, быў адкрыты ўчора ля замкавых валоў.
А ў цэнтры Гродна, які ператварыўся ў вялізную арт-пляцоўку, і зараз можна пераканацца, што карагод і сяброўскія абдымкі — з’явы роднасныя.
Далей