Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Не стушыў на палітры святло...
Жывапіс, які нараджае паэзію, і чалавек, які ствараў паэзію ў жывапісе... Пачытайце гэтыя радкі, прысвечаныя яму, найвыдатнаму мастаку сучаснасці, напісаныя сэрцам паэта. Цалкам “Балада Леаніда Шчамялёва” прагучала на вернісажы з вуснаў яе аўтара — Віктара Шніпа. І хоць вялікім смуткам напоўнены паэтычныя строфы, але бязмежна-высокім жыццесцвярджальным агнём палыхаюць фарбы на палотнах Жыцця мастака. ...Ты не стушыў у майстэрні святло і нікому Ты не сказаў, што сыходзіш з зімы назусім. І, не забраўшы нічога, забраў сваю стому, Каб стала лёгка хаця б на хвіліначку ўсім Тут, на зямлі, дзе карціны твае, як малітвы І як прызнанні ў вялікай любові тваёй Да беларускіх палёў, дзе былі вечна бітвы, Дзе нам пісаліся вершы й карціны крывёй...
Напамін пра адвечнае
Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь акрамя сваёй асноўнай функцыі — абслугоўвання чытачоў, у дадзеным выпадку — пераважна службоўцаў сістэмы дзяржаўнага кіравання, працуе яшчэ і як культурны цэнтр, які папулярызуе нацыянальную кніжную культуру, гістарычную спадчыну, выяўленчае мастацтва — звычайна беларускае, а калі і замежнае. Але большая частка выставачных праектаў прыпадае на беларускую літаратуру і яе сувязь з іншымі відамі творчасці.
Прысвячэнне Лесі Украінцы
25 лютага ўвесь свет адзначаў 150-годдзе з Дня нараджэння знакамітай украінскай паэтэсы, пісьменніцы і культурнага дзеяча Ларысы Пятроўны Косач-Квiткі (1871 — 1913 годы), вядомай ва ўсім свеце як Леся Украінка. Дзень гэты ўнесены ў каляндар памятных дат UNESCO.
Эксклюзіў дома Купалы
Бываць у музеях, часцей ці радзей, даводзіцца многім, але далёка не ўсе наведвальнікі такіх устаноў уяўляюць, што ў музейных экспазіцыях можна пабачыць толькі невялікую частку гістарычных артэфактаў. Нават самыя адметныя з гэтых прадметаў могуць, з розных прычын, большую частку часу знаходзіцца ў фондасховішчах музея, трапіць куды шараговаму наведвальніку амаль немагчыма.
Эмацыйны наратыў анімацыі
Напрыканцы лютага прайшла анлайн-прэм’ера анімацыйнага фільма маладога беларускага аўтара Івана Гапіенкі “Каралеўства зорак”. Цягам мінулага года фільм паўдзельнічаў у вялікай колькасці міжнародных фестываляў, сабраў там шэраг узнагарод. І быў, дарэчы, адзінай анімацыйнай стужкай, адабранай для ўдзелу ў конкурсе фестывалю “Лістапад-2020”, які ў выніку не адбыўся. Над ёй нядаўні выпускнік факультэта дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Іван Гапіенка працаваў на працягу чатырох гадоў. Яго праект цалкам незалежны, і акрамя іншага цікавы тым, што на прыкладзе гэтай работы можна ацаніць, якім можа быць новы шлях беларускай анімацыі.
Адзінства парытэтаў
Усе мы адрозніваемся знешнасцю, зместам, голасам, схільнасцямі і гэтак далей. Нібы тыя кветкі лугавыя, мы застаемся сабой, а ўсе разам ствараем прыгожую, каларытную карціну свету. І, захоўваючы свае адметнасці, вернасць мясцовым традыцыям усё адно цягнемся праз межы, забабоны, моўныя бар’еры адзін да аднаго, каб узбагаціцца культурна, інтэлектуальна і духоўна. На тое мы і людзі. У стасунках спасцігаем разнастайнасць планеты, на якой выпаў шанец жыць.
Магічная вязь сакральнай кнігі
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, 16 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшоў круглы стол “Беларуская мова ў кітабах”. Арабісты, цюрколагі і славісты сабраліся разам, каб абмеркаваць даследаванні рукапісаў татараў Вялікага Княства Літоўскага.
Новадраматычныя мелодыі
У Новым драматычным тэатры з’явілася “Варшаўская мелодыя”. Крыху раней там была прэзентавана і іншая прэм’ера, што застаецца ў рэпертуары, — “Нобелеўскі тыдзень”. Пры ўсёй супрацьлегласці спектакляў, яднае іх тое, што абодва пастаўлены галоўным рэжысёрам тэатра Сяргеем Кулікоўскім, маладым мастаком Лідзіяй Малашэнка і харэографам Марынай Баранавай, якую ў праграмках звычайна называюць рэжысёрам па пластыцы.
Светлы, як заранак
Кампазітар і сціпласць — для народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага, якому днямі магло б споўніцца 75 гадоў, гэта было абсалютнай нормай жыцця. Ён не спяваў на вялікай сцэне свае песні, не любіў публічна дзяліцца навінамі, як гэта робяць часцяком медыйныя асобы, ствараючы дадатковыя інфармацыйныя нагоды. Усе самыя вялікія справы ён рабіў моўчкі — пры тым, што меў імгненную рэакцыю і неверагоднае пачуццё гумару.
Метафізіка ў ювелірнай аздобе
Перасоўныя мастацкія выставы можна параўнаць з тэатрам на гастролях. Калі б іх не было, мноства аматараў выяўленчага мастацтва, якім праблемна выправіцца ў далёкія вандроўкі па сусветных культурных цэнтрах, ніколі б не пабачылі арыгіналаў шэдэўральных твораў, былі б вымушаныя сілкаваць сэрца і розум, пачуцці і інтэлект выключна рэпрадукцыямі рознага інфармацыйнага фармату. Так што дзякуй тым, хто робіць нам такія падарункі.
Пакліканы гісторыяй — Яўзебі Лапацінскі
Ці мог хто падумаць, што з “недавучкі” (але, шалёна улюбёнага ў гісторыю), маладосць якога насіла па бурлівых хвалях грандыёзных падзей пачатку ХХ стагоддзя, з цягам часу “з’явіцца на свет” эксперт у пэўных пытаннях “міцкевічазнаўства”, гісторыі Вільні і мастацтва былога ВКЛ?
Няхай даруе мне Гаген…
“На гэтую зямлю я адчуваю сваё права як мастак”, — гаворыць пра родны бялыніцкі кут графік Ларыса Журавовіч. Нядаўна ў Мінску ў Палацы мастацтва прайшла яе персанальная, юбілейная выстава “Святло зямлі, святло нябёсаў…” Зніклыя за часам храмы, партрэты землякоў, выявы сялянскіх хатак, нацюрморты — усё натхнёна тым месцам, дзе мастачка нарадзілася і жыве: Бялынічамі, навакольнымі вёскамі, людзьмі, што шчыруюць на зямлі. Ларыса Журавовіч — член Беларускага саюза мастакоў, уладальнік розных узнагарод — калісьці па заканчэнні навучання ў сталіцы вярнулася дадому. І як яе славуты зямляк — жывапісец Вітольд Бялыніцкі-Біруля, які, жывучы ў далёкіх краях, не змог адарвацца ад родных мясцін — апявае сваё, блізкае.
Акцэнтуючы ўвагу на...
Як мы паведамлялі, мінулым тыднем у знакавым для ўсіх беларусаў месцы — у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — адбылася выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб выніках дзейнасці арганізацый у сферы культуры ў 2020 годзе і задачы на 2021 год”. Працягваем знаёміць чытачоў “К” з некаторымі выступленнямі яе ўдзельнікаў на дадзеным мерапрыемстве.
Мемарыяльная дошка Яну Дамелю
Днямі ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа, які месціцца ў цэнтры сталічных Кальварыйскіх могілак, адбылося адкрыццё і асвячэнне памятнай дошкі, прысвечанай вядомаму беларускаму мастаку першай паловы ХІХ стагоддзя Яну Дамелю (1780 — 1840). Выбар месца для яе ўсталёўкі невыпадковы. Менавіта тут, у яшчэ недабудаваным касцёле, быў пахаваны мастак, які памёр 30 жніўня 1840 года. Мерапрыемства стала лагічным завяршэннем цыкла — выставачнага праекта “Ян Дамель. Вяртанне ў Мінск” і мемарыяльнай мастацкай выставы “Ян Дамель. Палатно, папера, лічба”, якая праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2021 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»