Экспертыза "К" № 13 / 1400 за 2019-03-30
На персіку да мэты бліжэй
Дзіцячых балетаў у сталіцы — па пальцах адной рукі пералічыць. А тыя, што ідуць, маюць доўгую гісторыю існавання, таму бацькам застаецца несур’ёзны выбар: ці па дзясятым разе павесці малечу на загледжаны на памяць спектакль, ці выбраць для іх іншы від мастацтва. Нарэшце з’явілася альтэрнатыва: на тыдні ў Музычны тэатр запрасіў на балет для ўсёй сям’і “Джэймс і Персік-велікан”. Напярэдадні прэм’еры аглядальнік “К” завітала да балетмайстра-пастаноўшчыка Сяргея МІКЕЛЯ, каб распытаць пра новы для яго досвед работы з дзіцячым матэрыялам.
Далей
|
№ 40 / 1375 за 2018-10-06
Як расставіць вешкі ў віры памяці
Апошнім часам як грыбы павырасталі ў нашых гарадах шыльды са словам “музей”. За знаёмымі літарамі часта маскіруецца звычайная камерцыйная ўстанова. За мішурой, якую яны ствараюць, можна не заўважыць з’яўленне сапраўдных новых гульцоў у сучасным музейным рэчышчы. Між тым, у маладых устаноў ужо назбіраны стос прапаноў, якія маглі б паспрыяць больш эфектыўнаму развіццю галіны.
Далей
|
№ 14 / 1349 за 2018-04-07
Таймінг анімацыйнага саўндтрэка
На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” рыхтуюць першы айчынны анімацыйны мюзікл. Рэжысёр Алена ТУРАВА прыступіла да працы над чацвёртай часткай карціны “Зоркі сёмага неба” па сцэнарыі Генадзя
Давыдзькі. “К” назірала за творчым працэсам.
Далей
|
№ 3 / 1338 за 2018-01-21
У падарожжа са штангенцыркулем
Год таму ў Беларусі з’явіўся музей копій айчынных архітэктурных славутасцяў “Краіна міні”, які ў снежні Міністэрства спорту і турызму прызнала найлепшым стартапам мінулага года. У адным месцы сабраны макеты адметных будынкаў краіны, натхніўшыся якімі, хочацца выправіцца на экскурсію да арыгіналаў. Дакладныя мініяцюрныя копіі Лідскага замка, Брэсцкай крэпасці ды іншых знакамітых аб’ектаў захапляюць не толькі “партрэтным” падабенствам, але і аб’ёмам зробленай карпатлівай работы. Пра тэхнічныя ноу-хау і мастацкую кемлівасць распавёў “К” кіраўнік макетнай майстэрні Іnscale, што супрацоўнічае з музеем, Ілья КУЗЬМЕНКА.
Далей
|
№ 50 / 1333 за 2017-12-17
Выпусціць мары з клеткі абмежаванняў
Колькі сітуацый было ў сусветным тэатры, калі творчыя амбіцыі часткі калектыву пераставалі супадаць з поглядамі кіраўніцтва! Тут варыянтаў некалькі — або сварыцца і крыўдзіцца, або сыходзіць і ствараць свой праект. Менавіта гэта з год таму зрабіла частка трупы Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра. І ў выніку на карце горада з’явілася новая “культурная кропка” — Team Theatre.
Пра шлях, які прайшоў наватарскі камерны тэатр, пра перспектыўныя вяршыні і спосабы выжывання “на вольных хлябах” разважае дырэктар і мастацкі кіраўнік калектыву Андрэй БАРДУХАЕЎ-АРОЛ.
Далей
|
№ 49 / 1332 за 2017-12-08
Дэкарацыі? Час забыцца на гэты тэрмін!
Чаму неабходна забыцца на дэфініцыю “дэкарацыі”, каму патрэбны новы сцэнаграфічны гласарый і ці сапраўды асабісты смартфон можа дапамагчы ў стварэнні арыгінальнага афармлення сцэны — гэтыя і іншыя тэмы аглядальнік “К” абмяркоўвае з кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ксеніяй ДУБОЎСКАЙ.
Далей
|
№ 42 / 1325 за 2017-10-21
Эфект Більбаа
Нядаўна ў былым завадскім корпусе на вуліцы Кастрычніцкай адкрылася новая пляцоўка “ОК16”, прызначаная для культурных і адукацыйных праектаў. Прыклад станоўчы, але, на жаль, пакуль адзін з нешматлікіх. Спусцелыя сёння завадскія памяшканні па-ранейшаму займаюць немалыя плошчы ў цэнтры сталіцы.
Пра ініцыятывы пазбаўлення ад прамысловых зон мінчане чуюць даволі рэгулярна. Многім хацелася б бачыць ў пашарпаных карпусах новыя цэнтры сучасных мастацтваў, галерэі, тэатры і студыі. А побач з імі — стыльныя кавярні і крамы. У прыклад прыводзяць замежныя варыянты рэвіталізацыіі занядбанай прамысловай забудовы — зразумела ж, выключна ўдалыя. Аднак архітэктар, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы Дзмітрый БІБІКАЎ перакананы, што самае важнае — гэта не ствараць прыгожыя праекты, а надаць гораду імпульс у развіцці інфраструктуры ў цэлым.
Далей
|
№ 36 / 1319 за 2017-09-09
Сам-насам з салаўём
“У Мінска — дзіўная карма. Кожныя 50 гадоў ён мяняецца да непазнавальнасці, — кажа мой суразмоўца, беларускі архітэктар асяроддзя, эксперт па добраўпарадкаванні і ландшафтнай архітэктуры Андрэй КАРАВЯНСКІ. — Можа, праз 50 гадоў ён будзе падобным да Токіа?”
Прапанаваўшы аўтару добраўпарадкавання болей за 80 паркаў і сквераў у Маскве ды іншых гарадах СНД паразважаць над гэтым аспектам культуры дзвюх суседніх сталіц, неўзабаве чую пра схільнасць Мінска да татальнай перабудовы. “У яго вялікі патэнцыял у плане ландшафту, аднак імклівае будаўніцтва апошніх гадоў перашкаджае асэнсаванай эвалюцыі гарадскога асяродку”, — пазначае архітэктар галоўную перавагу і недахоп не толькі паркавага Мінска.
Але пакуль да Токіа нам яшчэ далёка, усё ж спрабуем разабрацца ў паркавай карце Мінска.
Далей
|
№ 28 / 1311 за 2017-07-15
Для Дзядзькі Вані шоу працягваюцца
Мабыць, Іван Вабішчэвіч, яшчэ вядомы перш за ўсё пад сцэнічным псеўданімам Дзядзька Ваня, — самы ласы ў айчынным шоу-бізнесе на розныя замежныя музычныя спаборніцкія тэлепраекты. Што так вабіць у іх лідара гурта “Дзядзька Ваня і пляменнікі” (былы OneHellThing), чаго ён хоча дамагчыся, удзельнічаючы ў такіх шоу, мы і паспрабавалі высветліць.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|