На маю думку... № 19 / 1354 за 2018-05-11
Ветка — ужо не мая
Я — перасяленец. Ніколі не саромеўся гэтага “статуса”, бо ні ў каго нічога не скраў. Скралі ў мяне: лес, рэчку, азёры і веткаўскія аблокі над веткаўскім балоннем. І калі здарылася магчымасць перасяліцца ў Мінск і хоць нейкім чынам выратаваць сыноў ад уплыву радыяцыі, мы з жонкай гэтую магчымасць выкарысталі. Мінула 27 гадоў.
Натуральна, час ад часу наведваю малую радзіму, шматлікіх сяброў і знаёмых. Як журналіст, які спецыялізуецца на стане раённага культурнага развіцця, маю цудоўныя падставы для параўнання і аналізу. Дык вось, у маім асабістым рэйтынгу Ветка па знешнім выглядзе і культурным змесце займала сярод іншых раённых цэнтраў 118-е, апошняе месца.
Далей
|
№ 15 / 1350 за 2018-04-14
Цяжар забранзавеласці
Не так даўно “К” завяршыла публікацыю чарговага цыкла артыкулаў Змітра Дразда. Гэта далёка не першая праца гісторыка-архівіста, якую ён прысвяціў пачынальніку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і якая раскрыла чарговую таямніцу радаводу ўсім, здавалася б, яшчэ са школы вядомага літаратара.
Далей
|
№ 7 / 1342 за 2018-02-18
Чаму я пайду на выбары
18 лютага адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Пераважная большасць грамадзян Беларусі плануе прыняць актыўны ўдзел у працэсе абрання мясцовых дэпутатаў — тых суайчыннікаў, якія будуць не на словах, а канкрэтнымі справамі змагацца за паляпшэнне нашага матэрыяльнага і духоўнага жыцця.
Далей
|
№ 3 / 1338 за 2018-01-21
Фэст на хвалу Божую
У Беларусі ладзіцца нямала розных імпрэзаў, што спалучаюць культуру і хрысціянства — у тым ліку, і прадстаўнічы міжнародны фэст духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Але такія форумы арыентаваны на адзін від мастацтва, iншыя там калі і прадстаўлены, дык мала і вельмі выбарачна. На мой погляд, наспеў час аб’яднаць на роўных правах лепшыя ўзоры самых розных відаў і жанраў — музычнага, танцавальнага, выяўленчага, кіно- і тэатральнага — у рамках аднаго буйнога мерапрыемства. Пры гэтым, не ставячы ніякіх канфесійных бар’ераў.
Далей
|
№ 47 / 1330 за 2017-11-25
Розніца, якую трэба ўлічыць
Маю заўвагу да журналістаў — у тым ліку, і вашага выдання. У беларускамоўным і рускамоўным асяроддзях трывала замацавалася атаесаемленне назоўнікаў “германец” і “немец”, прыметнікаў “германскі” і “нямецкі”. Розніцы паміж імі амаль ніхто не бачыць. Прычым тэрмін “германцы” практычна не ўжываецца ў дачыненні да сукупнасці ўсіх грамадзян Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Між тым, гэта няправільна з многіх пунктаў гледжання.
Далей
|
№ 45 / 1328 за 2017-11-11
Статус для носьбітаў традыцыі
Культура, мастацтва, рамёствы Прынёманскага рэгіёна яскрава адлюстроўваюць гістарычную спадчыну народа, які жыве на памежжы Беларусі, Літвы і Польшчы. Узаемаўплыў адчуваецца ў спеўным, музычным, танцавальным мастацтве, у народнай прозе, паэзіі і гульнях, у традыцыйных рамёствах, строях і стравах.
Далей
|
№ 44 / 1327 за 2017-11-04
Драматургія без эпітэту “савецкая”
Скажы мне хто-небудзь гадоў пяць таму, што ў маёй біяграфіі складзецца перыяд, калі я буду раз за разам звяртацца да драматургіі савецкага часу, я толькі пасміхнуўся б, бо за савецкім часам мне здавалася нейкім “дурным густам” чытаць такія п’есы. Сёння я прызнаю — тое было ад неадукаванасці і зазнайства.
Далей
|
Запазычыць прафесіяналізм
Савецкая спадчына… Згадваць пра яе можна бясконца. Калі я скончыў мастацкае вучылішча, тады на недасягальнай вышыні знаходзіліся такія скульптары, як Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў ды Сяргей Селіханаў. Больш карыфеяў у гэтым жанры не існавала. Асноўная дзяржаўная замова тады была адзінай — бюст Леніна ці помнік Леніну. І давяралася яна толькі “правераным” народным. Просты скульптар пра такую работу і марыць не мог. Рашэнне зацвярджалася ў Маскве. Праз маскоўскі мастацкі фонд і бронза прабівалася, і адліўка, бо ліцеек Мінск не меў. Вось такія мастацкія рэаліі СССР.
Далей
|
Камісія для “ленініяны”
На маю думку, усё створанае рукамі чалавечымі (прынамсі, у сферы культуры) трэба захоўваць недзе гадоў дзвесце. А потым ужо нашчадкі разбяруцца, што трэба зберагаць надалей, а ад чаго магчыма і пазбавіцца. На сёння спяшацца “замятаць сляды” прамінулай толькі што эпохі не варта. Балазе, гісторыя дае нам на гэты конт шмат павучальных прыкладаў. Скажам, помнікі антычнага Рыма ў пазнейшыя эпохі знішчаліся, каб саступіць месца новым. Зразумела ж, потым нашчадкам давялося пра гэта пашкадаваць.
Далей
| |
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 47
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|