Праекты развіцця № 26 / 1152 за 2014-06-28
Рэйсы, “экзотыка” і свае сродкі на кірмаш
Па сутнасці, да пачатку XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” засталося ўсяго дзесяць дзён: перадфорумныя мерапрыемствы стартуюць 8 ліпеня, а ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 10-га. Хоць афіцыйна фэст закрыецца 14 ліпеня, але яшчэ да 16-га ў горадзе маюць праходзіць канцэрты пад брэндам “Славянскага...”. “К” па традыцыі вырашыла высветліць, як установы культуры горада і вобласці рыхтуюцца да форуму, чым збіраюцца здзіўляць патрабавальную публіку, для чаго і накіравала свайго карэспандэнта да месца будучых святочных падзей. “Інспекцыя” наша сталася, натуральна, выбарачнай, і пра яе вынікі — у гэтым матэрыяле.
Далей
|
№ 25 / 1151 за 2014-06-21
Як сыграць на дзвюх струнах?..
Гэты артыкул цалкам прысвечаны Слонімшчыне. Папрацавалі тут, як падаецца, досыць прадуктыўна. Пашанцавала: яшчэ перад выездам з Мінска змаглі дамовіцца пра сустрэчу з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталляй Юнчыц. На новай пасадзе яна — літаральна лічаныя дні, але цудоўна ведае, чым павінна займацца. Таму імгненна пагадзілася сустрэцца, пагаварыць пра тэндэнцыі, праблемы і перспектывы, паказаць тое-сёе з досведу… Дзелавітасць Наталлі Станіславаўны і вызначыла выніковасць нашага знаходжання ў раёне.
Далей
|
№ 24 / 1150 за 2014-06-14
Хочаш даплату? Спявай!
“Эканоміка павінна быць эканомнай”. Гэты лозунг, што ўпершыню прагучаў калісьці з вуснаў Леаніда Брэжнева пад час аднаго з партыйных з’ездаў, сцвярджаў, у першую чаргу, неабходнасць эканоміі ў краіне Саветаў. Але ж таксама і тое, што ў СССР з’явіліся фінансавыя праблемы і іх неабходна вырашаць новымі, непланавымі метадамі. Аптымізацыя, што цяпер поўным ходам ідзе ў сферы культуры Беларусі — у першую чаргу, у сельскай мясцовасці — таксама разлічана менавіта на эканомію дзяржаўных сродкаў. Але, як паказала наша нядаўняя размова з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Святланай Баранок, эканомія тая — па факце не надта і вялікая (гл. “К” № 21 за 2013 г.). Больш важкая аддача сферы культуры, як аказалася, палягае ў іншым аспекце: у прадастаўленні платных паслуг насельніцтву.
Далей
|
№ 23 / 1149 за 2014-06-07
Гучала музыка… Не тая і не там!
Не дарэмна сённяшні артыкул цалкам прысвечаны культуры Баранавіцкага раёна, які, як душ Шарко, запомніўся неверагоднымі кантрастамі ў самых розных праявах культурнага быцця. Што і казаць, такі “душ” для журналіста — рэч карысная: не дае расслабіцца, забяспечвае ежу для крытычнага роздуму і падштурхоўвае да аналізу самых розных праяў нашага творчага жыцця (ад захавання працоўнай дысцыпліны да асэнсавання прафесійнай годнасці работніка культуры). А без роздуму і аналізу які артыкул атрымаецца? Шэры ды нецікавы. Але не будзем самі сабе сурочыць…
Далей
|
№ 22 / 1148 за 2014-05-31
Фальклор і рэальнасць: што для абраных?
Мы зноў выправіліся ў дарогу. Нават лета не дачакаліся. Вельмі ўжо хацелася памяняць кабінетны тлум на прасёлкавы ветрык. У выніку першую спёку сустрэлі на Міншчыне, Гродзеншчыне, Брэстчыне. За дні нашага шостага аўтапрабегу наведалі ўстановы культуры (і не толькі іх) Мінскага, Карэліцкага, Баранавіцкага, Слонімскага, Зэльвенскага, Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў. Пабачылі, натуральна, шмат новага і ў пэўных сітуацыях — далёка не станоўчага. Але збольшага былі ўсе падставы для нашага далейшага прафесійнага навучання. А гэта значыць, сустрэлі шмат неабыякавых асоб з велізарным досведам творчай працы. Іх, па сутнасці, і шукалі. А пра досвед цяпер і пішам.
Далей
|
№ 21 / 1147 за 2014-05-24
За кошт пазабюджэту павысіць заробкі? Наўрад ці ўдасца...
Цягам года журналісты “К” неаднойчы выпраўляліся са сталіцы ў своеасаблівыя “аўтатуры” па гарадах і вёсках нашай краіны. З камандзіровачных выездаў было прывезена шмат фактычнага матэрыялу — як станоўчага, так і адмоўнага, — які аператыўна друкаваўся на старонках газеты. Аднак назапасілася ў гэтых падарожжах і шмат тых пытанняў, што называецца, на перспектыву, якія патрабуюць вырашэння не на раённым, а, хутчэй, на абласным узроўні. Трэба і далей разважаць. Напрыклад, аб тым, у які бок і ў якім кірунку варта развіваць сферу культуры рэгіёнаў, наколькі паспяхова адбываецца аптымізацыя клубнай і бібліятэчнай сістэм, што за праблемы замінаюць паспяховай працы культработнікаў... Натуральна, без начальнікаў абласных упраўленняў або іх намеснікаў падобныя пытанні наўрад ці можна вырашыць. Таму на чарговай рэдакцыйнай планёрцы была агучана ідэя запрашаць у рэдакцыю кіраўнікоў сферы з розных абласцей краіны. Сказана — зроблена. Першай адказаць на нашы пытанні мы папрасілі першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Святлану БАРАНОК.
Далей
|
№ 19 / 1145 за 2014-05-10
Партрэтны калідор "бессмяротнага палка"
У Інфацэнтры “Культура-інфа” прайшла онлайн-канферэнцыя, прымеркаваная да свята Вялікай Перамогі. Па традыцыі мы высветлілі, якія інавацыі для правядзення галоўнага майскага свята выкарысталі ў музеях, бібліятэках, клубах, дамах рамёстваў і школах мастацтваў нашых раёнаў. Адказаць на гэтае пытанне нам з ахвотай пагадзіліся намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама Валянціна ІВАНІЦКАЯ (Ivanickaja), дырэктар Клічаўскага краязнаўчага музея Наталля ХРАМЯНКОВА (Chramiankova), галоўны спецыяліст па культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Наталля МАЕЎСКАЯ (Majewskaja), дырэктар Іўеўскага раённага метадычнага цэнтра Наталля МУДРЫК (Mudryk).
Далей
|
№ 18 / 1144 за 2014-05-03
"Чаму ж у нас не так?"
Дзе толькі сёння не пачуеш: беларуская вёска імкліва памірае, а разам з ёй беззваротна знікае і ўнікальны пласт народнай культуры... Пачуць ды ўбачыць гэта, і праўда, можна дзе заўгодна. Але толькі не ў Любанскім раёне, у чым асабіста давялося пераканацца ў час нядаўняга абласнога семінара “Спецыфіка і асаблівасці навучання дзяцей і моладзі рамёствам на Любаншчыне”. Вёска знікае з-за адсутнасці магчымасці сябе рэалізаваць. Людзі ж імкнуцца ў гарады, дзе ёсць не толькі праца, але і годнае баўленне вольнага часу: магчымасць пасядзець пасля працы за кубачкам гарбаты ва ўтульнай кавярні, схадзіць у добра абсталяваную трэнажорную залу, знайсці клуб па інтарэсах для сябе і ўладкаваць у гурток ці секцыю сваіх дзяцей. Усё гэта ёсць і ў любанскай “Камуне” — аграгарадку з савецкай назвай, але з сапраўды заходнееўрапейскім падыходам да прынцыпаў чалавечага жыцця. А калі больш дакладна — у мясцовым Доме культуры.
Далей
|
№ 17 / 1143 за 2014-04-26
Правілы і выключэнні
Летась газета “Культура” вызначыла ў якасці аднаго з прыярытэтаў разгляд эканамічнай палітыкі ў сферы культуры. І сярод кірункаў абралі і стан названай дзялянкі ў абласных цэнтрах з праекцыяй на ўвесь пэўны рэгіён. Цяпер жа, пасля завяршэння першага кола камандзіровак, варта зрабіць пэўныя абагульненні. Ці задумваліся вы калі-небудзь, колькі “каштуе” культура, ці ў дастатковым аб’ёме фінансуецца з бюджэту, ці мае патрэбу ў дадатковых сродках, і калі так, то якім чынам знаходзіць іх? А ці стаяць у чарзе да ўстаноў культуры ды арганізатараў мерапрыемстваў спонсары з просьбамі прыняць пэўныя сумы на карысць, а якія асаблівасці функцыянавання прыватнага сектара дадзенай галіны? Карацей, пытанняў — нямала.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|