Праекты развіцця № 35 / 1265 за 2016-08-27
Што такое “сэмплінг” у дзеянні?
Чарговая летняя камандзіроўка прывяла ў Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці, які, як вядома, мяжуе з Латвіяй і Расіяй. Меў спадзяванні, што тут, на памежжы і суседстве некалькіх краін, адшукаюцца цікавыя ініцыятывы і праекты. Ці спраўдзіліся чаканні?
Далей
|
№ 34 / 1264 за 2016-08-20
Іх няма, але яны ёсць
Час ад часу “К” згадвае пра тое, што ў шэрагу раённых цэнтраў няма музейных устаноў. А ў сённяшняй онлайн-канферэнцыі мы вырашылі больш падрабязна спыніцца на азначанай праблеме. У Дуброўне, Астраўцы, Ляхавічах, Бярэзіне які ўжо год працуюць рабочыя групы па стварэнні раённых музеяў. У іх складзе, як правіла, дырэктар (кіраўнік групы) і захавальнік фондаў. Чым занятыя гэтыя структуры, якія маюць праблемы, чаму падшуканыя будынкі для музеяў так імі і не становяцца? Для адказаў на гэтыя ды іншыя пытанні мы запрасілі да ўдзелу ў нашай віртуальнай канферэнцыі начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі: Дубровенскага раёна — Людмілу ДУДАРАВУ, Ляхавіцкага — Мікалая ДАБРЫЯНЦА; галоўнага спецыяліста па культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Наталлю МАЕЎСКУЮ; членаў рабочых груп па стварэнні музеяў: захавальніцу музейных фондаў з Дуброўна Наталлю АЎЧАРОВУ, кіраўніка групы з Бярэзіна Марыну ЛАБКОВІЧ, дырэктара музея з Астраўца Марыну ПРАЎЛУЦКУЮ.
Далей
|
№ 33 / 1263 за 2016-08-13
Экспрэс-тур з V.I.P.-земляком/ Творчае і... натура
Акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, рэжысёр Алег Чэчанеў добра знаёмы не толькі прыхільнікам мастацтва Мельпамены, але і чытачам “К”, на старонках якой перыядычна публікуецца. Ён, апроч таго, грае ды ставіць спектаклі ў Мінскім абласным драматычным тэатры (Маладзечна), здымаецца ў кіно, а яшчэ ў сезонны перыяд вядзе жыццё ўзорнага раслінавода ў родным Жлобіне, дапамагаючы з’явіцца на свет, да прыкладу, во-о-ось такому часнаку.
Далей
|
№ 31 / 1261 за 2016-07-30
Журналісцкі аўтатур газеты "Культура" / Турызм — не наша справа… А турыст — не наш аб’ект?
Мы ніколі раней не былі ў Белавежскай пушчы з яе паўночнага боку. Нам вельмі спадабалася. Пра гасціннасць Святаслава Болбата мы ўжо казалі. Па душы прыйшлося і тое, як тут за старасвецкім лесам даглядаюць. Калі дрэва ветрам паваліла, яго не чапаюць, распільваюць на чурбачкі і пакідаюць на гэтым жа месцы. Словам, робіцца ўсё, каб пакінуць прыроду максімальна некранутай, першароднай. Вось каб такое ўважлівае стаўленне — ды да нашай нацыянальнай культуры… За белавежскія вечар ды раніцу пазнаёміліся мы з даўгалыгім зайцам, велічным каршуком ды сугнеістай ліскай. Яны — неад’емная частка мясцовай фаўны, язык не павернецца назваць іх аб’ектам палявання.
Далей
|
№ 30 / 1260 за 2016-07-23
Дзі Капрыа яшчэ не ведае…
Два артыкулы запар (апошнія ў чарговым аўтатураўскім цыкле) прысвечаны культуры Свіслацкага раёна. А яна тут — вельмі адмысловая, часам нечаканая, іншым разам супярэчлівая, але ў любым выпадку — цікавая ды перспектыўная.
Далей
|
№ 29 / 1259 за 2016-07-16
Аптымізацыя, я цябе не баюся!
Бібліятэкар Лішкаўскай сельскай бібліятэкі Зоя Хлебнікава так доўга чакала публікацыі пра сваю ўстанову, што не ўстрымалася і накіравала ў рэдакцыю ліст: куды, маўляў, Рагін з Антановічам падзеліся? Адначасова даслала інфармацыю пра новы бібліятэчны праект, якая друкуецца ў сённяшнім аглядзе пошты. Зоя Якаўлеўна, гэтай “аўтатураўскай” публікацыяй мы завяршаем гаворку пра культуру Бераставіцкага раёна. А сказ з вашага пранікнёнага ліста мы зрабілі падзагалоўкам гэтага артыкула.
Далей
|
№ 26 / 1256 за 2016-06-25
Перспектыва: музейная экспансія
Асноўны ўпор у сённяшняй публікацыі мы зробім на бераставіцкі Музей вавёркі. Ён толькі пачынае заваёўваць ды пашыраць прастору распаўсюджвання сваіх культурных паслуг, якая не будзе абмежавана музейнымі сценамі. Пакрысе набірае брэндавай вагі і вавёрка з герба Бераставіцы. І гэты аспект нам падаецца выключна важным у пошуку непаўторнага аблічча для мясцовай культуры. Прынамсі, далёка не кожны раён пахваліцца такімі творчымі высілкамі. Бераставіцкі — ужо можа. Але наперадзе — яшчэ безліч спраў.
Далей
|
№ 25 / 1255 за 2016-06-18
Рэклама рэкламы
Неяк падумаў, а як бы я на месцы сельскага бібліятэкара прарэкламаваў сярод чытачоў самую непапулярную фондавую кнігу.
Далей
|
№ 24 / 1254 за 2016-06-11
Падтрымка спецыяліста і кандыцыя брэнда
І зноў дарога па нас засумавала. А мы — па новых адкрыццях. Словам, карэспандэнты “К” — у чарговым аўтатуры. Гэтым разам вырашылі дабрацца да паўночнай Белавежы. Маршрут абралі праз Ваўкавыскі, Бераставіцкі, Свіслацкі раёны Гродзеншчыны. І збольшага не пашкадавалі. Беларусь — нібыта дзіўная кніга, кожная старонка якой ці не штодня напаўняецца новым зместам. Гэтай кнігай чытаць — не начытацца.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|