art-блог № 33 / 1524 за 2021-08-14
Кожнаму — свайго анёла
30 ліпеня незвычайная “Ноч у тэатры” завяршыла 133-ці сезон Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. На той жа праект, спалучаны з прэм’ерай спектакля “Аддай маё сэрца”, калектыў запросіць публіку пра адкрыцці сезона ў верасні. Дарэчы, гэта далёка не адзіная новая пастаноўка: ліпень быў адзначаны прэм’ерай “Калігулы” паводле аднайменнай п’есы А.Камю. А крыху раней на малой сцэне з’явілася дзіцячая казка “Чаму вымерлі дыназаўры?”.
Далей
|
Доктар Раус, якога мы не ведаем
Прэм’ера спектакля “Кар’ера доктара Рауса” адбылася ў 2017 годзе і была прымеркавана да пяцісотгоддзя з дня друку першай беларускай кнігі — Псалтыра. Станоўчая рэакцыя публікі, апладысменты, якія доўжацца яшчэ пяць хвілін пасля заканчэння, захопленыя водгукі ў сетцы — так сустрэлі спектакль спачатку. Прайшло ўжо чатыры гады, а рэакцыя ўсё такая ж. І ў другі, і ў трэці раз хочацца ісці ў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, клікаць сяброў і знаходзіць новыя сэнсы, прымячаць дробныя дэталі — тыя, ад якіх мурашкі па скуры і слёзы на вачах.
Далей
|
№ 32 / 1523 за 2021-08-07
Стваральны подых Жыжалю
На мінулым тыдні ў Бабруйску завяршыўся Міжнародны пленэр па кераміцы “АРТ-ЖЫЖАЛЬ”. Сёлета ён праводзіўся ў 17-ы раз. Гэтым разам у ім бралі ўдзел мастакі-керамісты з шасці краін — Беларусі, Расіі, Грузіі, Малдовы, Перу і Украіны. Доўжылася творчая супраца 17 дзён. Яе вынікам стала выстава “Мастацтва жывога агню” ў Бабруйскім мастацкім музеі. А потым гэту аўтарскую кераміку пабачаць у Магілёве і Мінску.
Далей
|
Блізняты “Кася” і “Бася” гасцююць у сталіцы, альбо Крыху Манмартру ў цэнтры Мінска
Лёсы будынкаў як лёсы людзей. Бацькі могуць мець нейкія планы адносна будучыні свайго немаўляці, а будзе не гэта, а тое, што будзе. Будаўнікі гродзенскіх воданапорных вежаў, што сёння маюць статус помніка прамысловай архітэктуры, канешне ж, не ўяўлялі, што на гэтых паверхах у перспектыве атабарыцца мясцовы Манмартр, і менавіта ў гэтай якасці яны прыдбаюць вядомасць і рэспект. Але вось ужо трыццаць год тут месціцца гродзенская філія парыжскай Меккі мастацтва — майстэрні жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Склад насельнікаў час ад часу змяняецца, а вось аўра адухоўленасці нязменная.
Шэсць жыхароў вежаў зараз экспануюць свае творы ў сталічным Палацы мастацтва. Назву выставы “ВЕЖЫ. KASIA&BASIA” вызначылі пяшчотныя імёны, якія гродзенцы далі сваім блізнятам. Вежы паказваюць турыстам, а тыя шкадуюць, што нельга прайсціся па паверхах, зазірнуць у майстэрні… У гродзенцаў нават узнікла ідэя, што някепска было б побач з вежамі стварыць невялікую выставачную залу, дзе была пастаянна дзейная экспазіцыя твораў мастакоў, што працуюць у вежах. Так што, калі наведаеце зараз Палац мастацтва, лічыце, вам пашчасціла болей, чым гасцям Гародні, — вы зазірнулі ў майстэрні Вежаў.
Далей
|
Калі вада становіцца ільдом. Ці наадварот
Выстава “Каля нуля” працавала ў Палацы мастацтва адначасова з вялікай экспазіцыяй “Нямігі-17”. У ёй бралі ўдзел Кацярына Сумарава, Андрэй Басалыга, Святлана Бараноўская, Марына Бацюкова і іншыя. У экспазіцыі былі жывапіс, графіка, пластыка, тэкстыль, кераміка, фота.
Далей
|
Геній разгублены, рэтрыт немагчымы
Слова “рэтрыт” трывала ўвайшло ў лексікон жыхароў мегаполісаў. Менавіта “ўцёкам на прыроду” на паверку прысвечаны праект “Genius Loci / Genius Lost”, што дэманстраваўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
Па сутнасці, усё пачыналася са звычайнага фотапленэру, які прайшоў у шырокавядомай сярод багемы вёсцы Каптаруны. Але запрошаныя на яго былі зусім не тыя аўтары, якія схільныя “па ўсіх правілах” фіксаваць навакольныя пейзажы. Таму вынікам рэтрыту стала досыць дыхтоўная нізка суб’ектывісцкіх і неадназначных арт-рэфлексій адносна стасункаў чалавека і месца, рэальнасці і мастацтва.
Далей
|
№ 31 / 1522 за 2021-07-31
Прыватны сусвет у прасторы аркуша
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбываецца персанальная выстава гродзенскага графіка Юрыя Якавенкі. Назва — “Астральны нацюрморт”. Гэты праект доўжыць серыю персанальных выстаў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва.
Далей
|
“Няміга-17” — ансамбль салістаў
На тыдні ў Палацы мастацтва закрылася выстава, прымеркаваная да 35-годдзя з часу ўтварэння творчага аб’яднання “Няміга-17”. Працавала выстава два тыдні. Шкада, што так мала, бо далёка не ўсе, хто хацеў бы яе наведаць, паспелі гэта зрабіць. А цікавая яна і для тых, хто памятае час утварэння гэтай суполкі і шокавы эфект выстаў, якія ладзілі сябры “Нямігі -17” у гады, пераломныя не толькі для нашага мастацтва, але, бадай, для грамады ўвогуле. Для такіх гледачоў гэта вандроўка ў маладосць. Ды і творчая моладзь на выставе магла адкрыць для сябе тую акалічнасць, што многае з таго, што сёння трактуецца як адкрыццё, як прарыў у будучыню, па сутнасці з’яўляецца “вынаходніцтвам ровара” і “адкрыццём Амерыкі”. Наша сёння і ў пэўнай ступені заўтра ўжо было ўчора. Можна канстатаваць гэта з сумам, а можна спакойна прыняць як дадзенасць вядомай тэзы пра непазбежнае вяртанне ўсяго “на кругі свае”.
Далей
|
Ідылія маляванак як сучаснае мастацтва
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску адкрылася выстава маляваных дываноў “Зоры-зараніцы” — як водгулле прайшоўшага ў чэрвені ІІІ Міжнароднага фестывалю “ТэкСтыльны букет”. Гэты ўнікальны і своеасаблівы від традыцыйнага беларускага рамяства — маляванкі, жывапіс на палатне — апошнім часам актыўна адраджаецца ў творах сучасных мастакоў, якія не проста пераймаюць традыцыю, а натхнёна развіваюць ідэі, закладзеныя народнымі майстрамі і славутымі творцамі мінулага — Язэпам Драздовічам і Аленай Кіш. Самое месца правядзення выставы сведчыць пра тое, што маляванкі — і мастацтва, і сучаснае.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|