Суботнія сустрэчы № 32 / 1523 за 2021-08-07
Алена Пяткевіч. Мара пра цуды як рухавік творчасці
У год, калі беларуская анімацыя адзначае свой паўвекавы юбілей, асабліва прыемна згадваць творцаў, якія і складалі славу нашага анімацыйнага кіно. У спісе найлепшых стужак беларускай кінастудыі знойдзецца нямала фільмаў рэжысёра Алены ПЯТКЕВІЧ. У кіно ў яе свая лінія, што пачалася яшчэ з дэбютнага фільма “Лафертаўская макаўніца” — на той час, 1986 год, ён выглядаў дзіўна і эксперыментальна. Работы Алены Пяткевіч ужо тады пачалі атрымліваць прызы на прэстыжных фестывалях, а восем гадоў таму яе фільм “І. С. Бах” з цыкла “Казкі старога піяніна” стаў уладальнікам галоўнай расійскай прэміі ў галіне кіно “Залаты арол”. “Чароўная лаўка”, “Месяц”, “Казкі лесу”, вялікая серыя пра знакамітых творцаў — Марка Шагала, Максіма Багдановіча, Іагана Штрауса, Людвіга ван Бетховена... Прахадных фільмаў і не было. Многае цягам нядаўняга ліпеня можна было ўбачыць у Музеі гісторыі беларускага кіно ў рэтраспектыве, прысвечанай 70-гадоваму юбілею творцы. Так, у ліпені Алене Пяткевіч споўнілася 70 гадоў, і наша размова атрымалася менавіта юбілейнай. У выпадку з гэтым творцам, праўда, сэнс быў не ў пералічванні дасягненняў, а ў імкненні выказаць усім падзяку.
Далей
|
№ 31 / 1522 за 2021-07-31
Адданы музыцы і свайму аркестру
Ведаеце, чаму аркестр імя Жыновіча застаецца вядомым і папулярным на працягу больш як 90 гадоў? Таму што тут працуюць такія ўнікальныя людзі, як Аляксандр Крамко. Аляксандр Яўгенавіч, дырыжор і саліст аркестра, па сумяшчальніцтве прафесар Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, па ўласным прызнанні, не можа сядзець без працы. Нават падчас адпачынку яго дні звязаны з музыкай. Калі не робіць аранжыроўкі, дык сам практыкуе на шматлікіх інструментах або проста слухае ўлюбёную музыку самых разнастайных стыляў.
Далей
|
№ 30 / 1521 за 2021-07-24
Вера Кавалерава: “Я іграю не Асляня — Гамлета!”
Колькі пакаленняў беларускіх дзяцей расло на спектаклях, тэлепраграмах, радыёпастаноўках, фільмах і мультфільмах, у якіх іграла Вера КАВАЛЕРАВА? Можна падлічыць — на тэлевізійным экране юная актрыса з’явілася яшчэ на пачатку 60-х гадоў. А нядаўна заслужаная артыстка Беларусі, актрыса Тэатра юнага гледача, уладальніца прэміі “Хрустальная Паўлінка”, адна з самых славутых травесці ва ўсёй гісторыі беларускага тэатра Вера Кавалерава адсвяткавала свой 70-гадовы юбілей. З яе імем звязаныя самыя бліскучыя і славутыя спектаклі ТЮГа. Але ж і лепшыя старонкі беларускай анімацыі таксама — бо менавіта голасам Веры Ільінічны ўжо амаль 50 гадоў размаўляюць героі мультфільмаў, і ў беларускім ігравым кіно і ў радыёпастаноўках актрыса пакінула яскравы след, а ў апошняе дзесяцігоддзе атрымала шырокае прызнанне і дзякуючы здымкам у серыялах. Наперадзе новы тэатральны сезон у галоўным тэатры яе жыцця — Тэатры юнага гледача.
Далей
|
№ 28 / 1519 за 2021-07-09
З пажаданнем удачы на віцебскай сцэне!
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” распачнецца 14 ліпеня — сёлета ён будзе юбілейным, 30-м па ліку. Традыцыйна ў яго межах пройдуць дарослы і дзіцячы конкурсы выканаўцаў эстраднай песні. Са сваімі прадстаўнікамі ў конкурсе Беларусь вызначылася яшчэ ў сакавіку, калі ў Барысаве прайшоў фінал нацыянальнага адборачнага тура. Такім чынам, сёлета нашу краіну ў песенных спаборніцтвах “Славянскага базару ў Віцебску — 2021” будуць прадстаўляць двое мінчан: 20-гадовы Данііл Мышкавец і 13-гадовы Канстанцін Мазуркевіч, абодва ў фінале нацыянальнага адбору выступілі пераканаўча і перамаглі іншых канкурсантаў упэўнена. З гэтымі маладымі артыстамі, якіх пакуль не назавеш вядомымі, мы зараз і пазнаёмімся. Удзел у “Славянскім базары ў Віцебску” — сапраўдны шанс праславіцца.
Далей
|
№ 23 / 1514 за 2021-06-05
“Наша мова — нібыта музыка!”
11 — 12 чэрвеня пройдзе ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2021”. Праграма, як заўсёды, уключае багата разнастайных падзей, што адбудуцца не толькі ў амфітэатры, але не раўнуючы па ўсім горадзе. Аднак асаблівая ўвага нададзеная дзвюм легендарным постацям — Уладзіміру Караткевічу і Ігару Паліводзе. Іх юбілеі выпалі яшчэ на мінулы год, але пандэмія зблытала планы. Зрэшты, адзначаць такія гадавіны — заўсёды своечасова. Што засведчыць канцэрт адкрыцця, для якога Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі падрыхтаваў адмысловую праграму “Талака”.
Пра перадачу нацыянальных музычных традыцый і культурную ды псіхалагічную місію фестывалю мы гутарым з яго нязменным мастацкім кіраўніком — знакамітым маэстра Міхаілам ФІНБЕРГАМ.
Далей
|
№ 22 / 1513 за 2021-05-29
Кожны выпадак — індывідуальны…
Пра незваротна страчаныя каштоўнасці можна са скрухай гаварыць бясконца: гісторыя беларускай зямлі не раз спрыяла таму, каб пусцелі нашы скарбніцы. Ды куды важней, каб сёння тых стратаў не болела.
Апрача мытнай службы і праваахоўных органаў, гэтую задачу ў нашай краіне выконваюць — прычым на прэвентыўным узроўні — і спецыялісты ў галіне мастацтва.
Пра спецыфіку працы аднаго з самых незвычайных структурных падраздзяленняў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь распавядае загадчык сектара мастацтвазнаўцаў-экспертаў па вывазе культурных
каштоўнасцяў з тэрыторыі нашай краіны Алена ЗІГМАНТОВІЧ.
Далей
|
Анімацыйная сімфонія Ігара Воўчака
У беларускім кіно жанр анімацыі займае асаблівае, пачэснае месца — ёсць чым ганарыцца, ёсць што паказаць. Сёлета беларуская анімацыя адзначае сваё 50-годдзе, а адзін з самых яе заўважных і знакавых людзей рэжысёр Ігар ВОЎЧАК адзначае 75-годдзе — прыпала яно на майскія дні. На кінастудыі “Беларусьфільм” Ігар Віктаравіч працуе 53 гады! Ён зняў безліч работ, атрымаў мноства прызоў, напісаў музыку да вялікай колькасці анімацыйных і дакументальных стужак, атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, а яшчэ ініцыяваў з’яўленне фестывалю “Анімаёўка”, узначальваў Беларускі саюз кінематаграфістаў, агучваў сабак і ваўкоў на ўсіх студыях Савецкага Саюза, кіраваў аркестрам і іграў у ВІА… Спіс можна працягваць. Вось і паважны юбілей Ігар Воўчак сустракае
ў самай што ні на ёсць актыўнай дзейнасці — заканчвае новы фільм.
Далей
|
№ 21 / 1512 за 2021-05-22
Не быць як усе. Класіка і авангард Валянціны Ляховіч
На пачатку апошняга веснавога месяца знакамітая віцебская мастачка Валянціна ЛЯХОВІЧ, якую можна назваць проста знакавай фігурай у цяперашнім мастацкім свеце горада, адзначыла 76 гадоў. Але яе маладым, няўрымслівым імкненнем да новых форм, новага сучаснага мастацтва і да таго, што яшчэ не так даўно лічылася эксперыментам, немагчыма не захапіцца. На працягу ўсяго свайго творчага шляху Валянціна Антонаўна ўмела здзіўляць — і гіганцкімі акварэлямі, і незвычайнымі партрэтамі, і ўнушальнымі скульптурамі і калажамі ў стылі трэш-арт. Выстаўкі Валянціны Ляховіч — гэта заўсёды яскравае відовішча, дзе колеры, формы і фантазія творцы ствараюць сапраўднае шоу. Летась, зразумела, была вялікая выстава да 75-годдзя, ды й увогуле ў арт-прасторы на Талстога, 7 у Віцебску ў мастачкі ёсць персанальная зала. А вось у гэтым маі ў Арт-цэнтры Марка Шагала была прадстаўлена ўжо новая экспазіцыя “Лучоскія экзэрсісы”. Нам гэта дало нагоду пагаварыць са слыннай мастачкай і пра мінулае, і пра надзённае.
Далей
|
№ 20 / 1511 за 2021-05-15
Збіраюцца ў Ліду “народнікі”
Сёння ў Лідзе ўрачыста пачнецца заключны этап IX Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча. Напярэдадні падзеі мы гутарым з Аленай СЕРАКОВАЙ — дырэктарам Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, на базе якога традыцыйна і ладзяцца конкурсныя праслухоўванні. Дарэчы, наша размова прыпала акурат на Сусветны дзень акардэона: калісьці ў 1829 годзе менавіта 6 мая венскі майстра атрымаў патэнт на вынайдзены ім музычны інструмент. Супадзенне? Але ў Лідзе, як высветлілася, пра гэта памятаюць і штогод адзначаюць свята адмысловымі канцэртнымі імпрэзамі.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 50
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|