Гістарыёграф № 43 / 1534 за 2021-10-23
Артэфакты Тадэвуша Рэйтана
Мы працягваем распавядаць пра гісторыю кубка, які быў падараваны Тадэвушу Рэйтану Наваградскай шляхтай у гонар прызнання яго высокіх заслуг перад Бацькаўшчынай. Кубак гэты ў складзе дэпазіта ў 1929 годзе быў вывезены з сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы ў Кракаў. І знік. Мы аднаўляем яго гістарычны шлях. А таксама шлях іншых прадметаў дэпазіта.
Далей
|
№ 41 / 1532 за 2021-10-09
Жырмуны. Святло і Цень
Некаторы час таму, дзякуючы запрашэнню знаёмых гісторыкаў, давялося мне трапіць у мясціны, пра якія я шмат чуў, але ўсё ніяк не атрымлівалася дабрацца. Дарога вілася паміж маленькімі вёсачкамі і мястэчкамі Лідчыны, у кожнай з якіх ёсць на што паглядзець, а нам распавесці. Сёння ў нас — “падарожжа” ў Жырмуны, якія ў 2018 годзе патрапілі ў навіны ледзь не ўсіх СМІ Беларусі. І пачнём мы яго з маёнтка Радзівілаў, што знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад мястэчка.
Далей
|
Артэфакты Тадэвуша Рэйтана
Напярэдадні дня нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Рэйтана (традыцыйна адзначаецца 28 кастрычніка) мы распавядзём нашым чытачам пра лёс яго… кубка. Відаць, гэта адзіная ў свеце рэч, якой цудам пашанцавала ацалець. Доўгі час ішоў збор інфармацыі, бо лёс кубка быў няпэўны. Ён то з’яўляўся на даляглядзе, то знікаў у прыцемках. Але цяпер мы можам распавесці “біяграфію” гэтага артэфакта, які пры спрыяльным збегу абставін мог бы калі-небудзь ізноў пабываць у Грушаўцы. Хаця марыць аб тым, што ён вернецца на Радзіму назусім, не выпадае. І на тое ёсць свае прычыны.
З іншага боку, вельмі хацелася б, каб на гэту публікацыю звярнула ўвагу кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна, якое ў дадзены момант займаецца аднаўленнем родавага котлішча Рэйтанаў у Грушаўцы і пошукам экспанатаў для будучага музея, які плануецца размясціць у адноўленай сядзібе.
Далей
|
№ 40 / 1531 за 2021-10-02
Юзаф Сурэвіч. Жыццё, аддадзенае тэатру
Мы працягваем знаёміць нашых чытачоў з нарысам жыцця аднаго з самых вядомых віленскіх тэатралаў ХІХ стагоддзя, першыя крокі якога да прафесійнай сцэны былі зробленыя ў аматарскім філамацкім тэатры ў маёнтку Слізеняў у Бартніках, куды ён патрапіў дзякуючы свайму сваяку Тамашу Зану.
Далей
|
Вяртанне Паўночных Афінаў
25 верасня ў сядзібе-музеі Агінскіх у Залессі адбылася знакавая імпрэза. Нагодай для яе паслужыла трыяда датаў - 256 гадоў — з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, 7 гадоў з дня заснавання музея, 6 гадоў адкрыццю музейнай экспазіцыі. Каб даведацца, як прайшло свята і што новага ў Залессі, мы паразмаўлялі з арганізатарамі і ўдзельнікамі імпрэзы.
Далей
|
№ 39 / 1530 за 2021-09-25
Юзаф Сурэвіч. Жыццё, аддадзенае тэатру
У ХІХ стагоддзі імя Юзафа Сурэвіча — актора, рэжысёра і дырэктара віленскага драматычнага тэатра не сыходзіла з афіш і старонак газет. Папулярнасць Сурэвіча, якога яшчэ называлі “Нестарам” і “Патрыярхам” сцэны, сапраўды, была вельмі вялікая. Пазней, ужо ў ХХ стагоддзі, кожны, хто пісаў працы па гісторыі тэатра “ў Літве і Польшчы”, не мог абысці маўчаннем гэту асобу, якая аддала тэатру больш за семдзесят год жыцця. У Беларусі ж сёння аб ім ведаюць, магчыма, толькі вельмі вузкія спецыялісты-тэатразнаўцы. А вось пра тое, што першыя крокі да вялікай сцэны ён рабіў тут, на беларускіх землях, падаецца, ведалі толькі відавочцы-філаматы — Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і іншыя. Уключаючы, вядома, гаспадароў маёнтка Бартнікі — Слізеняў, дзе ўсё і адбывалася. Скарыстаўшыся гэтай нагодай, мы хацелі б распавесці гісторыю жыцця Юзафа Сурэвіча. Упершыню на беларускай мове.
Далей
|
Лісты да… “дзядзі” Азгура
Не сакрэт, што сёння ў бібліятэках, архівах, музеях адшукваюцца новыя сведчанні і памяткі з мінулых стагоддзяў, напрыклад, старадрукі Скарыны ці Статуты ВКЛ. Што ўжо казаць пра зусім нядаўнія часы, напрыклад, сярэдзіны мінулага стагоддзя, сведчанні пра якія можна знайсці нават у звычайнай букіністычнай краме?
Далей
|
№ 38 / 1529 за 2021-09-17
Бляскам сонца хай успыхне згоднасці часіна
Адчуванне еднасці з родным краем, нават у часы расстання з ім, памкненне як мага хутчэй вярнуцца на Радзіму, а таксама прага да таго, каб землякі жылі дружна ў адзінай моцнай і незалежнай дзяржаве, — гэтыя думкі і мары не давалі спакою чуллівай душы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў першай палове XX стагоддзя.
Далей
|
№ 37 / 1528 за 2021-09-11
Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны
У 1826 годзе клас скульптуры пры Віленскім універсітэце, які ачольваў Казімір Ельскі, загадам цара Аляксандра І быў скасаваны. Але той кароткі перыяд часу, які праіснаваў гэты клас (заснаваны ў 1803 годзе), усё ж прынёс свае плады. Сёння мы распавядзем пра лёс Рафала Слізеня, скульптара-аматара, ураджэнца Наваградчыны.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 94
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|