Гістарыёграф № 45 / 1432 за 2019-11-09
Наш унёсак у цывілізацыю
Пасля таго, як у 1991 годзе Беларусь стала незалежнай і суверэннай дзяржавай, у яе жыхароў значна павялічылася цікавасць да ўласнай гісторыі і культуры. Менавіта гэтым можна патлумачыць немалы інтарэс нашай грамадскасці да выхаду ў свет кнігі Сяргея Лютко “Великое наследие Беларуси”, якая не так даўно з’явілася ў выдавецтве “Беларусь”. Што ж у ёй адметнага? Чым гэтае выданне адрозніваецца ад папярэдніх? Што ў ім новага, цікавага і каштоўнага?
Далей
|
№ 44 / 1431 за 2019-11-02
Таямніцы роду Рэйтанаў
Як мы ўжо пісалі, пасля шлюбу Дамінік і Тарэза Рэйтаны настала аселі ў Грушаўцы. Дамінік займаўся гаспадарча-палітычнымі справамі — як сям’і, так і ўсяго ВКЛ. А Тарэза спраўна вяла хатнюю гаспадарку. З кожным годам дабрабыт Рэйтанаў павялічваўся. Расла і сям’я. Агулам за шаснадцаць гадоў шлюбу Тарэза нарадзіла дзесяць дзетак. Восем з іх дасягнулі паўналецця і пакінулі пэўны след у беларускай гісторыі (гэта тычыцца не толькі такой культавай асобы, як Тадэвуш Рэйтан). Двое — Барбара (1746) і Піліп Станіслаў-Костка (1756) — памерлі ў дзяцінстве.
Далей
|
№ 43 / 1430 за 2019-10-26
Таямніцы роду Рэйтанаў
У гэтай серыі нашай сямейнай сагі гаворка пойдзе найперш пра сям’ю малодшага брата Тадэвуша Рэйтана — Міхала. Менавіта дзякуючы яму род не толькі не прыпыніўся, але ўзбагаціў нашу гісторыю цэлым шэрагам выбітных асобаў.
Зрэшты, пра ўсё — у храналагічным парадку. Хай і з частымі адступленнямі.
Далей
|
№ 42 / 1429 за 2019-10-19
Таямніцы роду Рэйтанаў
Жыхары беларускай сталіцы маюць дадатковую падставу для гонару: калі б на геаграфічнай мапе ВКЛ не было Менскага ваяводства, падзеі, аб якіх пойдзе гаворка, папросту б не здарыліся. Як вы думаеце, што агульнага паміж такімі вядомымі ў свеце асобамі, як Тадэвуш Рэйтан, Адам Міцкевіч, Анарэ дэ Бальзак, Аляксандр Пушкін, Генрык Жавускі? Агульны продак? Дзень нараджэння? Пол? Адказ вышэй.
Зрэшты, пра ўсё па парадку. У нашай рубрыцы прыйшоў час раскрыць некаторыя таямніцы яшчэ аднаго знанага шляхецкага роду — Рэйтанаў.
Далей
|
№ 41 / 1428 за 2019-10-12
Метраполія архіва
6 кастрычніка ў Беларусі святкаваўся Дзень архівіста, а праз тыдзень краіна адзначае Дзень работнікаў культуры. Супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва абодва гэтыя святы, бадай, датычацца ў роўнай ступені.
Далей
|
№ 39 / 1426 за 2019-09-28
З герба Ястрабец
15 верасня споўнілася 65 гадоў з дня спачыну выбітнага беларускага мастака, этнографа, пісьменніка, археолага і проста “фантастычнага” чалавека Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. Клопатам рупліўцаў, ягонае імя даўно і трывала ўвайшло ў пантэон тых асобаў, якія з’яўляюцца гонарам беларускай нацыі. Здавён і моцна шануючы гэтую постаць, мы выправіліся ў ейныя родныя мясціны, каб запаліць зніч на магіле “Дзядзькі Язэпа”, каб наведаць Пунькі, дзе прыйшоў у свет “Вечны вандроўнік”, каб проста прайсціся “шляхам Драздовіча”.
Далей
|
№ 38 / 1425 за 2019-09-21
Інтрыгі і жарсці часоў Рэфармацыі
Перапісвацца з Папам Рымскім можа далёка не кожны. Між тым, беларусы ў XVI стагоддзі актыўна перапісваліся ды сустракаліся з тагачаснымі сусветнымі рэлігійнымі лідарамі — Марцінам Лютарам, Жанам Кальвіным ды многімі іншымі. А ўсё таму, што тагачасная Беларусь не засталася ў баку ад еўрапейскіх рэлігійных рэвалюцый і развівалася па ўсіх канонах Рэфармацыі — руху за рэформу царквы.
Далей
|
Нарадзіць дзяцей, пабудаваць курорт і збегчы ў Англію,
Прыйшоў час памінаць вельмі даўнюю падзею, пачатак ІІ Сусветнай вайны, і сляды яе “пальцаў” на жыццях славутых родаў Беларусі. Не з пазіцыі “ўра-патрыятызму”, а з проста-чалавечай. У гэтым тэксце я распавяду пра лёс нашчадкаў Міхала Клеафаса Агінскага (з першага і другога шлюбаў) на падставе звестак
з іх сямейных архіваў (вось яны зараз перада мной). Дасюль у СМІ гэтай інфармацыі не было.
Далей
|
№ 34 / 1421 за 2019-08-24
Гісторыя культуры: ад першабытнага часу да Кодэкса
Варта шчыра прызнаць, што вучэбныя дапаможнікі па гісторыі культуры Беларусі выходзяць даволі рэдка. Перад намі — чацвёртае выданне амаль за апошнія тры дзесяцігоддзі. Між тым, гады, якія прайшлі пасля ўтварэння нашай незалежнай і суверэннай Рэспублікі, азнаменаваліся ростам цікавасці чытачоў да гісторыі не толькі беларускага народа, але і яго культуры. Таму з’яўленне на паліцах кнігарняў вучэбнага дапаможніка прафесара Віктара Пілецкага “Гісторыя культуры Беларусі” выклікала заканамерную ўвагу.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 90
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|