Гістарыёграф № 44 / 1327 за 2017-11-04
Жарсці рэвалюцыйнай музыкі
Стагоддзе рэвалюцыі (як, між іншым, і любой падзеі) — нагода для асэнсавання і пераасэнсавання. З пазіцый часу ўсё ў нашым жыцці выглядае крыху іначай: неабсяжная прастора роднага падворку звужваецца да некалькіх крокаў, а постаць якога-небудзь “знаёмага дзядзечкі” раптам узрастае да памераў нацыянальнага класіка. Тое ж — з усімі постацямі і падзеямі, якія былі да нас. Што мы, дарэчы, ведаем пра
“мастацтва рэвалюцыі”? Ды не ў Піцеры з яго залпам “Аўроры” (як высветлілася, зусім не такім вызначальным, як нам даводзілі), а ў роднай Беларусі.
Далей
|
№ 43 / 1326 за 2017-10-28
“Яна вучыць, але не павучае”
“Наступны прыпынак — “Карцінная галерэя”, — звыкла чуюць пасажыры гарадскога аўтобуса. І кожны раз гэтыя словы гучаць як запрашэнне. Ці толькі мне так здаецца? Але амаль ва ўсіх, хто выходзіць на тым прыпынку, я чамусьці бачу аматараў выяўленчага мастацтва.
Далей
|
№ 42 / 1325 за 2017-10-21
Гета вачыма дзяцей
Адна з самых сумных дат у драматычнай гісторыі нашай сталіцы прыпадае акурат на гэтую суботу. З 21 па 23 кастрычніка 1943 года было канчаткова ліквідавана Мінскае гета — другое па велічыні пасля Львоўскага на тэрыторыі Савецкага Саюза. На невялікі лапік у раёне вуліц Ракаўскай, Нямігі і Юбілейнай плошчы, абгароджаны калючым дротам, нацысты сагналі больш за сто тысяч вырачаных на смерць яўрэяў з Беларусі і заходніх краін.
Жывых сведкаў ваеннага жыцця Мінска засталося ўжо вельмі мала, таму трэба спяшацца сабраць аповеды астатніх відавочцаў катастрофы — большасць з якіх былі тады яшчэ малымі дзецьмі. Улетку Гістарычнай майстэрняй імя Леаніда Левіна разам з Беларускім архівам вуснай гісторыі праведзеная экспедыцыя па тэме Мінскага гета. Агулам было зроблена 46 інтэрв’ю, запісана 120 гадзін размоў, у калекцыю патрапіла больш за 500 фотаздымкаў. Дагэтуль настолькі грунтоўна ніхто не збіраў успаміны сведак тых падзей. Цяпер навукоўцы аналізуюць назапашаны матэрыял.
Далей
|
№ 41 / 1324 за 2017-10-14
Райскае дрэва літар
Нам часта задаюць пытанне: “А якое дачыненне маюць стараверы да беларускага кнігадрукавання?” Самае непасрэднае! Калі б не яны, мы ніколі не ўбачылі б ні рукапісных кніг, ні многіх першых беларускіх, украінскіх і рускіх старадрукаў. Паколькі пасля царкоўнай рэформы іх забаранілі, і яны б згнілі, спарахнелі, згарэлі. А стараверы мелі вострую патрэбу ў духоўным пажытку. Зберагалі ды карысталіся ім і ў XVII стагоддзі, і сёння. Гаворка пойдзе пра кнігі, што захоўваюцца ў Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава.
Далей
|
№ 40 / 1323 за 2017-10-07
Як дастукацца да аматараў сэлфі?
Двухсотыя ўгодкі таварыства філаматаў, якія прыпалі на 1 кастрычніка, былі амаль не заўважанымі па-за вузкімі навуковымі коламі. Ані гучных імпрэзаў, ані фільмаў на цэнтральных каналах, ані адпаведных плакатаў на гарадскіх вуліцах… І гэта пры тым, што гісторыя рамантычных і самаахвярных беларускіх юнакоў можа — ды павінна! — натхняць як творцаў, так і іх аўдыторыю. Хочацца верыць, што 220-ая гадавіна з дня нараджэння самага вядомага з тых хлопцаў — Адама Міцкевіча, якая прыпадае на наступны год, будзе адзначацца ўжо зусім у іншым фармаце. Пра гэта загадзя вялася гутарка на круглым стале ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, прымеркаваным да юбілею таварыства.
Далей
|
№ 39 / 1322 за 2017-09-30
Спасцігаем сусвет праз колер
Чытаеш нібыта пра “колер Беларусі” — а даведваешся пра традыцыі, побыт і адметнасць нацыянальнай культуры. Пра бурак як сімвал шляхетнасці і белыя калоны сціплых шляхецкіх сядзіб. Пра шэрых жывёлаў, што становяцца праваднікамі ў іншасвет, і забыты сімвалічны змест золата. Паэт, дызайнер, фатограф, даследчык Міхал АНЕМПАДЫСТАЎ аформіў сваю шматгадовую працу ў кнігу “Колер Беларусі”. Яна падзеленая на часткі адпаведна найбольш важным для Беларусі колерам, а за імі праглядаецца цэлы гістарычны і культурны кантэкст. Думаю, менавіта гэтую кнігу можна параіць тым скептыкам, якія не вераць у апрычонасць беларускай традыцыі.
Далей
|
№ 37 / 1320 за 2017-09-16
Валянцінава ніша
Апошнія паўстагоддзя аматарскае тэатральнае жыццё Магілёўскай вобласці віравала і заваёўвала любоў гледачоў і павагу крытыкаў пад зоркай імя Валянціна ЕРМАЛОВІЧА — рэжысёра, акцёра, педагога, заслужанага работніка культуры, які разварушыў творчае жыццё ў Магілёўскім народным тэатры Палаца культуры завода штучнага валакна, тэатральнага калектыву медыцынскіх работнікаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, Краснапольскага народнага тэатра, Бялыніцкага народнага тэатра юнага гледача ды ўласнага народнага тэатра “Валянцін” Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу.
Успамінамі пра Валянціна падзяліўся з “К” яго ўнук, загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч”, аспірант Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрый ЕРМАЛОВІЧ-ДАШЧЫНСКІ.
Далей
|
№ 32 / 1315 за 2017-08-12
Чарговыя сюрпрызы Нясвіжа
У мінулай частцы артыкула мы паведамілі пра адшуканне ля муроў нясвіжскага касцёла Божага Цела ўнікальнага артэфакту: надмагілля наваградскага падваяводы Казіміра Маляўскага, памерлага тры стагоддзі таму. Асаблівую значнасць знаходцы надаў той факт, што Маляўскі быў трэцім мужам бабулі Тадэвуша Рэйтана (а яе першым мужам — прапрапрадзед Эдварда Вайніловіча!). Каб даведацца больш падрабязна пра вынікі тых раскопак, я скіраваўся да археолагаў і антраполагаў, якія непасрэдна бралі ў іх удзел.
Далей
|
№ 31 / 1314 за 2017-08-05
Хто на старым фота?
Гэтаму фотаздымку 105 гадоў. Магчыма, ён быў зроблены на лецішчы Уладзіслава Сталыгвы ў 1912 годзе, якое знаходзілася недалёка ад Варшавы ў Ажарове. Туды амаль штотыдзень прыязджалі беларусы, якія вучыліся і жылі ў горадзе. Свае сустрэчы ў Сталыгваў яны называлі гуртком беларускай моладзі. Фактычна, гэта і быў першы гурток беларусаў у Варшаве ў ХХ стагоддзі: першыя студэнцкія аб’яднанні з’явіліся пры ўніверсітэце толькі ў 1913 — 1915 гадах, ды і насілі яны чыста таварыскі характар, вынікі іх працы былі невялікія. А пазней у Варшаве ўжо арганізоўваецца Беларускі камітэт, які пачаў сур’ёзна пашыраць нацыянальную самасвядомасць сярод беларусаў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|