На людным месцы № 41 / 1480 за 2020-10-10
“Тэатральная вясна” і яблыкі на любы густ
Наша рэдакцыйная пошта працягвае поўніцца лістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Таму прапануем чытачам “К” наш традыцыйны агляд найбольш цікавых паведамленняў ад нашых падпісчыкаў, прыхільнікаў і пазаштатных карэспандэнтаў.
Далей
|
“Любоў да роднага краю — сэнс майго жыцця”
У кожнага чалавека ёсць у жыцці нешта асабліва прыгожае, шчаслівае, запамінальнае. У маім жыцці гэтым адмечаны дзяцінства, юнацтва. Уся мая маладосць была насычаная рознымі цікавымі справамі, падзеямі, сустрэчамі. Жылося вельмі весела.
Далей
|
№ 40 / 1479 за 2020-10-03
“Як піць, як есць, як жыць”
Аднойчы ў Зэльве мы правялі з калегам эксперымент: запыталіся ў маладзёнаў, людзей сярэдняга веку і зусім сівых жыхароў, дзе пахавана Ларыса Геніюш. Апытаных было больш за дзясятак. І літаральна кожны з ахвотай распавёў, дзе знайшла супакаенне неўтаймоўная беларуская паэтка. Амаль усе імкнуліся паказаць, дзе канкрэтна на гарадскіх могілках знайшла апошні спачын Ларыса Антонаўна. 9 жніўня ёй споўнілася б 110 гадоў.
Далей
|
№ 39 / 1478 за 2020-09-26
Цень чорнага манаха прамільгнула...
Я веру ў чарадзейнае ды незвычайнае. У Дзеда Мароза — не аж з маленства, а ў падступніцтва беларускіх цмокаў — заўжды так, бо іх і сёння хапае паміж нас. Але не будзем пра кепскае… Маці мая — дарэчы, настаўніца — расказвала, як даведацца, ці існуе Хатнік (ёй яе маці распавядала). Трэба ў кладоўцы пакласці на падлогу цукерку і насыпаць трохі цукровага пяску. Хатнік возьме падарунак і пакіне слядкі. Хтосьці скажа, што слядкі гэтыя — мышыныя, але тое ніякім чынам не пахісне маю святую веру ў Хатніка. Мой, да слова, заўжды са мной. Веру і ў неапазнаныя лятаючыя аб’екты, безліч якіх я бачыў пасля катастрофы на ЧАЭС у начным веткаўскім небе. І ў Чорнага Манаха, які здавён атабарыўся ў Гальшанскіх замкавых мурах. І ў тое, што Бог жыве на Беларусі, а сапраўдныя вялікія князі нараджаюцца толькі ад сапраўднага вялікага кахання.
Далей
|
№ 38 / 1477 за 2020-09-19
“Восень едзе на рабым кані…”
Праз лістоту пачала прабівацца жоўтая туга. А ўслед за ёй і сястра-настальгія спрабуе стукаць халодным дажджом у шыбку. Амаль тры тыдні як скончылася лета. У паэта Віктара Стрыжака ў гэты час якраз замірала чарговае сур’ёзнае каханне, а ўзамен нараджаліся не абы-якія вершы: “Як ні плач ты і як ні кляні, я ніколі не буду з табою. Восень едзе на рабым кані, паганяючы жоўтай журбою”. Нашы сталы ў Веткаўскай рэдакцыі стаялі насупраць, і я меў шчаслівую магчымасць назіраць іншым разам, як з успамінаў і мрой нараджаліся і пачыналі лунаць над вольнай Веткай трапяткія радкі. Я толькі вучыўся тады складаць словы ў сказы так, каб чытачы разумелі мяне з першага разу. Даволі складаная навука, як аказалася.
Згадак шмат. Самае цікавае, што сорак гадоў таму я таксама рыхтаваў агляды пісьмаў. Бывала, што прыходзіла іх штодня па некалькі дзясяткаў, і не дай Бог праігнараваць хоць адно. Шмат было падзяк, прапаноў, скаргаў. Трапляліся і кур’ёзныя лісты. Памятаю, прыйшлося выязджаць у камандзіроўку, каб сфатаграфаваць і апісаць рэдкі кактус, якому ўздумалася квітнець. А было пісьмо з катэгарычнай просьбай дапамагчы ў зборы… каларадскага жука на прыватным падворку. Бадай, адзіны выпадак, калі на месца не выязджаў і абмежаваўся толькі тэлефоннай маральнай падтрымкай стомленага бульбавода.
Далей
|
№ 37 / 1476 за 2020-09-12
Наведайце Кублічы, не пашкадуеце!
З Васілём Быкавым, шкада, не быў знаёмы. Калі я пераехаў у Мінск, ён з’ехаў ужо за мяжу. А вось з Рыгорам Іванавічам нас даўно і назаўжды пазнаёміў паэт Віця Стрыжак, з якім мы шмат гадоў працавалі разам у Веткаўскай райгазеце. Менавіта Барадулін быў для Віктара хросным бацькам у літаратуры. Для мяне ж і Быкаў, і Барадулін былі і застаюцца волатамі, на якіх трымаецца высокае беларускае неба. Нічым сябе не заплямілі. А святло іх магутнага слова і па сёння саграе нашы душы і дае спадзеў на лепшую будучыню нашай зямлі. Барадулін быў вельмі выхаваным і кожнаму са знаёмых маладзёнаў казаў на развітанне “Беражы сябе, дзетка!” Казаў і мне так. “Берагу, Рыгор Іванавіч, але атрымліваецца не заўжды”. На гэтым з летуценнай лірыкай заканчваю і звяртаюся да канкрэтных фактаў.
Далей
|
№ 36 / 1475 за 2020-09-05
Ад “Маладзільных яблычак” да Цар-хлеба
Восень паступова ўступае ў свае правы, замяняючы сонца і цяпло на холад і дождж. Але ж, зразумела, надвор’е — не перашкода для правядзення шматлікіх акцый і мерапрыемстваў, што працягваюць ладзіцца ў розных рэгіёнах Беларусі. Балазе, менавіта цяпер самы час збіраць ураджай ці ласавацца спелымі яблыкамі, вынаходзіць рэцэпты новых страў ды рыхтавацца да зімы. Натуральна, усё гэта можна рабіць кожнаму не толькі ў сябе дома, але і ў шчыльнай звязцы з культработнікамі. Як сведчыць рэдакцыйная пошта, менавіта так, зазвычай, і робяць многія чытачы “К”.
Далей
|
Багаты на гісторыю Дзярэчын
У вялікім будынку Дзярэчынскага сельскага Савета Зэльвенскага раёна ствараецца музей вёскі Дзярэчын. Ужо адкрылася першая гістарычная зала.
Далей
|
Тоесны сімвал Беларусі
Для мяне, беларуса, хлеб — гэта сімвал самой Беларусі. Хлеб і Васілёчак у жыце заўсёды растуць побач, радуючы мае вочы і сэрца.
Нас з дзяцінства прывучаюць да беражлівых адносінаў да адной з самых галоўных святынь — хлеба. Нездарма паэты яго параўноўваюць з жыццём і сонцам.
Далей
| |
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 121
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|