Соцыум № 29 / 949 за 2010-07-17
Дэталь у маштабе помніка. Быць або не?
Пераменныя і канстанты ў ландшафце Навагрудка
Прабавіўшы вольны час між бугуртаў V Навагрудскага фестывалю сярэднявечнай культуры, скіраваўся да аднаго з найцікавейшых помнікаў архітэктуры старадаўняга горада - Барысаглебскай царквы. Як толькі я да яе наблізіўся, мая рука адразу схапілася за фотакамеру: на панадворку старадаўняга храма знаходзіліся... пазалочаныя купалы. Зафіксафаная карцінка патрабавала шмат каментарыяў. Якім стане гэты знакаміты помнік духоўнай спадчыны пасля свайго пераўвасаблення? Ці ўзгоднена яно з органам, што, паводле айчыннага заканадаўства, абавязаны курыраваць падобныя работы, - Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь? Урэшце, чым матываваны такія змены ў звыклым для нас ландшафце Навагрудка?
Прыехаўшы дадому, адразу ўключыў камп'ютэр. Інтэрнет наконт Барысаглебаўкі ўжо гудзеў: рупліўцы аховы спадчыны паспелі выкласці фотаздымкі з "цыбулепадобнымі" канструкцыямі завяршэння вежаў. Пад кожным месціліся дзесяткі перанасычаных эмоцыямі каментарыяў наведвальнікаў форуму. Але паўнавартаснага адказу на зададзеныя вышэй пытанні я так і не пачуў.
Далей
|
№ 24 / 944 за 2010-06-12
| |
Развяжыце мне рукі!
Пра тое, што рэжысура - прафесія эксклюзіўная і штучная, казалася неаднойчы і пры самых розных абставінах. Думку гэтую наўрад ці хто возьмецца абвяргаць. Іншая справа, што, нават прызнаючы немагчымасць цалкам спрагназаваць і пралічыць з'яўленне на тэатральным небасхіле новых цікавых рэжысёраў, можна з высокай доляй верагоднасці вызначыць тыя аспекты і акалічнасці, якія робяць гэты "зорны шлях" для маладых творцаў пакручастым і цярністым.
Чамусьці прынята лічыць, што два самыя галоўныя "непрыяцелі" маладога рэжысёра - гэта творчая ВНУ, якая, маўляў, за пяць гадоў не навучае яго прафесіі "ад і да", і тэатры, што нібыта не жадаюць прызнаваць новыя таленты і даваць ім пастаноўкі. А, між іншым, акурат дзве гэтыя інстытуцыі, бадай, больш за іншых зацікаўлены ў тым, каб маладыя рэжысёры не толькі не "губляліся" па дарозе "з пункта "А" ў пункт "Б", але і, працуючы па спецыяльнасці, стваралі цікавыя, адметныя спектаклі, працягваючы традыцыі нацыянальнай тэатральнай школы. І, пэўным чынам, амалоджвалі спіс брэндавых імёнаў айчыннай сцэны. А што ж адбываецца на самой справе?
Далей
| |
№ 23 / 943 за 2010-06-05
На вастрыі чатырохграннага штыка
Неўзабаве пасля публікацыі матэрыялаў “круглага стала”, які быў прысвечаны тэме аховы помнікаў спадчыны, датычных падзей Вялікай Айчыннай вайны (гл. “К”№ 16 за 2010 г.), у рэдакцыю звярнуўся вядомы скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско. Аўтар або сааўтар многіх знакавых манументальных пабудоў падзяліўся сваім болем на конт адной з іх — ці не самага прачулага помніка народнаму гераізму.
Далей
|
Трэйлер — за тыдзень, копіі — па чарзе?
Як прадаваць найлепшым чынам айчынныя стужкі ва ўмовах сучаснага кінапракату?
У вітрыне кніжнай крамы ў Санкт-Пеця бургу, дзе д в л ся пабываць, — заўважны плакат, з рэкламай кнігі Сяргея Смірнова “Брэсцкая крэпасць”. Кніга знакамітая, але выданне — новае: на вокладцы — вядомы расійскі акцёр Андрэй Мярзлікін у ваеннай форме ўзору 1941 года. Так, гэта адмысловы тыраж класічнага даследавання, прымеркаваны да выхаду аднайменнай стужкі Аляксан дра Котта. Доўгачаканая карціна сумеснай беларуска-расійскай вытворчасці, пра што ведаюць чытачы “Культуры”, будзе ўпершыню паказана 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці і Маскве, а ў шырокі пракат выйдзе на пачатку лістапада. Але кніга прадаецца, як даведаўся, з пачатку красавіка, і гэта не выпадкова: выданне стала адной з частак рэкламнай кампаніі стужкі.
Далей
|
№ 22 / 942 за 2010-05-29
“Залатая маска”.by
Канцэпцыя Конкурсу
Тэма з’яўлення на Беларусі Нацыянальнага тэатральнага конкурсу ў сценах рэдакцыі “К” узнікла яшчэ мінулай восенню, пад час сустрэчы міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі з калектывам РВУ “Культура і мастацтва”. І яна адразу ж была ўзята намі пад пільную ўвагу. Неўзабаве, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, было аб’яўлена, што распачаўся актыўны этап па распрацоўцы гэтага праекта. І сёння па каментарыі аб тым, калі ж айчынным тэатралам чакаць свайго “ўзыходжання на Алімп”, мы звярнуліся да начальніка ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіла КАЗЛОВІЧА.
Далей
|
“Залатая маска”.by
“Прызначыць лепшымі”, або У чым выражаецца прэстыж?
Нягледзячы на тое, што справа арганізацыі Нацыянальнага тэатральнага конкурсу знаходзіцца яшчэ на ўзроўні дапрацоўкі палажэння, мне падаецца важным вынесці на парадак дня яго арганізатараў наступныя пытанні: якія захады неабходна зрабіць для таго, каб конкурс гэты не стаў адно толькі намінальным? Як не страціць галоўнае — павагу і давер да яго з боку саміх тэатраў, што мусяць браць у ім удзел? І што ж, усё-такі, у выніку творчага спаборніцтва павінна дадацца да “прэстыжнай статуэткі”?
Далей
|
“Залатая маска”.by
Трапіць на тэатральны Алімп
Цягам апошніх месяцаў з афіцыйнай трыбуны Міністэрства культуры неаднойчы было абвешчана аб заснаванні ў Беларусі Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Яе дзейнасць мусіць распачацца сёлета. У такім выпадку першыя лаўрэаты стануць вядомыя ўжо напрыканцы бягучага года. Нарэшце, хоць пакуль гэта толькі “дэкларацыя аб намерах”, твары тэатральных дзеячаў асветлены надзеяй. Між тым, сітуацыя, што цягам апошніх гадоў склалася ў нашых тэатрах, даўно вымагае пільнай увагі. “Дыягназ”, які найчасцей выстаўляецца крытыкай і практыкамі тэатра, гучыць даволі катэгарычна: адсутнасць яркіх мастацкіх падзей. Што маецца на ўвазе, ніхто падрабязна патлумачыць не можа. Бо тое, што падабаецца крытыкам, часам катэгарычна адвяргаецца практыкамі, і наадварот. Ва ўсёй краіне знойдзецца хіба што некалькі чалавек, якія добра ведаюць агульную карціну цалкам. Між тым, сітуацыя не такая безнадзейная, прынамсі, у абласных цэнтрах, што вылучаюцца больш рухомым і актыўным творчым жыццём.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|