Соцыум № 43 / 1534 за 2021-10-23
Уваскрашэнне народнай скарбніцы
15 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі стартаваў выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, які, фактычна, з’яўляўся першым беларускім нацыянальным музеем, дзе была зроблена спроба сабраць і прадэманстраваць найлепшыя артэфакты беларускай мінуўшчыны і творы нацыянальнага мастацтва. Якім аказаўся лёс яго калекцый і наколькі проста было сёння адшукаць і прадставіць публіцы гэтыя каштоўныя прадметы?
Далей
|
Музей удзячнай памяці
Кожны раз, калі спускаюся ў крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяр, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, мне здаецца, што затоены прыцемак гэтай прасторы захаваўся яшчэ з тых часоў, калі яна была ў хрысціян падземнай галерэяй, месцам набажэнства і пахавання памерлых. А зараз шматвяковае адчуванне паветра стала яшчэ больш пераканаўчым. Тут, у прылеглых да крыпты памяшканнях агульнай плошчай 263 квадратныя метры, першай экспазіцыяй фактычна адкрыўся Музей Памяці. Ахвярная сутнасць гэтай памяці пераканальная ва ўсім, што бачыш і адчуваеш па-за ўсякімі часавымі межамі. Неспасцігальна набліжаюцца падзеі ўсіх войнаў, лакальных канфліктаў, тэхнагенных і прыродных катастроф. І не толькі тых, якія адбываліся ў Беларусі. Не забыта ахвярная сутнасць выканаўцаў вайсковых і службовых абавязкаў далёка за яе межамі. А гэта — часавая прастора ад ХІ да ХХ стагоддзя.
Далей
|
№ 42 / 1533 за 2021-10-16
Новае жыццё старых млыноў
7 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі даследчыка Францішка Жылкі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”, што зрабілася добрай нагодай прыгадаць аб гэтым незаслужана забытым майстэрстве і яго слядах, што захаваліся ў беларускіх вёсках і мястэчках.
Далей
|
Што адбываецца ў маёнтку Цюндзявіцкіх у Кішчынай слабадзе?
Два гады таму, падчас краязнаўчай вандроўкі, мы наведалі дзве сядзібы, якія сёння вядомыя ўсёй Беларусі. Адна з іх знаходзіцца ў вёсцы Галошава Талачынскага раёна, а другая ў Кішчынай слабадзе, Барысаўскага. У свой час яны належалі прадстаўнікам вядомага старога беларускага роду Цюндзявіцкіх, пазней былі нацыяналізаваны, а ў наш час проста крыкам крычаць аб дапамозе…
Далей
|
№ 40 / 1531 за 2021-10-02
Паўстагоддзя на варце памяці
25 верасня 1971 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой”, якому было наканавана зрабіцца адным з самых знакавых месцаў памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, шырока вядомых не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Сёлета 24 верасня ў Брэсце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да пяцідзесяцігоддзя комплекса, які з гэтай нагоды быў ушанаваны адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод Беларусі — ордэнам Францыска Скарыны. Якім быў шлях легендарнай крэпасці да статусу Мемарыяла, і як цяпер тут зберагаецца памяць аб падзеях васьмідзесяцігадовай даўніны, а таксама аб іншых, не менш цікавых эпізодах з мінуўшчыны гэтай незвычайнай мясціны?
Далей
|
Адчуць пачуццё прыгожага
Гэты матэрыял пра школу мастацтваў роднага Беразіно мне асабліва трапятліва пісаць. Бо яшчэ школьнікам я каля двух гадоў браў урокі гітары. І хоць інструмент пакуль што не падпарадкоўваецца ўсім маім музычным жаданням, з любоўю ўспамінаю часы, як не без настойлівасці атрымлівалася граць мелодыі любімага гурта, разбірацца ў нотах, праводзіць доўгія заняткі дома і ў сценах гэтага будынка. Але не толькі ў мяне былі выдатныя моманты пагружэння ў творчасць. Бярэзінская школа мастацтваў у лістападзе адзначыць 60-гадовы юбілей, а значыць праз яе класы прайшла вялікая колькасць дзяцей, у якіх развівалася пачуццё прыгожага. Таму я і вырашыў наведаць родныя сцены.
Далей
|
№ 39 / 1530 за 2021-09-25
З пашанай да веры і павагай да помнікаў
14-15 верасня адбыўся першы Форум рэстаўратараў культурнай спадчыны “1.0 Прабуджэнне”, ініцыятарам якога выступіла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне рэстаўратараў. Форум пакліканы паспрыяць справе кансалідацыі прафесійнай супольнасці дзеля захавання і рацыянальнага функцыянавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, і аб’ядноўвае высілкі экспертаў, менеджэраў і грамадскіх ініцыятыў, якія дзейнічаюць у Беларусі ў галіне рэстаўрацыі.
Далей
|
№ 38 / 1529 за 2021-09-17
Сляды іншай эпохі на захадзе краіны
Адзін з найлепшых заходнебеларускіх літаратараў міжваеннага перыяду, будучы народны паэт Беларусі Максім Танк, крытыкуючы палітыку польскіх уладаў на “крэсах усходніх”, зазначаў у адным са сваіх праграмных вершаў: “У нас магутны ўздым будаўніцтва касцёлаў, шыбеніц, астрогаў”. Але ж узводзіліся за польскай уладай у Заходняй Беларусі не толькі пералічаныя паэтам аб’екты. Якія будынкі і помнікі ў заходніх рэгіёнах краіны сёння нагадваюць аб міжваенным перыядзе ў жыцці гэтых тэрыторый і аб падзеях, якія разгортваліся тут у тыя часы?
Далей
|
Вызначэнне адзінай Беларусі
Як вядома, амаль два дзесяцігоддзі беларускі народ быў раздзелены па ўмовах Рыжскага міру. Невядома, як магла скласціся гісторыя Беларусі і ці існавала б наша краіна ўвогуле, калі б 17 верасня Чырвоная армія не далучыла заходнюю яе частку да БССР. Гэтымі пытаннямі задаюцца сучасныя гісторыкі, і плёнам іх нераўнадушнай працы сталі кнігі: “Польша — Беларусь. 1921–1953: сборник документов и материалов” і “Рижский мир в судьбе белорусского народа: 1921–1953 гг. В 2-х книгах”. Выдадзены гэтыя навукова-публіцыстычныя работы накладам па 1000 асобнікаў. А 13 верасня адбылася прэзентацыя дадзеных кніг з удзелам Сяргея Пешына, дырэктара выдавецтва “Беларусь”, Вячаслава Даніловіча, рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Сяргея Трэццяка, загадчыка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Нацыянальнай акадэміі навук, Вольгі Бароўскай, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі Інстытута гісторыі НАН.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 97
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|