Погляд з XXI стагоддзя № 2 / 1389 за 2019-01-12
Гераізм без бравурнай рыторыкі
Апагеем святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, натуральна, стане 3 ліпеня. Але многія нашы гарады адзначылі гэты юбілей куды раней. Яшчэ 23 верасня 1943 года падчас фарсіравання Дняпра савецкія авангарды ўвайшлі ў першы населены пункт БССР — пасёлак Камарын (цяпер у Брагінскім раёне). А да лютага наступнага 1944 года была вызваленая пятая частка тэрыторыі сённяшняй Беларусі з двума тагачаснымі абласнымі цэнтрамі — Гомелем і Мазыром. Дарэчы, у баях на подступах да апошняга быў цяжка паранены і знакаміты сёння мастак Леанід Шчамялёў.
Пра першы этап вызвалення нашага краю, які папярэднічаў знакамітай аперацыі “Баграціён”, распавядае выстава ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Як патлумачыла загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Святлана Прыбыш, яе назва — “Мы ідзём да цябе, Беларусь” — узятая з перадавіцы франтавой газеты “За Радзіму”, якая распаўсюджвалася сярод байцоў увосень 1943 года.
Далей
|
№ 46 / 1381 за 2018-11-16
Забыты летапісец эпохі
Недзе напрыканцы 1975 года ў Мінску здарылася амаль анекдатычная, але насамрэч вельмі сумная гісторыя. Праходзячы паўз смеццевыя кантэйнеры ў двары дома, двое мінакоў звярнулі ўвагу на купу малюнкаў, якія там валяліся. На шчасце, гэта былі студэнты тэатральна-мастацкага інстытута Соф’я Ліўшыц і Леанід Асенні. Іх прафесійныя погляды тут жа адзначылі вартасць гэтых работ. І дзве сотні аркушаў былі выратаваныя.
Мікалай Тарасікаў пайшоў з жыцця яшчэ за дзесяць гадоў да згаданага выпадку, і берагчы яго “хлам” не было каму — ці, можа, не было дзеля чаго. Ды і сёння імя гэтага па-свойму цікавага мастака амаль нічога не кажа нашаму сучасніку. А шкада!
Далей
|
№ 45 / 1380 за 2018-11-10
Віцебская мадонна
Канец верасня 1937 года. Аральскае мора. На старую баржу грузяць вялікую групу зняволеных. Праз некаторы час судна прычальвае да пясчанага незаселенага вострава. Зняволеных высаджваюць на бераг. Баржа сыходзіць у зваротны шлях. Людзі ж застаюцца на востраве без ежы і пітва. Усе яны асуджаны на пакутніцкую смерць.
Як мяркуюць некаторыя даследчыкі, сярод гэтай групы смяротнікаў была і мастачка Вера Ермалаева. Гэта яе Марк Шагал назваў Віцебскай мадонай. Гэта яна разам з Казімірам Малевічам стварыла ў Віцебску знакамітае аб’яднанне УНОВИС. Гэта яна была апошнім рэктарам Віцебскага мастацка-прамысловага інстытута і зрабіла ў ім адзіны выпуск студэнтаў.
Далей
|
№ 44 / 1379 за 2018-11-03
Промні мовы ў “цёмныя вякі”
Калі беларускі мастак або кампазітар ствараў свой вялікі твор пра Беларусь, ніхто і ніколі не сумняваўся ў “беларускасці” гэтага шэдэўра. Але калі Адама Міцкевіча называюць вялікім беларускім паэтам, многім гэта па-ранейшаму рэжа слых. Маўляў, у дачыненні да літаратурных твораў пануе поўны “дыктат мовы”.
Далей
|
№ 43 / 1378 за 2018-10-27
Промні мовы ў “цёмныя вякі”
Неўзабаве пасля інкарпарацыі ў склад Расійскай імперыі тэрыторыі Беларусі пачалося яе навуковае вывучэнне, якое прадугледжвала збіранне народных песень, казак, замоў, абрадаў. Лік гэтых запісаў ідзе на тысячы. А першае такое даследаванне было зроблена ўжо ў 1786 годзе — гэта “Апісанне Крычаўскага графства або былога староства” Андрэя Мейера. І сярод адметнасцяў нядаўна далучаных тэрыторый там прыгадваецца і адмысловая гаворка мясцовага люду.
Далей
|
№ 41 / 1376 за 2018-10-13
Вандроўнік у трох вымярэннях
Сёння адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Мастак, скульптар, педагог, вучоны, пісьменнік, ён абышоў усю Беларусь наяве і падарожнічаў па Сонечнай сістэме ў сне, даследаваў мінуўшчыну і прадказваў будучыню. Да канца года ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава “Сусвет Язэпа Драздовіча”. Карэспандэнт “К” паглядзела яе разам з куратарам Вольгай Архіпавай і даведалася, як выглядаюць жыхары Сатурна і чаму сіле лепш проціпастаўляць розум.
Далей
|
Дзетачка і Маргарытачка
У 1941 годзе ў ЗША на хвалі антыфашысцкіх настрояў было створана так званае Таварыства дапамогі Расіі ў вайне, у якое ўвайшлі кампазітары і музыканты Сяргей Рахманінаў, Ігар Стравінскі з жонкай Верай Судзейкинай, Уладзімір Горавиц, Яфрэм Цымбаліст, Яша Хейфец, мастакі Савелій Сорын (наш полацкі зямляк) і Аляксандр Архіпенка (парыжскі сябар Марка Шагала і Восіпа Цадкіна), літаратары Генрых Ман і Ліён Фейхтвангер, акцёры Чарлі Чаплін, Джон Гарфілд і Міхаіл Чэхаў і многія іншыя вядомыя асобы.
Сяргей Канёнкаў быў абраны членам Цэнтральнага савета, а вось яго жонку Маргарыту аднагалосна абралі сакратаром Таварыства і забяспечылі штатам шматлікіх памочнікаў.
Далей
|
№ 40 / 1375 за 2018-10-06
Дзетачка і Маргарытачка
Маргарыта Іванаўна нарадзілася ў 1895 годзе ў дваранскай сям’і прысяжнага паверанага Івана Варанцова ў глухім правінцыйным гарадку Сарапул Вяцскай губерні (цяпер Удмурція). Тым не менш, гэта не перашкодзіла ёй атрымаць выдатную хатнюю адукацыю. Яна магла вольна гаварыць па-французску, па-нямецку і па-англійску, бойка грала на раялі складаныя музычныя п’есы і скарала слухачоў сваім добра пастаўленым сапрана.
Далей
|
№ 39 / 1374 за 2018-09-29
Дзетачка і Маргарытачка
У першай частцы артыкула я распавёў пра сваё шчаслівае знаёмства з сямейнай парай Канёнкавых. Папіваючы гарбатку з Маргарытай Іванаўнай і слухаючы яе, як мне тады падалося, вычарпальныя “аўтабіяграфічныя” расказы пра “час і пра сябе”, я нават і не мог уявіць, колькі яшчэ засталося непрамоўленага. Зрэшты, і да афіцыйнай біяграфіі Сяргея Канёнкава сёння можна дадаць нямала цікавых дэталяў. Пра гэтыя таямніцы — у другой частцы майго аповеду.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 26
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|