Погляд з XXI стагоддзя № 12 / 1190 за 2015-03-21
Лініі дынамікі і драматызму
Карэспандэнт "К" прысутнічаў на экскурсіі па Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якую аўтар праекта будынка Віктар Крамарэнка ладзіў для калег-архітэктараў. Беручы да ўвагі спецыфіку аўдыторыі, Віктар Уладзіміравіч прамаўляў пра асаблівасці праектавання і ўзвядзення ўнікальнага аб’екта. Але паколькі новае ўвасабленне музея на сталічным праспекце Пераможцаў — частка гісторыі краіны, мы палічылі вартым азнаёміць чытачоў з некаторымі развагамі аўтара праекта ў фармаце “ўсё, што вы хацелі ведаць, але не мелі магчымасці пра тое спытаць”.
Далей
|
№ 11 / 1189 за 2015-03-14
“Я — Іван Стасевіч: Старыя Дарогі — Берлін”
І — пайшлі франтавыя будні. Сын палка Ваня Стасевіч, які добра ўмеў абыходзіцца з аўтаматам і кулямётам, удзельнічаў у фарсіраванні Віслы і ў Берлінскай аперацыі, прымаў удзел у рамонце дарог, мастоў, перапраў ля Варшавы і Берліна, маляваў плакаты і транспаранты, рабіў надпісы на дарожных указальніках, па якіх арыентаваліся нашы пехацінцы, танкісты, артылерысты, што з баямі прарываліся на захад.
Далей
|
№ 10 / 1188 за 2015-03-07
“Я ў аблоках лунала, у залатых аблоках...”
9 сакавіка народнай артыстцы СССР Тамары Мікалаеўне Ніжнікавай спаўняецца 90 гадоў. З пасляваеннага часу да сярэдзіны 1970-х яна была вядучай салісткай Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У цяперашні час прафесар Ніжнікава па-ранейшаму выкладае вакал у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе працуе ўжо больш за 50 гадоў! Нельга не захапіцца цвёрдасцю духа, самаарганізацыяй і кранальнай абаяльнасцю легендарнай жанчыны. Яе вочы блішчаць і свецяцца, як і ў гады маладосці. А па майстэрстве апавядальніцы Тамары Мікалаеўне мала хто можа скласці канкурэнцыю!..
Далей
|
№ 9 / 1187 за 2015-02-28
“Я — Іван Стасевіч: Старыя Дарогі — Берлін"
Маленькая вёсачка Мядзведзня, што непадалёк ад Старых Дарог… Ягоная радзіма… А ў якасці дзвярэй яго майстэрні ў Мінску былі дзверы той самай роднай вясковай хаты, у якой ён вырас. І ўваходзячы ў майстэрню, ён браўся за тую ж самую ручку-клямку, да якой дакраналіся рукі яго бацькоў… Яшчэ я памятаю ў яго майстэрні драўляную лапату. Ён казаў, што гэтай лапатай маці саджала ў печ цеста і даставала з печы гатовы хлеб. На падаконніку стаяў і фікус з бацькоўскага дома, якому было, як ён падлічыў, столькі ж гадоў, колькі і яму, — амаль семдзясят. Усё гэта — памяць яго малой радзімы. А акно з той бацькоўскай хаты мастак аднойчы ўставіў у сцяну сваёй кватэры і праз яго глядзеў на горад, успамінаючы абпаленае вайной дзяцінства, якое імгненна скончылася ў 12-гадовага хлопчыка 22 чэрвеня 1941-га…
Далей
|
№ 8 / 1186 за 2015-02-21
“Каб не быў я атулены крылом Барадуліна…”
“Per aspera ad astra” (“Праз церні да зорак”) — так гучыць дэвіз самай высокай узнагароды Латвіі — ордэна Трох Зорак, які быў уручаны народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну ў Літаратурным музеі Янкі Купалы 24 лютага 1998 года. Цудоўны падарунак на Дзень яго нараджэння! Калісьці Рыгор прызнаваўся: “Мне Латвія асабліва дарагая і блізкая, бо мой дзед Андрэй Галвіньш, механік млыноў, трапіў у Полацк з Рыгі”. Але каб стаць Барадуліну кавалерам зорнага ордэна, спатрэбілася дапамога і Райніса, і Веяна, і Ліўзэмніека… Паспрыялі турботы “хроснай маці” — Мірдзы Абалы, якой і я з Васілём Сёмухам удзячны. Асаблівы клопат быў у яе прадстаўляць да ўзнагароды беларусаў “за асаблівыя заслугі перад Латвіяй”. Пра тыя Рыгоравы зоркі з помніка Свабоды ў Рызе пісаў я ў прэсе. Многія сумесныя літаратурныя вандроўкі аказаліся на фотаздымках у друку. І вось з-пад павекаў Часу выглядаюць абрысы сустрэч, што прашумелі за пяцьдзясят гадоў нашага з Рыгорам Барадуліным знаёмства. Спынімся ля некаторых камлёў, якія і сёння пазначаюць многія дарогі праз церні паэтычных пакут да поклічных зорак натхнення.
Далей
|
№ 7 / 1185 за 2015-02-14
“А памяць, як калодзеж, глыбокая…”
…Часта-часта выходзяць яны на дарогу, па якой пайшлі на фронт ды не вярнуліся іхнія мужы, сыны, і чакаюць, з вечнай надзеяй чакаюць: а раптам з’явяцца з-за таго пагорка ці павароту салдаты, жывыя і здаровыя, падбягуць, моцна абдымуць іх, узнагародзіўшы за доўгія гады чакання… Але ціха вакол. І апусціўся ў руках салдаткі круглы каравай, выпечаны для самага дарагога чалавека, укленчыла самая мудрая і самая пажылая жанчына з хусткай, перакінутай праз левую руку… Погляд — нібы знутры: далёкі, у чаканні, пільны. Не чуваць слоў суцяшэння: кожная задумалася пра сваё, запаветнае. Вось зусім маладая жанчына — відаць, дачка, якая страціла на вайне бацьку: кароткая стрыжка, лёгкая сукенка, каля ног яе — дзіця. Яна зноў рыхтуецца стаць маці, але зноў — у які раз! — прыйшла сёння на дарогу разам са старымі ўдовамі, каб ушанаваць памяць паўшых. Твар яе — спакойны, задуменны, рукі, быццам у малітве, складзены на грудзях і кулачкамі падтрымліваюць падбародак. Што гэта — прадчуванне хуткага з’яўлення на свет новага жыцця? Ці дума пра лёс будучага дзіцяці? Так, Памяць жывая і будзе вечна жыць у яе дзецях, унуках, праўнуках… Ззаду — яшчэ дзве салдаткі: адна, з непакрытай галавой, прыціснула да грудзей салдацкі трохкутнік — франтавую вестачку мужа; другая, крыху схіліўшая галаву, перабірае ў хусцінцы старыя лісты. А за імі — тая, з караваем…
Далей
|
№ 6 / 1184 за 2015-02-07
Як мог знікнуць твор пра наваградца
Акурат у той самы дзень, 28 лістапада 1865 года, калі ў сям’і Матэйкаў нарадзіўся першынец Тадэвуш, малады жывапісец у сваёй маленькай майстэрні распачаў працу над новай буйной карцінай — як і звычайна, на гістарычную тэматыку. Гэтым разам увага мастака была скіравана да часоў першага падзелу Рэчы Паспалітай, дакладней — Сойму 1773 года. На палатне мелася ўзнікнуць безліч персанажаў, сярод якіх — і тыя, хто ніякім чынам не быў звязаны Соймам, але быў добра вядомы па гісторыі як “нацыянальны здраднік”, перш за ўсё прадстаўнікі “Таргавіцкай канфедэрацыі” (1793). Бадай, адзіным станоўчым героем твора стаў наш суайчыннік, наваградзец Тадэвуш Рэйтан.
Далей
|
№ 5 / 1183 за 2015-01-31
“А памяць, як калодзеж, глыбокая…”
Гэта радок з песні Уладзіміра Высоцкага “Закапаныя ў нашу памяць”. Так, усё далей і далей ад нас вайна. Хутка будзе 70 гадоў з дня яе заканчэння. Але вось з часам яна як бы зноў пачынае набліжацца да нас, успамінаецца ўсё часцей і ўсё больш пранізліва менавіта ў першыя майскія дні кожнага года...
Далей
|
№ 4 / 1182 за 2015-01-24
Навагодні падарунак, запознены на месяц
Канешне, як лыжку да абеду, так падарункі пажадана атрымліваць якраз да свята. На жаль, мінчане — увогуле Беларусь — не атрымалі доўгачаканага прэзента да новага, 1959 года: крыху не паспелі будаўнікі. Але ж 31 студзеня новага года Беларусь атрымала навагодні падарунак, запознены на месяц. Гэта было ўжо трэцяе месца размяшчэння цырка ў межах гарадскога парку... Сёння "К" завяршае публікацыю ўспамінаў Уладзіміра Арлова.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|