Так, у бібліятэках Расіі дзяржпадтрымку маюць праекты пакоя для самастойных заняткаў бацькоў і дзяцей ды бясплатным наведваннем. Дзіцячыя ж пакоі пры гарадскіх бібліятэках Гродна плануецца абсталяваць сучаснай мэбляй, набыць цацкі, гульні, якія развіваюць, далучаюць да чытання, кнігі. Каб гадаваць будучых аматараў чытання, трэба прадастаўляць права самастойных заняткаў бацькоў з дзецьмі ў бібліятэцы бясплатна, ці не так? А вось рэалізацыю адукацыйных праграм па чытацкім развіцці ў дадзеным пакоі прапанаваць варта ўжо на платнай аснове.
Мяркую, цяжка аспрэчыць: у грамадстве існуе патрэба ў выхаванні чытацкай культуры дзяцей. І заняткі па ўдумлівым чытанні, абмеркаванні прачытанага ніхто лепш за бібліятэкара не арганізуе. Бацькі адправяць дзяцей у такую своеасаблівую школу, таму што поспех у вучобе і жыцці залежыць, у тым ліку, і ад стаўлення ў сям’і да чытання, бібліятэкі. Такія дзіцячыя пакоі не патрабуюць у штаце педагога, выканання пэўных санітарна-гігіенічных норм, як, скажам, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, але дазволяць выхаваць будучых актыўных чытачоў, актывізаваўшы пазабюджэтную дзейнасць...