Высокае прызнанне ад Беларусі

№ 9 (1135) 01.03.2014 - 07.03.2014 г

Днямі Прэзідэнт краіны ўзнагародзіў высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі замежных дзеячаў культуры і мастацтваў. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.

За значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю класічнага мастацтва, вялікія заслугі ва ўмацаванні культурных сувязей паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра “Віртуозы Масквы”, прэзідэнт Маскоўскага міжнароднага дома музыкі Уладзімір Співакоў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лютага.

За значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў галіне культуры, захаванне нацыянальных традыцый і папулярызацыю беларускай культуры за мяжой Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў медалём Францыска Скарыны дырэктара Літоўскага мастацкага музея Рамуальда Будрыса і былога саліста Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Яўгена Васілеўскага. Указ аб гэтым падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 25 лютага.