Другое нараджэнне дома Орды: што патрэбна, каб "уздзвігнуць гару"...

№ 8 (1134) 22.02.2014 - 28.02.2014 г

Газета "Культура" працягвае сачыць за ўзнаўленнем родавага гнязда Ордаў на Іванаўшчыне ва ўрочышчы Чырвоны Двор. Днямі наш фотакарэспандэнт змог зафіксаваць чарговы этап пераўтварэнняў у гэтым кутку...

"Хто хоць жменяй зямлю носiць, той уздзвiгне гару". Гэтыя словы Напалеона Орды найлепшым чынам падыходзяць да самога працэсу аднаўлення родавага маёнтка мастака і кампазітара ў Чырвоным Двары. Увесь праект каштуе 9 мільярдаў рублёў. На сёння выдаткі склалі больш як 2 мільярды, а ў 2014-м атрыманы яшчэ адзін мільярд рублёў. Будзем спадзявацца, што для таго, каб "уздзвiгнуць гару", гэта значыць — пабудаваць сядзібу "пад ключ", фінансаванне будзе планамерным і своечасовым...

/i/content/pi/cult/468/9932/1-115.jpg

Так сёння выглядае будынак сядзібы Ордаў, што ўзнаўляецца.

/i/content/pi/cult/468/9932/1-121.jpg

На месцы сядзібы Дастаеўскіх.

/i/content/pi/cult/468/9932/1-116.jpg

Міністр культуры Барыс Святлоў са старшынёй райвыканкама Юрыем Бісуном (другі справа) і начальнікам райаддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Канстанцінам Ваўруком у мясцовай Школе бондарства.

Адбылася рабочая паездка міністра культуры нашай краіны Барыса Святлова ў Іванаўскі раён. Праграма ўключала наведванні бібліятэк, дамоў культуры, музеяў, Карціннай галерэі Напалеона Орды, а таксама вёскі Моталь, знакамітай сваімі майстрамі, музеямі ды кулінарнымі прысмакамі. А ў Раённай бібліятэцы імя Ф.Панфёрава прайшла сустрэча з работнікамі культуры раёна.

/i/content/pi/cult/468/9932/1-117.jpg

Сустрэча ў Карціннай галерэі Напалеона Орды.

/i/content/pi/cult/468/9932/1-118.jpg

У Раённай бібліятэцы імя Ф.Панфёрава.

/i/content/pi/cult/468/9932/1-120.jpg

У Моладаўскім СДК.

Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
фатограф