Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Такім стане помнік...
Абвешчаны летась Міністэрствам культуры нашай краіны творчы конкурс на лепшы эскіз помніка народнаму артысту СССР, народнаму артысту Беларусі, стваральніку і кіраўніку легендарнага ансамбля “Песняры” Уладзіміру Мулявіну для горада Екацярынбурга завершаны. У трэцім, апошнім, туры, які адбыўся 19 лютага бягучага года, журы (старшыня — першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі) у выніку тайнага галасавання лепшым прызнала эскізны праект скульптара Сяргея Логвіна.
Скажы мне, што ты танчыш...
Першым меркаваннем падзяліўся наш чытач. Два другія — ад журналістаў нашай рэдакцыі. А якой бачыцца вам, шаноўныя чытачы, будучыня беларускай нацыянальнай харэаграфіі? Чакаем лістоў!
“ПесняРок-2”: быць або не быць?..
Да 45-годдзя ансамбля “Песняры”, што адзначаецца ўвосень, мы прыгадваем акцыю, якая адбылася ў 1997-м, калі з’явіўся дыск “ПесняРок”. Альбом склалі кампазіцыі калектыву ў выкананні альтэрнатыўных беларускіх артыстаў. Пакуль дакладна не вядома, як адсвяткуюць дату вялікага гурта, але, верагодна, з’явіцца працяг трыб'юта. (Дарэчы, ідэя новай версіі належыць рэдакцыі газеты!) “К” звярнулася да людзей, якія мелі дачыненне да “ПесняРоку” ў 1997-м, каб яны падзяліліся сваімі ўспамінамі і выказаліся, ці пагадзіліся б прыняць удзел у “сіквеле”. Акрамя таго, у матэрыяле пра “Песняроў” і праект разважае цяперашняе пакаленне музыкантаў, а таксама тыя, ад каго залежыць, ці быць “ПесняРоку-2” наогул...
Ці прасунуць фестывалі айчынную музыку?
Існуе пэўная колькасць спосабаў прыцягнення грамадскай увагі да музычнай творчасці сучасных выканаўцаў: міжнародныя форумы, музычныя рынкі, шоукейс-фестывалі. На адным з апошніх — Tallin Music Week, найбуйнейшым ва Усходняй Еўропе, — ад нашай краіны ўпершыню выступяць адразу тры калектывы: рок-гурты “Пятля часу”, “Super Besse” і фольк-гурт “Ветах”. Дык ці мае сэнс для айчынных выканаўцаў удзел у падобных форумах? Ці можа гэта быць эфектыўным для прасоўвання айчыннай музычнай культуры ў замежную прастору? Ці могуць невядомыя калектывы з раёнаў і абласцей быць адабраны для ўдзелу?
Незадаволены аўтар. Публіка — таксама?
Скульптура Паўла Вайніцкага “Дарога ў будучыню” ў мінскім парку Перамогі і мемарыяльны знак, створаны Максімам Петрулём на месцы дома, дзе нарадзіўся яго цёзка — паэт Багдановіч, пакуль яшчэ не адкрыты і нават не завершаны. Тым не менш, зацікаўленая публіка ўжо ахвотна іх абмяркоўвае. Што вытлумачальна: ці не ўпершыню надзвычай сур’ёзныя тэмы былі адлюстраваны праз творы, несумненна прыналежныя да contemporary art.
Глабалізацыя і... наш стыль
З пачаткам працэсаў глабалізацыі свет культуры атрымаў новы стымул для пошуку этнакультурнага імунадэфіцыту. Побач з пазітыўнымі рысамі — распаўсюджваннем масавага прадукту — глабалізацыя нясе пагрозу нівеліроўкі нацыянальных культурных асаблівасцей. Таму супраць яе змагаюцца праз узмацненне моўнай палітыкі (згадаем барацьбу ў Францыі супраць англійскай мовы), падтрымкай этнічных аўтэнтычных культурных асаблівасцей — ад побытавых звычаяў да вытворчасці ежы і напояў.
Сваё ж не гучыць і ў рынгтонах...
80-годдзе Беларускага саюза кампазітараў сталася адной з самых значных падзей нашай нацыянальнай культуры апошняга часу. Афіцыйная ўрачыстасць прыпала на снежань, але канцэртныя прэзентацыі старых і новых твораў, прымеркаваныя да юбілею, ішлі цягам некалькіх месяцаў і, можна сказаць, працягваюцца дагэтуль. Святкаванне ў той ці іншай ступені закранула практычна ўсе творчыя калектывы краіны. Некаторыя рыхтавалі асобныя праграмы, іншыя, уключаючы ў свае выступленні беларускую музыку, пазначалі на афішах: маўляў, “да 80-годдзя”. Якой жа паўсталі на гэтых паказах айчынная класіка і сучаснасць?
Пазабюджэт? Чаму б не з... сутарэнняў!
Сустрэчы ў Гомелі з прадстаўнікамі тамтэйшых устаноў культуры, апроч усяго іншага, запомняцца мне і тым, што іх кіраўнікі выношваюць шмат планаў. Тут вам і шыкоўныя вароты, якія, магчыма, маюць стаць галоўнай брамай Гомеля, і поўнае абнаўленне будынка, што не рамантаваўся 35 гадоў, і пераезд устаноў у новае памяшканне, і шмат чаго яшчэ. Ці хопіць у бюджэце сродкаў на гэтыя праекты? Мяркуючы па тым, як фінансавалася гомельская культура ў 2013-м, як зарабляла на сябе сама ды ўзаемадзейнічала са спонсарамі, і сёлета надзеям наканавана спраўдзіцца. Гомель стаў пятым у ланцужку абласных цэнтраў, дзе мы даследавалі, як фінансуюцца ўстановы культуры...
Сабекошт ідэі, зніжаны ў сем разоў
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, мясцовыя РДК і Беларускі гульнявы тэатр роставых лялек “Dolls4All” даслалі ў нашу рэдакцыю запрашэнне на Першы Адкрыты фестываль-карнавал роставых лялек і гульнявых праграм “Дасканалы свет казкі”, які запланаваны на 1 мая. Мы зацікавіліся: што за тэатр? Што за фестываль? У выніку высветлілася, што амбіцыйнасць дзятлаўскіх работнікаў культуры мае сур’ёзнае абгрунтаванне. У тым ліку і фінансавае.
Семінар пад гармонік
У аграгарадку “Бацэвічы” прайшоў раённы семінар для работнікаў культуры “Метады адраджэння танцавальных традыцый Клічаўшчыны”. Арганізоўвала мерапрыемства ў фармаце танцавальнай вечарыны загадчык Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна Жанна Ачыновіч.
А вы чулі ў вёсцы джаз?
У сферы культуры Смалявіцкага раёна — 46 устаноў культуры, 249 супрацоўнікаў. Больш за 90 працэнтаў спецыялістаў маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 171 клубным фарміраванні — амаль дзве тысячы ўдзельнікаў. 18 калектываў — народныя і ўзорныя. Летась было праведзена больш за тры тысячы мерапрыемстваў.
Цмокі — не неруш!
У якіх стасунках айчынны спорт з культурай наогул і культурай маркетынгу ў прыватнасці? Вартым увагі падаецца прыклад баскетбольнага клуба “Цмокi-Мiнск”, дзе дырэктар Цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу Аляксандр Куль звярнуўся па дапамогу да беларускай міфалогіі, каб стварыць адметную канцэпцыю для брэнда каманды. У мінулым цэнтравы беларускай зборнай ды пераможца Маладзёжнага Чэмпіянату Еўропы 1994 года, ён прыдумвае іміджавыя хады, папулярызуючы нацыянальную культуру.
Кастынг фантомаў
Сяргей Грыневіч з Гродна працуе ў моднай жывапіснай манеры: карціны, падобныя да апрацаваных у “Фоташопе” здымкаў. За мяжой найлепшыя ўзоры гэтага трэнду за шалёныя грошы прадаюцца з аўкцыёнаў "Крысці" і "Сотбіс". Зрэшты, і сам Грыневіч — адзін з рэдкіх айчынных мастакоў, якія інтэграваліся ў міжнародны арт-працэс. Але выстаўка “Кастынг”, прадстаўленая ім у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, была не пра гэта. Зусім не пра гэта!
На фотахвалі...
Альбом “Новая хваля. Беларуская фатаграфія 1990-х” — выданне, якое чакалі, пра якое гаварылі, — стаўся першым, што пазначыў феномен творчай фатаграфіі Беларусі ў кантэксце гісторыі мастацтва. Сама “новая хваля” — з’ява, што адбылася ў фатаграфіі і, шырэй, культуры Беларусі ў 80 — 90-я гады ХХ стагоддзя. Унікаючы ў гэты феномен, дзіву даешся: як так здарылася, што сёння пра яго існаванне ведае абмежаванае кола людзей? І якія рэчы мы пакідаем у спадчыну даследчыкам...
“Прастора” вандроўніка
Тры гады таму, працуючы над новай сцэнічнай версіяй оперы “Аіда” Дж.Вердзі, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі звярнуўся да творчай спадчыны Яўгена Чамадурава, які першым у СССР стварыў такую "егіпецкую" сцэнаграфію да гэтага спектакля. А яна ўвайшла ў класіку сусветнага дэкаратарскага мастацтва (упершыню опера зрабіла аглушальны фурор у 1955-м у Бухарэсце). І вось зараз, адзначаючы 100 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, лаўрэата Сталінскай прэміі Яўгена Чамадурава, тэатр ізноў нядаўна паказаў згаданы спектакль па “матывах” той самай сцэнаграфіі.
“Гараджанкі” з “фотапалявання”
Гродзенская журналістка і фатограф Наталля Дораш прадставіла выстаўку “Гараджанкі”, што з’яўляецца часткай вялікага праекта “Жыхары Гродна”. Партрэты сарака дзяўчынак, дзяўчат і жанчын упрыгожылі сцены галерэі “У майстра”.
Чым горад не музей?
Узоры мастацтва, у класічным увасабленні, вартыя музейнага экспанавання і адпаведнага гледача. Але што рабіць, калі тыя самыя музеі страчваюць увагу значнай часткі патэнцыйных наведвальнікаў? У такім выпадку трэба для пачатку проста выйсці за межы будынка.
L.B. Народжаны ў Мінску
Менавіта так называлі яго калегі і сябры па кінематографе. L.B. — гэта ініцыялы імя Луіса (Лазара) Барта Маера, знакамітага на ўвесь свет заснавальніка найбуйнейшай кінакампаніі Галівуда — “Metro-Goldwyn-Mayer” (MGM) і Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў, той самай, якая прыдумала штогадовую прэмію “Оскар”. Так, нягледзячы на амерыканскае паходжанне “Оскара”, “бацькам” яго быў ён, эмігрант з Беларусі Лазар Маер, які ў гісторыю кіно увайшоў як Луіс Маер — першы сярод усемагутных прадзюсараў “залатога веку Галівуда”, "кароль" легендарнай студыі, “вялікі і жахлівы” маленькі чалавек, чый ціхі голас мог напалохаць больш, чым крык Тарзана-Вайсмюлера і рыканне звяр’я з фільма 1932 года, зробленага на яго студыі.
Школа танцаў і не толькі...
Адбыўся творчы вечар, прысвечаны 20-годдзю ўзорнага фальклорнага ансамбля "Верабейкі" Любанскага раённага цэнтра культуры.
Кухмістр меў ідэю...
Што мы ведаем пра кухараў мінулага? Верныя слугі гаспадароў і сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Майстры, якія цягам стагоддзяў дазвалялі ўспрымаць кулінарыю як мастацтва, а кухара — як сапраўднага творцу і мастака. Ці ведаеце вы, напрыклад, што не толькі Францыя ды Італія маглі пахваліцца выдатнымі на ўвесь свет кухарамі? Была на іх багатая і наша родная зямля: кухмістры, стольнікі, крайчыя, чашнікі і піўнічыя. Дзякуючы ім банкеты, што ладзілі магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоўскага, засланялі каралеўскія і служылі тэмай для размоў цягам доўгага часу.
Тыдзень супрэматызму
Тыдзень супрэматызму праходзіць 17 — 23 лютага ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К. Глебава
Сур'ёзны сцэнарыст сіткамаў
Сталыя наведвальнікі аднаго мінскага кафэ, напэўна, прызвычаіліся ўжо да таго, што часцяком за адным са столікаў могуць пабачыць вядомую асобу. Андрэй ДЗЯРКОЎ з калегамі выбраў установу ў якасці творчай лабараторыі для напісання сцэнарыяў серыялаў расійскага забаўляльнага тэлеканала. Не першы год яны збіраюцца тут, і нараджаюцца з-пад іх камп’ютарных пёраў шматлікія персанажы, якія кагосьці з гледачоў захапляюць, а кагосьці — раздражняюць. Тут аўтарская група ламала галовы над працягам сіткама “Светлафор” і прыступала да таго ж працэсу з серыялам “Апошні з Магікян”, першы сезон якога не так даўно трансляваўся і на Беларусі.
Які лёс чакае “Берагіню”?
Публікацыя ў “К” артыкула этнахарэографа і заснавальніка фестывалю “Берагіня” Міколы Козенкі выклікала немалы рэзананс сярод нашых чытачоў, якія занепакоены далейшым лёсам гэтага ўнікальнага этнапраекта. Сёння мы публікуем іхнія лісты.
Другое нараджэнне дома Орды: што патрэбна, каб "уздзвігнуць гару"...
Газета "Культура" працягвае сачыць за ўзнаўленнем родавага гнязда Ордаў на Іванаўшчыне ва ўрочышчы Чырвоны Двор. Днямі наш фотакарэспандэнт змог зафіксаваць чарговы этап пераўтварэнняў у гэтым кутку...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»