Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Які буктрэйлер прывабіць чытача?
Не так даўно ў Сеціве з’явіўся відэаролік, прысвечаны апавяданню Міхася Стральцова “Смаленне вепрука”. Пяціхвілінную стужку, знятую рэжысёрам Зміцерам Вайноўскім, можна назваць першым прафесійным буктрэйлерам у краіне. Чорна-белая карцінка з пасуючым гукавым афармленнем і эмацыйнасцю акцёрскай ігры мусіць перадаць атмасферу аўтарскага паведамлення ды прывабіць гледача да чытання твора. У гэтым рэчышчы паўстала колькі пытанняў: ці запатрабаваны буктрэйлеры айчынным культурным і, у прыватнасці, бібліятэчным спажыўцом? Як павінен выглядаць якасны ролік? І хто павінен здымаць яго?
Вырашэнне даўняй праблемы — набыць кінакопіі грамадой?
Безумоўна, адным з прарываў мінулага года ў кантэксце вырашэння cinema-праблем стаўся праект Музея гісторыі беларускага кіно па зборы калекцыі беларускай анімацыі. Гаворка — пра дзясяткі фільмаў, якія, дзякуючы дапамозе энтузіястаў, удалося выкупіць з архіваў Дзяржфільмафонда Расіі ў Белых Сталбах і залучыць у паўнавартасны спадчынны збор. Некаторыя стужкі, варта адзначыць, былі знойдзены і ў Дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў у Дзяржынску. У выніку, сёння ў Музеі налічваецца каля ста анімацыйных карцін, пачынаючы з першых работ “першапраходцаў-аніматараў” на “Беларусьфільме” Уладзіміра Голікава і Марты Лубяннікавай. І самае галоўнае — каб убачыць тыя творы зараз, не трэба кудысьці далёка ехаць: дастаткова прыйсці на пастаянныя адмысловыя паказы ў Музей гісторыі беларускага кіно ці зрабіць у ім індывідуальны заказ на прагляд.
Бяда ад пустых вачэй
Хачу, каб Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь звярнула больш пільную ўвагу на лёсы нашых дзяцей. Мая трывога звязана найперш з тым, што ў агульнаадукацыйных школах перасталі выкладаць сусветную мастацкую культуру. І вы заўважылі, як змяніліся пасля гэтага вочы маладога пакалення?..
Арт-бізнес у Беларусі: наш узровень сёння — пейзажы за 300 у.а.?
Слова “рынак” — даволі шматзначнае. У залежнасці ад моўнага кантэксту, яно можа адлюстроўваць як канкрэтнае паняцце (месца, дзе прадаюць нейкія карысныя ў гаспадарцы рэчы — напрыклад, венікі альбо вязаныя шкарпэткі), так і абстрактнае — складаную сукупнасць розных з’яў ды працэсаў. “Круглы стол” у Інстытуце культуры Беларусі ў чарговы раз пераканаўча засведчыў: айчынны арт-рынак — гэта пакуль паняцце менавіта канкрэтнае. Але адначасова таксама і абстрактнае — у найгоршым сэнсе слова.
Гогаль на фоне завода
Пошук новых фарматаў культурнага жыцця даўно актуальны для нас. Кіеўскі “Гогальфэст”, які штогод ладзіцца на тэрыторыі напаўзакінутага завода ў раёне Выдубічы, прапануе цікавы варыянт адказу на гэтае пытанне. Ягоныя відавочныя плюсы — спалучэнне “пад адным дахам” усіх магчымых праяў сучаснага мастацтва (ад графіці да сучаснай акадэмічнай музыкі), уцягненне ў грамадскі ўжытак непрэзентабельных сёння гарадскіх тэрыторый (аказваецца, яны нават маюць свой “шарм”), а таксама — звышбюджэтнасць. Фатограф Яўгенія МУЖАВА справядліва мяркуе, што досвед суседзяў можа быць карысным і для беларускіх рэалій.
Вось мой праект!
У Гродне прайшоў кірмаш культурных праектаў. Гэтае мерапрыемства стала другім па ліку, дзе свае прапановы ды ідэі для абласнога цэнтра выказалі маладыя жыхары горада. А датычыліся яны развіцця выяўленчага і сцэнічнага мастацтва, літаратуры, захавання ды інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны, сацыяльнай работы, адукацыі, гарадской прасторы, турызму, бізнесу, рэкламы і камунікацыі.
Памяць, даступная толькі... экстрэмалам
У нашу газету звярнуўся чытач — дырэктар Колкаўскага сельскага дома культуры Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Мікалай Грушко. Яго непакоіць лёс воінскага пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны непадалёк ад чыгуначнай станцыі “Пціч”, што на Петрыкаўшчыне. На ягоную думку, гэтая магіла савецкага воіна павінна стаць часткай будучага музейнага комплексу на базе фартыфікацыйных пабудоў Мазырскага ўмацаванага раёна. Але пра ўсё па парадку...
З лялькамі і без
Гродзенскі абласны тэатр лялек даўно ўжо стаў не толькі брэндам тэатральнага мастацтва нашай краіны, але і сапраўдным іміджам Беларусі як цэнтра Еўропы. Ледзь не кожны спектакль калектыву — фурор. Ягоны ўдзел у фестывалях і конкурсах — таксама. А імя галоўнага рэжысёра тэатра Алега Жугжды ператварылася ў сімвал творчых пошукаў, смелых эксперыментаў, філасофскага падыходу, кідкіх выразных сродкаў, адшліфаванасці дэталей і, шырэй, крэатыўнасці мыслення.
Хор — у шмат прыступак
Узорны хор “Звонкія галасы” Наваполацкай сярэдняй школы № 3 добра вядомы не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі, бо неаднаразова станавіўся пераможцам найпрэстыжных міжнародных конкурсаў ды фестываляў. А ў родным горадзе ён і ўвогуле сапраўдны кумір публікі ўсіх узростаў! І тое, што спяваюць у ім прыгожыя дзяўчаты, зусім не паказчык. Галоўнае — як спяваюць і што. Арганізатар і нязменны кіраўнік хору, намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце Альберт КАЖУШКЕВІЧ звяртае на гэта асаблівую ўвагу:
Дзівачка Алена
Памятаю, у дзяцінстве, калі прыязджала да стрыечнай бабулі ў Ракаў, начавала на старых рыпучых ложках. Прачынаешся, паварочваеш галаву — а на каляровым дыванку, што вісіць побач, нейкі свет дзівосны. І лебедзі з доўгімі шыямі павольна кружаць па азёрнай роўнядзі, і невядомыя птушкі спяваюць-заліваюцца ў лесе... Здаецца, яшчэ трошачкі — і апынешся ў гэтым выраі, дзе так хораша і светла. “Скочыш” у тую карцінку, пабяжыш па намаляваным лузе, а ложак так і застанецца вісець у паветры…
Святар, які стварыў слоўнікі
Гісторыя любой навукі складаецца не толькі з гісторыі поглядаў, канцэпцый, ідэй, але таксама і з гісторыі навуковых устаноў ды лёсаў асобных вучоных. Сёлета, 22 лютага, спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага лінгвіста Мікалая Байкова — даследчыка, які стаяў ля вытокаў айчыннай тэарэтычнай лексікаграфіі. У суаўтарстве са Сцяпанам Некрашэвічам ён стварыў знакавыя працы — “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 г.) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 г.).
“Песняры” і Чэслаў Нэмэн
Да 75-годдзя з дня нараджэння славутага земляка — Чэслава Нэмэна, ураджэнца вёскі Старыя Васілішкі, што на Шчучыншчыне, — прапануем вашай увазе даследаванне кантактаў з гэтым рок-музыкантам, кампазітарам, паэтам, мастаком ансамбля “Песняры” — найперш яго “залатога складу”. А месцам першай сустрэчы ў 1971-м стаў польскі Сопат, дзе і па сёння ладзіцца славуты Фестываль песні. Паколькі адносна гэтых стасункаў пакуль больш пытанняў, чым адказаў, мы вырашылі сабраць іх у адным тэксце і паступова рушыць шляхам пошуку ісціны адносна іх праўдзівасці.
Канцэрт гурта Depeche Mode у Мінску 28 лютага
Прапануем чытачам нашага сайта фотарэпартаж з другога мінскага канцэрта культавага брытанскага гурта.
"Шляхі" Купалы
Наш фотакарэспандэнт Юрый ІВАНОЎ пабываў у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы напярэдадні адкрыцця там трэцяй чаргі новай экспазіцыі "Шляхі".
Матэрыялы выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (8 лютага 2014 года)
Выпрацоўка новых падыходаў: эканамічная эфектыўнасць, культурная ідэнтычнасць, імідж краіны

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»