Застылая Вечнасць колеру зямлі

№ 7 (1133) 15.02.2014 - 21.02.2014 г

Учора не стала народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі (1928 — 2014 гг.)

/i/content/pi/cult/467/9893/1-1.jpg

— А можна адным колерам, адным адценнем карціну напісаць?

— Можна і ўсёй палітрай нічога не зрабіць. Каб толькі ў колерах справа была…

— І што ж на канцы пэндзля яшчэ павінна быць?

— Душа.

— А не шкада яе вось так растрачваць?

— Ці ж ёсць у яе памеры? Душа — як птушка Фенікс...

— Які колер — ваш улюбёны?

— Колер зямлі.

— Мы сапраўды талерантныя?

— Я не хачу, каб мы сталі абыякавымі…

(З інтэрв'ю Гаўрылы Вашчанкі ў 2013 годзе Яўгену Рагіну для газеты "Культура".)

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і калегам народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі ў сувязі з яго смерцю. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.

“Адна з найвялікшых постацей у беларускім жывапісе ХХ стагоддзя, Гаўрыла Вашчанка пакінуў яркі след у айчыннай культуры. Напісаныя ім палотны, напоўненыя глыбокім філасофскім зместам і пранікнёна-лірычным поглядам на свет, сталі сапраўдным мастацкім летапісам Беларусі. Сваім вялікім талентам і плённай працай на карысць радзімы Гаўрыла Харытонавіч заваяваў павагу і прызнанне тысяч людзей”, — гаворыцца, у прыватнасці, у спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыі, закладзеныя Гаўрылам Вашчанкам, знойдуць сваё прадаўжэнне ў творчасці яго вучняў і новых пакаленняў беларускіх мастакоў, для якіх жыццё і асоба Майстра будуць прыкладам самаадданага служэння любімай справе.

Фота Юрыя ІВАНОВА