Адрадзілі так, як ён праводзіўся шмат гадоў таму, калі ў гурце былі надзвычай цікавыя персанажы: Цыган і Цыганка, Мядзведзь, Малады і Маладая, Паніч і Паненка, Дурань. Гурт хадзіў са званком, свістком. У кожнага персанажа — свая роля. У кожнай хаце спявалі спецыяльную абрадавую песню “Ой, жаўнеру, жаўнеру…”
Разам з гуртом у калядаванні прымала ўдзел аматарскае этнаграфічнае аб’яднанне аўтаклуба цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна “Карагод”. Таксама ў раёне адбыліся калядаванні дзіцячых гуртоў “Куры” вёсак Віркаў, Нясята, Дзмітраўка.
Жана АЧЫНОВІЧ, загадчык аўтаклуба
Клічаўскі раён