Шчасце ў чамадане

№ 3 (1129) 18.01.2014 - 24.01.2014 г

Дзіўныя музеі з Харватыі і Расіі
Вы не паверыце, набраў у пошукавіку Музей шчасця, пасля — смеху і, нарэшце, — няшчаснага кахання. Думаў, што хоць адзін з іх існуе ў свеце насамрэч, а паслужлівы Інтэрнэт імгненна выдаў… усе тры.

/i/content/pi/cult/463/9792/13-5.jpg

/i/content/pi/cult/463/9792/13-4.jpg

Музей смеху дзейнічае ў Санкт-Пецярбургу. Крэда ўстановы: вывучэнне культуры праз гумар і радасць. Выстаўкі прызначаны як для дзяцей, так і для дарослых. У харвацкім Заграбе існуе Музей няшчаснага кахання. Прадметы для экспазіцыі (рэчы, пісьмы, фотаальбомы) ахвяруюць людзі з разбітымі сэрцамі з усяго свету. А вось Музей шчасця прапісаны ў Новасібірску. Але тут яго знайсці цяжка: разам з заснавальнікам ён вандруе па планеце, бо гэта — чамадан, напоўнены самымі разнастайнымі амулетамі, абярэгамі і талісманамі, што прыносяць людзям шчасце.

На здымках: музеі смеху (1) і разбітага сэрца (2).

Выкарыстаны здымкі з Інтэрнэту

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"